wydrzeć się z rąk napastników — вырвацца з рук рабаўнікоў;
wydrzeć się z ubrania — абадрацца; абнасіцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
акупа́нцкі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да акупантаў. Не аднаму добралу чалавеку Жэня памагала вырвацца з акупанцкага пекла і перайсці да партызанаў.Кулакоўскі.Дарагога майго падкасіла Акупанцкая куля ў баі.Бялевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мака́рам, прысл.
Разм. У выразах: такім макарам; якім макарам; любым макарам — такім (якім, любым) спосабам. [Завішнюк] падумаў яшчэ, што ў леспрамгасе зарабіць можна і што кожны любым макарам стараецца вырвацца туды.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
светлабо́кі, ‑ая, ‑ае.
Са светлымі бакамі (пра жывёлу, птушак, дрэвы). Андрэй з начальнікам штаба і камандзірамі атрадаў Павольна ішоў між стромкіх, светлабокіх соснаў і аглядваў тых, каму ўдалося вырвацца з блакады.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контрвалюцы́йны
(ад контр- + лац. vallum = вал);
к-ая лінія — земляны вал і роў вакол крэпасці, якія рабілі войскі, што яе асаджвалі, каб акружаныя не маглі вырвацца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ву́рвіняц ’жэўжык, свавольны хлапчук’ (З нар. сл.). Ад вы́рвацца, рваць, першапачаткова ’той, хто вырваўся з-пад шыбеніцы (калі абарвалася вяроўка)’; параўн. польск.urwaniec ’шыбенік’, рус.сорване́ц ’тс’, ато́рва ’тс’ (З нар. сл.); у на месцы ы — характэрная фанетычная асаблівасць гаворак поўдня Беларусі; параўн. вы́рвас ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
заняме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які страціў адчувальнасць; адзеравянелы. Застаяўшыся на месцы, конь нецярпліва кудысь памыкаўся, можа, каб размяць сваё занямелае цела, а можа, каб вырвацца ад няпрошаных гаспадароў.Колас.
2.перан. Маўклівы, прыціхлы. Занямелыя далі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)