Паўтарэнне аднолькавых або блізкіх зычных для ўзмацнення гукавой выразнасці паэтычнай мовы, якое дасягаецца адпаведным падборам слоў, напрыклад: Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
го́галь, ‑я, м.
1. Вадаплаўная птушка пад. сямейства качыных.
2. Фасон мужчынскай футравай шапкі.
3.узнач.прысл.го́галем. Важна, ганарыста (хадзіць, трымаць сябе). На перапынках Венька хадзіў па класе гогалем.Шыловіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КАМІ́ЧНАЕ (ад грэч. kōmikos смешны, вясёлы),
катэгорыя эстэтыкі, якая адлюстроўвае неадпаведнасць паміж недасканалым, нежыццёвым зместам з’явы або прадмета і яго вонкавым выяўленнем, што прэтэндуе на паўнацэннасць, значнасць або маскіруецца пад іх. Вытокі К. ў гульнёвым, калектыўным самадзейным смеху, напр. у карнавальных гульнях. У ходзе развіцця культуры адасабляюцца віды К. — іронія, гумар, сатыра. Мае сац. характар, яго вытокі ў аб’ектыўных супярэчнасцях грамадскага жыцця. Суадносіцца з прыгожым, агідным, нізкім, процілеглае трагічнаму і ўзнёсламу, але здольнае да сінтэзу з імі (трагікамічнае, камічны аспект узнёслага). Для К., дзе адлюстроўваюцца супярэчнасці рэальнасці, важна гульня на ўтрыроўцы велічы прадметаў (карыкатура), на фантаст. спалучэннях (гратэск), збліжэнні далёкіх паняццяў (досціп). Разнастайнасць смешнага ў жыцці абумоўлівае шматграннасць выяўлення К. ў мастацтве. На К. заснаваны адзін з гал. відаў драмы — камедыя.
Грунт2 ’галоўна, важна’ (Сцяц.). Запазычанне з польск.grunt ’тс’ (< ням.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паражня́к, ‑у, м.
Разм. Чыгуначны састаў без грузу; пустыя вагоны, ваганеткі, вазы. Важна было толькі дазнацца, што за эшалон: магчыма, паражняк куды пераганяўся, а можа і з грузам, ды нязначным.Кулакоўскі.Насустрач нагружаным фурманкам спяшаліся паражнякі.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Раскарані́цца ’абзавесціся сям’ёй’ (Сл. ПЗБ). Відаць, ад карані́цца ’разрастацца, укараняцца’, параўн. ст.-бел.корень, якое акрамя значэння ’корань’, мела таксама значэнне ’племя, род’ (Ст.-бел. лексікон). Важна адзначыць, што роднасная форма літ.*keróti значыць не толькі ’пускаць карані’, але і ’разрастацца ўшыркі’, ’выпускаць новыя галіны (пра наземную частку дрэва, куста)’. Гл. ко́рань.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ды́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Ісці размерна і важна або нязграбна. Наперадзе шпарка бег Віктар, ззаду дыбаў Мірон.Маўр.Буслы дыбаюць па беразе Расянкі.Асіпенка.Паперадзе Пятро Анісімавіч, цётка Лісавета, за імі смешна дыбае босымі.. ножкамі Уладзік.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
daránliegen*vi зале́жаць (ад чаго-н.);
es liegt mir viel ~ гэ́та для мяне́ (ве́льмі) ва́жна
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
мел, ‑у, м.
Мяккі белы вапняк, які ўжываецца для пабелкі, чысткі, пісання і інш.; крэйда. У святочныя дні дзед важна чысціў свае боты, потым яшчэ важней цёр мелам свае медалі і, навесіўшы іх на грудзі, урачыста ішоў на станцыю.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)