глу́пства, ‑а, н.

1. Дурны ўчынак, дурная думка; недарэчнасць, бяссэнсіца. А Казімір гаварыў: — Да чаго ж яшчэ дурныя людзі. Маліцца каменю? Цьфу! Каб ты, Марта, больш гэтага глупства не рабіла. Пестрак. Усе ведалі, што Дзям’ян, працавіты і сумленны чалавек, глупства не скажа, бо мае розум і любіць справядлівасць. Кавалёў.

2. Пра што‑н. нязначнае, дробязнае. З-за глупства не спрачайся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лалы́ (мн.) ’выгада, пажыва’, ’раскоша, добрае жыццё’ (Нас., Нас. Сб.), смал. лальі ’тс’, ’балбатня, жарты’, ’добра жыць, не працуючы, за чужы кошт’. Рус. лала, лаліі ’балбатун’, ’балбатня, лухта, бяссэнсіца, глупства’, рус. лалить ’вярзці лухту’, ’балбатаць’, лалкать ’лепятаць, балбатаць’, польск. lalać, серб.-харв. лапаты ’тс’ (< ням. lallen), лалакати ’замест слоў пры спяванні паўтараць ла-ла’ і інш. Гукапераймальнае. Ад ла-ла-ла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

nsinn m -(e)s бяссэ́нсіца, бязглу́здзіца, недарэ́чнасць, глу́пства;

~ rden [verzpfen] не́сці лухту́;

~ mchen [triben*] рабі́ць ду́расці [глу́пства]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

nonsense [ˈnɒnsəns] n.

1. глу́пства, лухта́, бязглу́здзіца, бяссэ́нсіца;

talk nonsense гавары́ць абы-што́, вярзці́ глу́пства, пле́сці лухту́

2. абсу́рд, абсу́рднасць;

no nonsense! даво́лі!/до́сыць глу́пства!

3. глу́пства, дзіва́цтва; недарэ́чныя ўчы́нкі;

Children, stop that nonsense! Дзеці, хопіць ужо дурэць!

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вздор м. лухта́, -ты́ ж.; глу́пства, -ва ср., недарэ́чнасць, -ці ж., бязглу́здзіца, -цы ж., бяссэ́нсіца, -цы ж.;

нести́ вздор вярзці́, пляву́згаць, пле́сці лухту́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

полне́йший са́мы по́ўны; (абсолютный) абсалю́тны; (сплошной) суцэ́льны; (ужасный) страшэ́нны;

в ко́мнате полне́йший беспоря́док у пако́і страшэ́нны беспара́дак (страшэ́ннае бязла́ддзе);

полне́йшая бессмы́слица абсалю́тная бяссэ́нсіца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

nding n -(e)s небылі́ца, лухта́, бяссэ́нсіца;

es ist ein ~, so was zu frdern бессэнсо́ўна не́шта тако́е патрабава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Лухта́ ’бязглуздзіца, недарэчнасць, глупства’ (Нас., Гарэц., Дразд., Бяльк., Нар. Гом.), лухта непадсяванаябяссэнсіца’, ’манюка, балбатун’ (Юрч. Фраз. 2), лухту малоць, лухту пароць ’гаварыць недарэчнасць’ (Яруш.), лухці́ць ’маніць’, ’гаварыць бязглуздзіцу’ (Нас.). Рус. смал., цвяр., краснаяр. лу́хта, лухта́ ’бязглуздзіца, глупства’. Бел.-рус. ізалекса, магчыма, прасл. вузкі рэгіяналізм, утвораны ад xlusiti, у якім пачатковае x‑ адпала, а карэннае ‑s‑ нерэгулярна перайшло ў ‑x‑. Xlusiti роднаснае са sluxъ (дыстантная метатэза). (Слаўскі, SP, 2, 41–42; ён жа, SP, 1, 70–71). Аб xlusiti гл. Трубачоў, Эт. сл., 8, 40.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

набо́р, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. набіраць — набраць (у 3–5 знач.).

2. Сукупнасць прадметаў аднолькавага прызначэння. Набор хірургічных інструментаў. Туалетны набор. // Група вучняў, студэнтаў і пад. аднаго году паступлення. У інстытут прыйшоў новы набор.

3. Сукупнасць металічных літар, якія перадаюць які‑н. тэкст. Рассыпаць набор. □ Бацька і сын Воранавы часткамі пераносілі набор да сябе на кватэру, якая знаходзілася на Шорнай вуліцы. Пятніцкі.

4. Аздабленні з металічных прадметаў на вупражы, рэмені і г. д.

•••

Набор слоў — спалучэнне слоў без усякага сэнсу; бяссэнсіца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алагі́зм

(ад а- + -лагізм)

1) што-н. нелагічнае, несумяшчальнае з лагічным мысленнем; бяссэнсіца;

2) філасофскі погляд, які адмаўляе логіку як сродак навуковага пазнання;

3) стылістычны прыём; наўмыснае парушэнне ў мове лагічных сувязей з мэтай надання камізму, іроніі і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)