Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
cube
[kju:b]1.
n., Math.
1) куб -а m. (геамэтры́чная фігу́ра)
2) куб -а m., трэ́цяя ступе́нь
The cube of 4 is 64 — 4 у ку́бе ёсьць 64
2.
v.t.
1) рэ́заць на ку́бікі (бу́льбу, бура́к)
2) узво́дзіць у трэ́цюю ступе́нь
3) выліча́ць кубату́ру
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
расхо́д, ‑у, М ‑дзе, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. разыходзіцца — разысціся (у 9 знач.).
2. Трата, расходаванне чаго‑н. Расход электраэнергіі. Расход вады. Расход гаручых матэрыялаў.
3.звычайнамн. (расхо́ды, ‑аў). Сума зрасходаваных грошай; выдаткі. І бацька тут, як на паперу, Стаў вылічаць расходы, страту І кончыў тым: лепш к сабе ў хату — Не трэба й кланяцца Яхіму — Наняць дарэктара на зіму.Колас.Пры ўсёй яе рэўнасці жонка рэдка кантралявала яго [Яраша] расходы.Шамякін.
4. Графа, раздзел у бухгалтарскіх кнігах для запісу выдаткаў.
•••
Кішэнныя расходы — дробныя, асабістым расходы.
У расход (вывесці, пусціць, спісаць) — знішчыць, расстраляць.
У расходзе — у карыстанні, не на месцы (быць, знаходзіцца). Людзі на заданнях, у расходзе, і Бондар, які апошнія дні, пасля таго, як разбілі баржу на Прыпяці, прыхворваў, змяніў сам паставога.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Та́кса1 ’расцэнка тавараў або памер аплаты’ (ТСБМ), сюды ж таксава́ць ’вылічаць, ацэньваць’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк.), таксо́ўшчык ’ацэншчык’ (Байк. і Некр.), такса́тар, таксо́ўнік ’тс’ (Некр. і Байк.), відаць, працяг ст.-бел.такса ’такса, расцэнка’ (1563 г.) < ст.-польск.taksa, што да с.-лац.taxa; са ст.-польск.taksować і ст.-бел.таксовати (Булыка, Лекс. запазыч., 78, 81). У сучасныя мовы, хутчэй за ўсё, запазычана з заходнееўрапейскіх моў, параўн. франц.taxer ’устанаўліваць цвёрды кошт’ — з лац.taxāre ’ацэньваць, вызначаць кошт’, уласна ’абмацваць (прыцэньваючыся)’, што этымалагічна звязана з лац.tangere ’датыкацца, чапаць, спрабаваць’, ням.Taxe ’ацэнка, расцэнка’ і інш. (Чарных, 2, 225–226; Фасмер, 4, 13; ЕСУМ, 5, 505).
Та́кса2 ’сабака Canis vertagus’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Выводзіцца (праз рус.такса?) з ням.Dachshund ’такса’, якое літаральна азначае ’барсуковы сабака’, спецыяльная парода сабак, выведзеная для палявання на звяроў, што хаваюцца ў норах (ЕСУМ, 5, 505; Чарных, 4, 13; Фасмер, 4, 13).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
уяўле́нне, ‑я, н.
1. Стварэнне ў думках вобраза каго‑, чаго‑н.; узнаўленне ў свядомасці атрыманых раней успрыманняў. Створаны ўяўленнем вобраз, тым больш любога чалавека, не так лёгка разбурыць.Скрыган.У.. [Раманавым] уяўленні пачалі ўставаць малюнкі вайны, ён стараўся вызначыць тое месца, дзе грымелі гарматы, і пачаў вылічаць, калі да іх ціхага сяла дакоціцца хваля вайны.Колас.// Канкрэтны вобраз прадмета ці з’явы, які раней уздзейнічаў на органы пачуццяў, але ў гэты момант непасрэдна не ўспрымаецца свядомасцю. Зрокавыя ўяўленні. Слыхавыя ўяўленні.
2. Псіхічны працэс, які заключаецца ў стварэнні новых вобразаў на аснове ўжо наяўных шляхам іх пераўтварэння. // Творчая фантазія. Уяўленне мастака.
3. Разуменне, веданне чаго‑н., заснаванае на вопыце. Ужо да вечара, агледзеўшы гаспадарку, новы старшыня меў ўяўленне аб яе моцных і слабых баках.Барашка.Рост самасвядомасці героя адбываецца па меры таго, як ён настойліва пераасэнсоўвае свае ранейшыя ўяўленні аб грамадстве.Луфераў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)