Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
гало́та, ‑ы, ДМ ‑лоце, ж.
Разм.
1.зб. Беднякі, бедната. Сярод настаўніцкай галоты самым багатым быў Нічыпар Янкавец.Колас.
2. Беднасць, галеча. [Тамаш:] Пражыў век — дабра не бачыў .. Бо галота страшная, бядота несусветная. Часам і кавалка хлеба ў хаце не было.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
убо́стван.Ármseligkeit f -, Ärmlichkeit f - (галеча); Dürftigkeit f -, (нястача, беднасць); Kärglichkeit f, Kárgheit f - (скупасць, скнарнасць)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Erbärmlichkeitf -, -en
1) нікчэ́мнае стано́вішча; гале́ча, убо́ства
2) по́дласць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Псо́та ’шкода; свавольства’ (ТСБМ, Гарэц., Байк. і Некр.), ’шкода’ (Сіг.), ’пястун; наравісты, пераборлівы’ (Клім.), ст.-бел.псота ’выхадка, свавольства’. Укр.псо́та ’бядота, бяда, галеча, нястача’; ’дрэннае надвор’е’, ’лаянка’. З польск.psota, psocić ад pies, першапачаткова ’гайняваць; аддавацца распусце’ (Банькоўскі, 2, 957).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
nackta го́лы, аго́лены;
~e Ármut непрыкры́тая гале́ча;
~e Wírklichkeit непрыкры́тая рэчаі́снасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бяда́, -ы́, ДМ -дзе́, мн. бе́ды і (з ліч. 2, 3, 4) бяды́, бед, ж.
1. Няшчасце, гора.
Дапамагчы ў бядзе.
Беды цярпець — каменнае сэрца мець (прыказка). Б. па бядзе як па нітачцы ідзе (прыказка).
2. Нястача, галеча.
У хаце — б.
3.у знач.вык. Дрэнна; непрыемна.
Б. мне з ім.
◊
Бяда вялікая (разм.) — не мае значэння, няважна.
Бядой латаны (разм.) — вельмі бедны.
Далей ад бяды (разм.) — пра нежаданне ўвязвацца ў непрыемную гісторыю.
Такой бяды; толькі (той) бяды (разм.) — не мае значэння.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Ну́дзьга́ ’нуда, смутак’ (Гарэц., Багд.), ’стан пчалы без узятка’ (Мат. Гом.). Аддзеяслоўны назоўнік ад нудзіць (гл.), параўн. ст.-бел.ноудога: родьчиЪа ноудоги и немоци не имѣла (1489 г., гл. Карскі 2–3, 33), укр.нудьга ’нуда, смутак; нудны чалавек’, рус.нудьга, нудга ’маркота; моташнасць; сверб ад укусаў насякомых; галеча, нястача'
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГАРАДНІ́ЦА,
помнік горадабудаўніцтва 2-й пал. 18 ст. Комплекс пабудаваны па ініцыятыве А.Тызенгаўза ў 1765—85 у в. Гарадніца (побач з г. Гродна, цяпер у межах горада) з мэтай стварэння буйнога культ.-прамысл. цэнтра на 1500 жыхароў (1765—74, архітэктары І.Мёзер, 1774—85 — Дж.Сака). Уключала 85 будынкаў рознага прызначэння, згрупаваных вакол плошчаў, абапал вуліц і завулкаў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі выкарыстаны тыпавыя праекты, уніфікаваныя канстр. прыёмы, высокія тэмпы буд-ва. У аснове праекта — планіровачныя прынцыпы барока. Большасць будынкаў мела фахверкавую канструкцыю, т.зв. «прускі мур». Забудова складалася з трох асобных, рэгулярна спланаваных зон: адм.-культ., навучальнай, вытв.-жылой. У комплекс Гарадніца ўваходзілі: Гродзенскі дом віцэ-адміністратара, Гродзенскі палац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, муз. школа, вет. школа, т-р, бат. сад, мануфактуры (суконная, шаўковая, зброевая, фарбавальная і інш.), 20 тыпавых жылых дамоў. Частка ўцалелых пабудоў Гарадніцы знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі.
Гарадніца (з плана 1780): 1 — палац Тызенгаўза; 2 — музычная школа; 3 — палац адміністратара; 4 — гаспадарчы двор; 5 — карчма «Галеча»; 6 — харчэўні; 7 — дамы для іншаземных рабочых; 8 — карчма «Раскоша»; 9 — ветэрынарная школа; 10 — будаўнічая школа; 11 — мануфактуры; 12 — фальварак; 13 — сталоўка для рабочых; 14 — кузні.Да арт.Гарадніца. Гродзенскі «домік майстра». 1773.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вятрэ́ча ’моцны, злы вецер, ветранае надвор’е’ (КСТ, Янк. III). Ад асновы ветр‑ з дапамогай суфікса ‑еча па тыпу гушчэча, пустэча і г. д.; гл. Казлова, Бел. мова і мовазн. 2, 66–71. Паводле Трубачова, Слав. яз. 5, 177–178, бел.‑еча < прасл.‑otja, якое рэканструюецца на падставе шэрага бел.-укр.-серб.-харв.-славен. ізалекс. Параўн. бел.халадне́ча, укр.холодне́ча, серб.-харв.хладно̀ћа, бел.гале́ча, укр.голе́ча, рус.смал.гале́ча, серб.-харв.голо̀ћа, славен.golôča і да т. п.; гл. Трубачоў, Проспект, 59–60. Наяўнасць ‑е‑ ў бел. і ўкр. суфіксах тлумачыцца або як вынік варыянтнасці ‑otja/etja, або як дысімілятыўнае змякчэнне ‑otja > ‑etja па тыпу рус.ребенок < робенок (Трубачоў, там жа, 60). Гэты суфіксальны тып распаўсюджаны па ўсёй беларускай тэрыторыі з канцэнтрацыяй (паводле Казловай, Бел. мова і мовазн., 2, 60) у гаворках Усходняга Палесся.