нездзяйсня́льны, ‑ая, ‑ае.

Які не можа быць ажыццёўлены, выкананы. Нездзяйсняльны план. Нездзяйсняльны праект.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выкана́льны, ‑ая, ‑ае.

Які можа быць выкананы, здзейснены; рэальны. Выканальны план. Выканальнае заданне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чака́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. чаканіць.

2. мн. -і, -нак. Рэльефны адбітак, выкананы на металічным вырабе.

Шабля, упрыгожаная чаканкай.

3. Апрацаваная паверхня металу, загладжанае шво, трэшчына і пад. (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

святлоценявы́, ‑ая, ‑ое.

Які мае адносіны да святлаценю, выкананы з прымяненнем святлаценю. Святлоценявое адлюстраванне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

single-handed [ˌsɪŋglˈhændɪd] adj.

1. аднару́кі

2. які́ працу́е без дапамо́гі; вы́кананы без дапамо́гі;

single-handed efforts аднабако́выя намага́нні

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

workmanship [ˈwɜ:kmənʃɪp] n. майстэ́рства, уме́льства; кваліфіка́цыя;

exquisite work manship то́нкае майстэ́рства;

a piece of workman ship адмысло́ва вы́кананы твор

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

се́пія, -і, мн. -і, -пій, ж.

1. Галаваногі марскі малюск (каракаціца), у целе якога выпрацоўваецца карычневае фарбавальнае рэчыва.

2. Натуральная карычневая фарба з гэтага рэчыва, а таксама малюнак, выкананы такой фарбай, і фатаграфія карычневага тону.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кінаама́тарскі, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да кінааматара. Кінааматарская студыя.

2. Які выконваецца, выкананы кінааматарамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

энкаўсты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які мае адносіны да энкаўстыкі; выкананы метадам энкаўстыкі. Энкаўстычная тэхніка. Энкаўстычны жывапіс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ало́ўкавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае дачыненне да алоўка. Алоўкавая фабрыка. // Зроблены, выкананы алоўкам. Алоўкавыя запісы. Алоўкавы партрэт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)