вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел. падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах. Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн.т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд.м³ спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн.т. У 1995 здабыта 1,9 млн.т нафты.
Да арт.«Беларусьнафта». Мантаж буравой вышкі на Рэчыцкім радовішчы.
азербайджанская паэтэса. Нар. паэтэса Азербайджана (1973). Першы паэт.зб. «Наш голас» (1934) прысвяціла тэме разняволення жанчыны Усходу. У яе тэматычна-багатай спадчыне адлюстраваны подзвіг народа ў гады Вял.Айч. вайны (зб-кі «Любоў да радзімы», «Баявыя песні», «Камал Касымаў», усе 1942), барацьба за мір, самабытнасць і непаўторнасць роднага краю («Мясціны, дзе жывуць успаміны», 1964; «Горная кветка», 1977; «Каханне нараджаецца з намі», 1979, і інш.). Аўтар твораў для дзяцей. Выступае як перакладчык. На бел. мову вершы Д. перакладалі Э.Агняцвет, С.Панізнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Сяльні́к ’сяннік’ (Жд. 2, Янк. 1), сельні́к ’тс’ (Сержп. Грам., Пятк. 2), ’будынак для сена’ (ДАБМ, камент., 796), ’вышкі, гарышча’ (Ашм.). З сяннік (гл.) у выніку дысіміляцыі зычных.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
гарышча, гара, вышкі (мн.), падстрэшша, паддашак
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
Пётро ’частка ракі, якая не замярзае’ (малар., ЛА, 2). З польск.piętro ’вышкі’ > ’узвышэнне’ > ’высокае месца’ (параўн. пён‑ тар) > ’высокае месца на рацэ, якое не замярзае’ — пярэсуха (гл. ЛА, 2).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
абша́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., каго-што.
Разм. Вельмі ўважліва, дапытліва агледзець, абмацаць, абшукаць. Абшарыць кішэні. □ З’явіліся паліцэйскія і далажылі, што ўсё абшарылі і нічога не знайшлі.Машара.А ў хаце Гэлькі абшарылі паліцыянты ўсе закуткі, камору, вышкі, перайшлі ў варывеньку, нарэшце, у хлеў.Сташэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Глядзець час ад часу. Наглядаць на гадзіннік. □ Вочы, светлыя, мяккія, паглядалі цёпла і прыветліва.Краўчанка.
2. Наглядаць за чым‑н. — Во, яшчэ падумала, — бурчаў мельнік. — Ты б, во, лепей лезла на вышкі ды паглядала, як ідзе засыпка.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Хутка прыйсці або прыбегчы, прыбыць куды‑н. Вясёлы гімназіст пешкі прыджгаў дадому і, як быццам бы нічога не здарылася, адразу палез на вышкі.Чорны.Сапраўды, не паспела назаўтра зайсці сонца, [сакольнік] прыджгаў.. «Я, кажа, напрасцякі, дзе лугам, дзе разоркаю».Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зако́т ’франтон з бярвення’ (ТСБМ). Рус.бранск.зако́т ’пярэдняя частка гары, вышкі’, укр.зако́т ’адварот (чобата, рукава…)’. Відаць, зах.-рус. бязафіксны наз. ад дзеяслова закотити (параўн. укр.законити ’загарнуць (рукавы і г. д.)’).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
начава́ць, ‑чую, ‑чуеш, ‑чуе; незак.
Спаць дзе‑н. усю ноч. Дома [хлопцы] выпілі па кубку малака з хлебам ды падаліся на вышкі. Цяпер яны начавалі на вышках, над хатай.Якімовіч.Сёння.. [Алег з бацькам] начавалі ў вялізным бары, які стаяў ля крутой лукавіны Дрыгвянкі.Гамолка.
•••
Дняваць і начавацьгл. дняваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)