Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
незалюбі́ць, ‑люблю, ‑любіш, ‑любіць; зак., каго-чаго і без дап.
Выказаць незадаволенасць. [Віктар:] — Я з табой тады падніму чарку, калі ты загадаеш шафёру адагнаць машыну ў гараж,.. — і клункі распакуеш і кніжкі складзеш у шафу. — Можа, скажаш і заяву падаць? — незалюбіў Павел.Гроднеў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДО́КШЫЦКА-КРУЛЁЎШЧЫНСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1943.
Праведзена 16—17.8.1943 1-й Антыфаш. партыз. брыгадай ва ўзаемадзеянні з партыз. брыгадай «Жалязняк».
Вечарам 16 жн. партызаны акружылі Докшыцы і ачапілі ўсе ваен. аб’екты гарнізона. У 6 гадз раніцы 17 жн. штурмавыя групы абяззброілі і знішчылі 38 і ўзялі ў палон 60 гітлераўцаў. 1-я Антыфаш. брыгада зрабіла пераход да ст. Крулеўшчына. Да вечара 17 жн. Докшыцы і ст. Крулеўшчына былі поўнасцю ачышчаны ад праціўніка. У выніку бою разбураны ўсе станцыйныя збудаванні, узарваны 4 масты, паравознае дэпо, нафтабаза, склад з боепрыпасамі, гараж з аўтамашынамі і інш., на суткі выведзены са строю ўчастак чыгункі Крулеўшчына—Параф’янава. У Крулеўшчыне ў гонар баявой аперацыі партызан пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПА́ЛАЎСКІ МЕМАРЫЯ́ЛЬНЫ ЗАПАВЕ́ДНІК «ЛЯЎКІ́» Засн. 11.10.1978 у Аршанскім р-не Віцебскай вобл. з цэнтрам ва ўрочышчы Ляўкі. Агульная пл 19 га, пл. пабудоў 493 м². Тут на дачы ў 1935—41 жыў і працаваў Я.Купала. На тэр. запаведніка будынак б. канторы Копыскага лясніцтва, у якім размешчаны Купалы Янкі літаратурнага музея філіял «Ляўкі», дача Я.Купалы (адноўлена ў 1981), паркавая скульптура «Восень паэта» (скульптар А.Анікейчык), домік шафёра, гараж з легкавым аўтамабілем Я.Купалы, гасп. пабудовы, зона масавых гулянняў. З 1980 тут праводзяцца святы паэзіі, злёты студэнтаў-філолагаў БДУ, школьныя ранішнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАХА́БЦАЎ (Уладзімір Дзмітрыевіч) (н. 16.7.1938, ст. Болшава Мыцішчанскага р-на Маскоўскай вобл.),
расійскі кінааператар. Засл. дз. маст. Расіі (1976). Скончыў Усесаюзны ін-т кінематаграфіі (1961). Лепшыя фільмы зняў з рэжысёрам Э.Разанавым: «Дайце кнігу скаргаў» (1965), «Беражыся аўтамабіля» (1966, абодва з А.Мукасеем), «Зігзаг удачы» (1968), «Службовы раман» (1977), «Гараж» (1980), а таксама тэлефільмы «Іронія лёсу, або З лёгкім парам» (1975), «Пра беднага гусара закіньце слова» (1980). Сярод інш. работ «Гэта салодкае слова — свабода» (1973), «Масква — любоў мая» (1974, сумесна з Японіяй), тэлефільмы «Той самы Мюнхгаўзен» (1979), «Формула кахання» (1984), «Маскоўскія канікулы» (1995). Фільмы вылучаюцца тонкім пачуццём стылю, выразнасцю партрэтных характарыстык. Дзярж. прэмія СССР 1977. Дзярж. прэмія Расіі 1979.
3.каго-што. Адвесці на ранейшае месца, адправіць куды-н.
А. машыну ў гараж.
4.што. Зрабіць шляхам перагонкі (спец.).
А. шкіпінар.
А. малако.
|| незак.адганя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз.адго́нка, -і, ДМ -нцы, ж. (да 4 знач.) іадго́н, -у, м. (да 2—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
надзіві́цца, ‑дзіўлюся, ‑дзівішся, ‑дзівіцца; зак., накаго-што, зкаго-чаго, чаму і без дап.(звычайназдзеясл. «магчы» іадмоўем).
Многа, уволю падзівіцца. Усе, каму здаралася бачыць .. [пінгвінаў], не маглі надзівіцца на гэтых птушак.Маўр.Несучы .. наладжаную частку [машыны] у гараж, Семігон не мог надзівіцца ўмельству звычайнага каваля, такога здатнага самавучкі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расійская актрыса. Нар.арт. Расіі (1980). Скончыла Тэатр. вучылішча імя М.Шчэпкіна (1958). З 1959 у Маскоўскім т-ры імя У.Маякоўскага. Талент Н. выявіўся ў лірыка-драм., камедыйных і вострахарактарных ролях: Ганна Паўлаўна Звяздзінцава («Плады асветы» Л.Талстога), Серафіма Карзухіна («Бег» М.Булгакава), лэдзі Габулеці і Эмі («Чума на абедзве вашыя хаты» і «Кін IV» Р.Горына), Бланш Дзюбуа («Трамвай «Жаданне» Т.Уільямса), лэдзі Кіці («Кола» С.Моэма), Моніка («Кветка, якая смяецца» Н.Коўарда; антрэпрыза М.Казакова) і інш. З 1958 здымаецца ў кіно: «Яўген Анегін» (1958), «Такое кароткае доўгае жыццё» (1975), «Службовы раман» (1977), «Партрэт з дажджом» (1978), «Гараж» (1980), «Каранцін» (1983), «Апошні крок» (1985), «Горка!» (1998) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
памча́цца, ‑мчуся, ‑мчышся, ‑мчыцца; зак.
Пачаць рухацца з вялікай хуткасцю; панесціся 1. Напалову пусты аўтобус развярнуўся і хутка памчаўся па вуліцы.Грахоўскі.Двое коннікаў тут жа памчаліся ў другі канец вёскі.Пальчэўскі.Саша падхапіў веласіпед і памчаўся.Новікаў.// Хутка пабегчы, накіравацца куды‑н. Якаў на хаду схапіў бушлат і памчаўся ў гараж.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Hállef -, -n
1) (вялі́кая) за́ла
2) хол
3) анга́р
4) цэх (памяшканне)
5) гара́ж
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)