сна́йперскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да снайпера. Снайперская вінтоўка. // Трапны, дакладны. Снайперскі агонь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карабі́н 1, ‑а, м.

1. Баявая вінтоўка з пакарочаным ствалом. Сержант ускінуў угару карабін, умомант прыцэліўся і стрэліў. Чорны.

2. Паляўнічая вінтоўка, з якой палююць на буйнога звера.

[Фр. carabine.]

карабі́н 2, ‑а, м.

Спружыновая зашчапка ў ланцужках, лейцах і пад., якая адкрываецца ўнутр.

[Фр. carabine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абрэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Абрэзаны край, беражок.

Кніга з зялёным абрэзам.

2. Вінтоўка з укарочаным канцом ствала.

Страляць з абрэза.

У абрэз (разм.) — без лішку, якраз столькі, колькі можа спатрэбіцца.

Грошай у а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

gwintówka

ж. вінтоўка; наразная стрэльба, шрубаванка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Klinkaliberbüchse f -, -n малакалі́берная вінто́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Рушні́ца ’стрэльба’ (Гарэц., Мат. Гом., ТС), ’вінтоўка, ружжо’ (Сл. Брэс.). Запазычана праз польск. rusznica ’тс’ з чэшскай, дзе значыла ’ручная агнястрэльная зброя’ (Брукнер, 469).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

урэ́зак, ‑зка, м.

Разм. Тое, што і абрэз (у 1 знач.). Міцеў тайны ведаюць. Там урэзак і вінтоўка. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Repetergewehr n -s, -e самазара́дная вінто́ўка

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

самастрэ́льны в разн. знач. самостре́льный;

~ная ра́на — самостре́льная ра́на;

~ная вінто́ўка — самостре́льная винто́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎТАМА́Т (ваен.),

ручная аўтаматычная агнястрэльная зброя для стральбы чэргамі або адзіночнымі стрэламі. Мае здымны (аддымны) магазін ёмістасцю 20 патронаў і больш, высокую скарастрэльнасць, невял. габарыты і масу, аснашчаецца штыком-нажом для вядзення рукапашнага бою і рэзання дроту.

Першы аўтамат створаны ў Расіі У.Р.Фёдаравым і выкарыстаны ў 1916. У Вял. Айч. вайну аўтаматам звычайна называліся пісталеты-кулямёты (напр., ППШ, ППС і інш.). У арміях краін СНД пераважаюць аўтаматы канструкцыі М.Ц.Калашнікава (АК, АКМ, АК74), якія маюць калібр 5,45—7,62 мм, масу 3,3—4,3 кг, тэмп стральбы 600 выстралаў за мін, баявую скарастрэльнасць кароткімі чэргамі да 100, адзіночнымі стрэламі да 40 выстралаў за мін, далёкасць агню 400 м, прыцэльную далёкасць да 1000 м. Для знішчэння групавых цэляў аўтамат аснашчаецца падствольным гранатамётам, які дае магчымасць весці стральбу асколачнымі гранатамі калібру 30—40 мм на адлегласці да 300—400 м. Такую стралк. зброю маюць на ўзбраенні Узбр. Сілы Рэспублікі Беларусь.

Аўтамат ёсць на ўзбраенні армій многіх краін свету пад назвай універсальная або штурмавая вінтоўка, аблегчаная аўтам. вінтоўка з пакарочаным ствалом, напрыклад у ЗША аўтам. вінтоўка, у Англіі і ФРГ — пісталет-кулямёт і інш.

т. 2, с. 114

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)