honey [ˈhʌni] n.

1. мёд;

wild/comb honey дзі́кі/со́тавы мёд

2. infml (ужываецца як ласкавы зварот) дарагі́; дарага́я; галубо́к; галу́бка, лю́бачка, я́сачка

3. infml цуд;

That job is a real honey! Цуд, а не работа!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ле́бедзь, ле́бядзь, ле́бяць ’птушка з сямейства качкавых, Cygnus musicus Bechst., Cygnus olor J. F. Gmel.’ (Нас., Касп., Сцяшк., Яруш.; шчуч., іўеў, Сл. паўн.-зах.), ле́бэдь ’тс’ (Бес.), ’пародзісты свойскі гусь’ (лун., жытк., петрык., мазыр., ЛАПП), ’дружа, сябар’, лябе́дзькагалубок’, лябе́дзюхнагалубок, галубка’ (Нас.). Укр. ле́бедь, лебідь, лебеде́ць, рус. лебедь, ст.-рус. лебедь, польск. łabędź, славін. łabąc, łabąʒ, u̯abyńć, сілезск. u̯abůnt, łabęt, чэш. labuť, мар. labudek, лаш. labuďa, апаўск. labudź, славац. labuť, labuď, labuda, славен. labód (lobod, labud, lobot), серб.-харв. ла̏буд, ла̏бут, ле̏бут, кайк. лабат, макед. лабед, балг. ла́бед, ле́мбед, ли́бед, ло́бад, ло́бод ’тс’. Прасл.: зах. і паўд. ólbǫdь (olbǫtь), паўд. olbędь, паўд. і ўсх. elbedь (Слаўскі, 4, 400). Для апошняй формы дакладнымі адпаведнікамі з’яўляюцца ст.-в.-ням. albiʒ, elbiʒ ’тс’, ст.-ісл. ǫlptr (мн. л. elptr, alptir), для форм на ‑ǫdь балт. формы на ‑andis. Белы колер апярэння паслужыў для суаднясення і.-е. праформы *albho‑ з лац. albus ’белы’, ст.-грэч. ἀλφός ’белая пляма, высыпка на целе’ (супраць чаго Махэк₂, 316), з літ. bálti ’бялець’, ад якога ўтворана літ. balánda ’лебяда’ і balañdis ’голуб’. Генетычна роднаснае з лебяда1 (гл.). Падрабязна этымалагічную літаратуру гл. Фасмер, 2, 470–471; Слаўскі, 4, 399–401; Скок, 2, 256; Бязлай, 2, 117).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

gołąbek

gołąb|ek

м.

1. галубок;

2. перан. ласк. галубок;

3. бат. сыраежка (Russula Fr.);

4. кул. галубец;

pieczone ~ki nie lecą same do gąbki прык. пад ляжачы камень вада не бяжыць; нічога само не зробіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛАРУ́СКАЯ ХА́ТКА» ў Мінску,

клуб бел. мастацкай інтэлігенцыі, які ў 1916—20 праводзіў культ.-асв. работу, прапагандаваў бел. тэатр. і муз. мастацтва, садзейнічаў стварэнню бел. дзярж. т-ра. Напачатку ў «Беларускай хатцы» наладжваліся вечарынкі (удзельнічалі У.​Галубок, М.​Багдановіч, З.​Верас, У.​Фальскі і інш.), на якіх чыталі творы бел. пісьменнікаў, спяваў хор. Потым тут працавалі Першае таварыства беларускай драмы і камедыі, тэатр. трупа пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча, Мінскае таварыства працаўнікоў мастацтва, Драматычная секцыя Беларускай вучнёўскай грамады і інш. Дзейнасць клуба асвятлялася ў перыяд. друку (газ. «Вольная Беларусь», «Беларусь»). Спроба адрадзіць культ.-асв. дзейнасць клуба ў 1921 не падтрымана афіц. ўладамі.

Літ.:

Рамановіч Я. «Беларуская хатка» // Горад і годы. Мн., 1967.

Ю.​Р.​Васілеўскі.

т. 2, с. 430

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЕЛАРУ́СКІ САВЕ́ЦКІ ТЭА́ТР.

Існаваў у Мінску з 22.12.1918 да сак. 1919. Створаны на базе Першага таварыства беларускай драмы і камедыі пад кіраўніцтвам Ф.Ждановіча і тэатр. калектыву пад кіраўніцтвам Ф.Аляхновіча. У склад т-ра ўваходзілі таксама хор У.Тэраўскага і аркестр пад кіраўніцтвам Ф.​Тхожа. Рэжысёры Аляхновіч, Ждановіч. Сярод акцёраў (усяго 35 чал.): В.​Вашкевіч, У.​Галубок, Р.​Жакоўскі, А.​Крыніца, М.​Міцкевіч, Л.​Навахацкая, Ч.​Родзевіч, В.​Тарасік. У рэпертуары пераважалі бел. творы: «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» Я.​Купалы, «Модны шляхцюк» К.​Каганца, «Кветка папараці» К.​Буйло, п’есы Галубка, Аляхновіча, А.​Чэхава, інсцэніроўкі па творах Э.​Ажэшкі і інш. Пры т-ры працавала літ. секцыя. Калектыў т-ра праводзіў культ.-асв. работу.

А.​В.​Сабалеўскі.

т. 2, с. 456

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

згатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.

Зварыць, прыгатаваць (пра ежу). [Бабка Наста] шчыльна пазавешвала вокны, разлажыла на прыпечку агонь, каб згатаваць вячэру неспадзяваным гасцям. Колас. Кухары хацелі згатаваць суп, а атрымалася каша. Але ўсё роўна елі са смакам. Жычка. // Закіпяціць (пра ваду). — Кінь, галубок. Мы табе лугавых смолак назбіраем, чаборыку. Вось бабка Вікця нам к вечару на тым чаборыку чаю згатуе. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аніга́дкі, прысл.

Разм.

1. Адпавядае выразу: «хоць бы што». Нашкодзіў і анігадкі. □ Іменна, галубок, драч. Мы яго дзеркачом завём, — разгаварыўся дзед Мікалай. — Кажуць, птушка тая пехатой шыбуе з самой Афрыкі. Ідзе і ідзе сабе і анігадкі. Даніленка.

2. Спакойна, са спакойнай душой. Было ўсё прадугледжана для таго, каб за пагодаю схапіць сена, скідаць яго ў стагі і быць анігадкі на ўсю зіму. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ГАРЫ́ (Gary) Рамэн [другі псеўд. Ажар

(Ajar) Эміль; сапр. Касеў (Kassew) Раман; 8.5.1914, Вільня — 2.12.1980], французскі пісьменнік расійскага паходжання. У Францыі жыў з 1927. Атрымаў вышэйшую юрыд. адукацыю. З 1945 на дыпламат. службе. Аўтар раманаў «Еўрапейскае выхаванне» (1945),

«Карані неба» (1956, Ганкураўская прэмія 1956), трылогіі «Амерыканская камедыя» (1966—69), цыкла «Браты Акіян» (1965—68), «Паветраныя змеі» (1980), эсэ «Жыцё і смерць Эміля Ажара» (апубл. ў 1981). Пад імем Э.​Ажара апублікаваў раманы «Галубок» (1974), «Жыццё наперадзе» (1975, Ганкураўская прэмія 1975, экранізаваны ў 1978), «Трывога цара Саламона» (1979). Насуперак правілам атрымаў Ганкураўскую прэмію двойчы як два розныя пісьменнікі (містыфікацыя раскрылася толькі пасля яго смерці). Перавагу аддаваў экзістэнцыяльнай праблематыцы. Творы Гары адметныя глыбокім псіхалагізмам, спалучэннем трагізму і тонкага гумару, канкрэтна-рэальнага і ўмоўнага.

Тв.:

Рус. пер. — Избранное. Рига, 1994.

Е.​А.​Лявонава.

т. 5, с. 74

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗМІТРУ́К (Праскоўя Фёдараўна) (15.10.1899, в. Ліскі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.12.1978),

удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў бежанцах у Арэхава-Зуеве. Чл. КПЗБ з 1924. У 1926—33 сакратар Гродзенскага акругкома КПЗБ, працавала ў Пінскім, Баранавіцкім, Беластоцкім, Брэсцкім, Віленскім і Кракаўскім акругкомах КПЗБ (парт. псеўд. Маруся, Надзя, Вера, Галубок і інш.). У 1925—26 вучылася ў школе парт. работнікаў Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б у Мінску, у 1929—31 — у Камуніст. ун-це нац. меншасцей імя Ю.​Ю.​Мархлеўскага ў Маскве. У 1933 арыштавана польск. ўладамі і асуджана на 10 гадоў турмы. Дэп. Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У 1939—41 і 1945—55 на сав. рабоце ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.

М.​П.​Клімец.

т. 6, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯГА́НСКАЯ (Ядвіга Іосіфаўна) (29.2.1908, Улан-Удэ — 3.4.1992),

бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1930). Настаўнічала. У 1937 пасля арышту мужа паэта А.​Сака арыштавана, у 1938 засуджана на 10 гадоў пазбаўлення волі і адпраўлена ў лагер на Калыму. У 1948 вярнулася на Беларусь. Рэабілітавана ў 1954. Дэбютавала вершамі ў 1926. Першая аповесць «Далёка на Поўначы» (1954). Кнігі Бяганскай для дзяцей («Жэнеў галубок», 1958; «Зосіна зорачка», 1965; «Кожны марыць стаць Калумбам», 1968; «Сланечнікі», 1980, і інш.) вылучаюцца добрым веданнем дзіцячай псіхалогіі, назіральнасцю, уменнем займальна будаваць сюжэт. Перакладала з польск. (аповесці Б.​Ясенскага «Палю Парыж», 1932; Г.​Машынскай-Гофман «Вера і яе таварышы», 1965; Я.​Корчака «Кароль Мацюсь Першы», 1970) і славацкай (раманы М.​Крно «Я вярнуся жывы», 1960; У.​Мінача «Жывыя і мёртвыя», 1961, з А.​Мажэйкам; аповесці К.​Ярунковай «Брат маўклівага ваўка», 1976; Я.​Грушоўскага «Яношак», 1980).

Тв.:

Ля самага сіняга мора. Мн., 1982;

Сонцу і ветру насустрач. Мн., 1988.

т. 3, с. 391

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)