касі́р, ‑а, м.

Службовая асоба, якая распараджаецца касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і пад. Касір выдаваў рабочым авансы і рыхтаваўся да разрахункаў у канцы месяца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

standing room [ˈstændɪŋˌrʊm] n. стая́чае ме́сца, ме́сца для стая́ння;

standing room only біле́ты то́лькі на стая́чыя ме́сцы (аб’ява)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

касі́р

(іт. cassiere)

службовая асоба, якая загадвае касай, прымае і выдае грошы, прадае білеты і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

БАНІ́СТЫКА (франц. bonistique),

дапаможная гіст. дысцыпліна, якая вывучае папяровыя грашовыя знакі як крыніцу эканам. і паліт. гісторыі грамадства. Узнікла ў пач. 20 ст., цесна звязана з нумізматыкай.

Першыя папяровыя грошы вядомы ў Кітаі з пач. 9 ст.; з 1690 вядомы ў Паўн. Амерыцы, з 1769 — у Расіі, З 1794 — V Рэчы Паспалітай. На Беларусі вядомы з часоў далучэння да Рас. імперыі (на тэр. Віцебскай і Магілёўскай губ. пасля 1772, у зах. губернях Беларусі — з 1794). У 1843—1917 абарачаліся крэдытныя білеты наміналам ад 50 кап. да 500 руб. У 19 ст. заменнікі папяровых грошай («ярлык», «квітанцыя», боны, чэкі і да т.п.) абмежавана выпускалі ўладальнікі магазінаў, фірмаў, фабрык, рэліг. суполак у Брэсце, Ваўкавыску, Зэльве, Кобрыне, Нясвіжы, Пружанах, Слоніме, Слуцку і інш. У час 1-й сусв. вайны ўлады Расіі павялічылі выпуск папяровых грошай і іх заменнікаў (чэкаў, сертыфікатаў, купонаў і інш.). Пасля Лютаўскай і Кастр. рэвалюцыі 1917, у час грамадз. вайны і ваен. інтэрвенцыі працягвалі абарачацца «раманаўскія» і «мікалаеўскія» банкноты, «керанкі», узаконена выкарыстанне аблігацый дзярж. пазыкі і іх купонаў. У часы герм. і польск. акупацыі Беларусі (1915—20) у абарачэнні былі боны, квітанцыі, талоны, аблігацыі з наддрукоўкамі. Іх выпускалі ў Бабруйску, Гомелі, Гродне, Ігумене (Чэрвень), мяст. Колышкі (Віцебская вобл), Лідзе, Лагойску, Мінску, Магілёве, Мазыры, Навагрудку, Пінску, Рагачове, Слуцку і інш. У абарачэнні былі рас. рублі, фінскія маркі, ням. пфенінгі, рэйхсмаркі, острублі, укр. карбованцы. У Зах. Беларусі абарачаліся польск. маркі, з 1924 — злотыя. На тэр. БССР у абарачэнні адначасова былі «саўзнакі» і чырвонцы, з 1922 — казначэйскія білеты (рублі) дробных наміналаў. У Вял. Айч. вайну на акупіраванай тэр. Беларусі абарачаліся часовыя заменнікі грошай (сав. рублі, акупац. маркі, рэйхсмаркі). Пасля вайны адноўлена сав. грашовае абарачэнне. У 1992 Нац. банк Рэспублікі Беларусь выпусціў у якасці самаст. плацежнага сродку разліковыя білеты вартасцю ў 50 кап., 1, 3, 5, 10, 25 (усе зняты з абарачэння ў 1995), 50 (зняты з абарачэння ў 1996), 100, 200, 1000, 5000, з 1994 — 20 000, з 1995 — 50 000 руб.

Да арт. Баністыка. Бона, выпушчаная ў час паўстання 1794.
Да арт. Баністыка. Агульнагарадская бона, выпушчаная Гомельскім гарадскім самакіраваннем у 1918.
Да арт. Баністыка. Разліковая квітанцыя, выпушчаная для абарачэння ў лагерах асобага прызначэння. 1929.

т. 2, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

first-class2 [ˌfɜ:stˈklɑ:s] adj. першакла́сны, высакая́касны;

first-class tickets біле́ты пе́ршага кла́са;

first-class work першакла́сная/выда́тная пра́ца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

dziurkować

незак. перфараваць; прабіваць (білеты, талоны і да т.п.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Bchung f -, -en

1) заяўка, за́піс (на біле́ты)

2) бухга́лтарскі за́піс

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

банкно́ты, ‑аў; адз. банкнот, ‑а, М ‑ноце, м.

а) У СССР — білеты, што выпускае Дзяржаўны банк у выглядзе грошай, якія забяспечаны рэальнымі тавара-матэрыяльнымі каштоўнасцямі; б) у капіталістычных краінай — крэдытныя грошы, якія выпускаюцца эмісійнымі банкамі.

[Англ. banknotes.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прадава́ць

1. verkufen vt; usgeben* vt (білеты ў касе);

прадава́ць гу́ртам (о́птам) im Grßen [en gros] [ã´gro:] verkufen;

прадава́ць у ро́зніцу im Klinen [im inzelhandel] verkufen;

прадава́ць з аўкцыёну verstigern vt; verauktioneren vt;

усе́ біле́ты прада́дзеныя (у тэатры) das Haus [die Vrstellung] ist usverkauft;

2. (здрадзіць) verrten* vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праве́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., каго-што.

1. Упэўніцца ў правільнасці чаго-н., абследаваць з мэтай нагляду, кантролю.

П. правільнасць рашэння задачы.

П. білеты пры ўваходзе.

2. Падвергнуць выпрабаванню для высвятлення чаго-н.

П. веды навучэнцаў.

П. насенне на ўсходжасць.

|| незак. правяра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. праве́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.; прым. праве́рачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)