во́рагаў, ‑ава.

Які належыць ворагу; тое, што і варожы (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

контррэвалюцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Варожы рэвалюцыі, накіраваны супраць рэвалюцыі. Контррэвалюцыйны мяцеж. Контррэвалюцыйныя сілы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пра́вы¹, -ая, -ае.

1. Які знаходзіцца, размешчаны з боку, што з’яўляецца процілеглым леваму.

Правая рука (таксама перан.: галоўны памочнік). П. бераг ракі.

2. У палітыцы: кансерватыўны, рэакцыйны, варожы ўсякаму прагрэсу.

Чалавек правых поглядаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

недружалю́бна прысл., недружалю́бны únfreundlich; féindselig (варожы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

зласлі́вы bóshaft, böse; gehässig (непрыязны, варожы)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ПАЛЕ́МІКА (франц. polémique ад грэч. polemikos ваяўнічы, варожы),

спрэчка, дыскусія, сутыкненне поглядаў пры абмеркаванні якога-н. пытання ў друку, на дыспуце, сходзе.

т. 11, с. 547

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

антаганісты́чны

(ад антаганіст)

поўны антаганізму, непрымірымы, варожы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

antagonístisch a антаганісты́чны, варо́жы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

partéifremd a варо́жы па́ртыі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

рэакцы́йны, ‑ая, ‑ае.

Які дзейнічае ў інтарэсах рэакцыі ​2, варожы прагрэсу. Рэакцыйная ідэалогія. Рэакцыйная прапаганда.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)