a miserable failure — няшча́сная няўда́ча, няшча́сны бяда́к
2.
n.
бяда́к бедака́m.; гаро́тнік -а m.; бяздо́льны -ага m., бяздо́льная f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
desolate
[ˈdesələt]1.
adj.
1) запу́шчаны, занядба́ны, закі́нуты; спусто́шаны
desolate land — спусто́шаная зямля́
2) пакі́нуты, пусты́; нежылы́(пра дом)
3) само́тны, адзіно́кі, усі́мі пакі́нуты
4) няшча́сны, ва́ртыжа́лю
5) змро́чны; цяжкі́, бязра́дасны (жыцьцё)
2.
v.i.
1) спусташа́ць; разбура́ць
2) абязьлю́джваць
3) засмуча́ць, пакіда́ць у адзіно́це, рабі́ць няшча́сным
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
sorry
[ˈsɑ:ri]
adj.
1) спага́длівы; засму́чаны, су́мны
(I am) so sorry — вы́бач
I am sorry that you are sick — Спачува́ю табе́, што ты хво́ры
I am sorry to say he is ill — Ён, на жа́ль, хво́ры
I feel sorry for him — Мне яго́ шкада́
You will be sorry for this some day — Вы не́калі гэ́тага пашкаду́еце
2) дрэ́нны, благі́; убо́гі; жа́люва́рты
to come to a sorry end — дрэ́нна ско́нчыць
a sorry sight — жа́ласнае відо́вішча
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
убо́гі, ‑ая, ‑ае.
1. Які знаходзіцца ў беднасці, бедны. Зімняя ночка. Стужа ў полі. Вецер сярдзіты гудзе... К вёсцы ўбогай ціха, паволі Хтось незнаёмы ідзе.Чарот.Калісьці гэта быў убогі шляхецкі засценак.С. Александровіч.// Які сведчыць аб беднасці; уласцівы бедняку. Аднойчы, прыгнаўшы з пашы карову, Антон убачыў у сваёй убогай хаціне двух салдат.Сабаленка.Адкупнік агледзеў убогі хатні скарб, скрывіўся.Якімовіч.
2.Разм. Які мае калецтва, фізічны недахоп. Пышная душа ва ўбогім целе.Прыказка./узнач.наз.убо́гі, ‑ага, м.; убо́гая, ‑ай, ж.[Андржаяка:] Па дарозе я спаткаў Ці то ўбогую, ці проста багамолку.Клімковіч.
3. Нязначны (па аб’ёму, колькасці); небагаты. Убогія сродкі. □ Хмары, балоты... Над збожжам убогім Вецер гуляе на волі.Багдановіч.// Недасканалы, прымітыўны. Убогая тэхніка.// Пазбаўлены раскошы і ўпрыгожанняў; просты. Паўлюк нёс аднекуль з запечча маленькую ўбогую газовачку.Зарэцкі.//Вартыжалю. [Валодзя:] — Бачыш, які ў .. [вёскі] цяпер убогі выгляд. А глянула б ты перад вайной на яе з гэтага ўзгорка! Стаяла цэлая града дубоў.Федасеенка.
4. Бедны па зместу. Убогі спектакль. Убогая фантазія.// Абмежаваны духоўна. Слухайце музыку .. Прымайце яе праз свае ўяўленні, праз вобразы свайго жыцця!.. Толькі злыя і ўбогія душы ніколі не спазнаюць музыку.Вітка.Які мізэрны і ўбогі Той недалёкі чалавек, Што цягне да сваёй бярлогі Набыткі розныя ўвесь век.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)