Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
валэ́ндацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
Разм.
1. Доўга важдацца з кім‑, чым‑н. [Юстын:] — Ну, сам падумай: толькі і ведай, што цягай з крыніцы ваду, ды з харчамі валэндайся.Стаховіч.
2. Хадзіць, пераходзіць з месца на месца без асаблівай патрэбы, прычыны; бадзяцца, валачыцца. [Антось:] — Запрагай, і каб мне.. тут ніхто лішні не валэндаўся.Бажко.Адны [людзі] працуюць, другія валэндаюцца па вуліцы без работы.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
На́валач ’зброд’ (БРС), ’дрэнны, шкодны чужы чалавек’ (Сцяшк.), ’чужыя людзі, перасяленцы’ (стаўбц., З нар. сл.). Укр.на́волоч ’зброд’. Хутчэй за ўсё шляхам адваротнай дэрывацыі ад навалачы́цца ’напрыходзіць, назбірацца’, што ў сваю чаргу ад валачы́цца ’цягацца’.
1. Тое, што і валачыцца (у 1 знач.). // Паволі цягнуцца, сцелючыся над зямлёй. Туман валокся над лагчынамі.Чорны.З захаду валакліся калматыя сіваватыя хмары.Сабаленка.
2.Разм. Ісці з цяжкасцю, вельмі павольна; плесціся. След у след валокся воўк.Лужанін.Недзе ззаду, цяжка дыхаючы, кашляючы, валокся незнаёмец.Лупсякоў.За санкамі валачэцца прывязаная повадам карова.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Брэ́ндзала ’чалавек, які рэдка сутыкаецца дома, валацуга’ (Янк. Мат.). Бясспрэчна, звязана з брэ́ндаць ’бадзяцца, валачыцца’ (гл.) і бры́ндаць ’бадзяцца’. Параўн. і бры́нда ’валацуга’, рус.бры́ндик ’гультай’. Усё ж паходжанне гэтай групы слоў застаецца не вельмі ясным. Версіі параўн. пад брэ́ндаць і бры́ндаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Блы́таць. Сюды адносіцца і блу́таць ’тс’ (Бяльк., Шат.). Можна меркаваць, што зыходным з’яўляецца блу́таць, якое ўзнікла з плу́таць азванчэннем п > б (перад л). Адносна чаргавання галосных у : ы ў экспрэсіўных словах — гэта не рэдкасць. Параўн., напр., у рус. гаворках: блука́ться, блука́ть ∼ блы́ка́ться ’бадзяцца, валачыцца’.