Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
бе́зліч, ‑ы, ж.; ліч.
Незлічонае мноства, вялікая колькасць. Безліч бароў і рачулак, што звоняць бясконца, Цёмным куткам несучы прамяністае сонца.Куляшоў.На небе Зорак безліч зіхацела.Валасевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змакрэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Стаць мокрым, намокнуць (ад поту, слёз, расы і пад.). Ад стараннасці змакрэлі рукі, я стаўляў кляксы, бясконца крэсліў, быў блізкі да плачу.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
велічыня́, -і́; мн. велічы́ні і (з ліч. 2, 3, 4) велічыні́; -чы́нь, ж.
1. Памер, аб’ём, працягласць чаго-н.
Стол сярэдняй велічыні.
Змераць велічыню пакоя.
2. Колькасць чаго-н.; сума; лік.
В. зарплаты.
В. асігнаванняў.
3. Усё тое, што можна вымераць, злічыць (спец.).
Пастаянная в.
Бясконца малая в.
Роўныя велічыні.
4.перан., толькі адз. Пра чалавека, выдатнага ў якой-н. галіне дзейнасці.
Ён сусветная в. ў навуцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАЎНАВА́ЖНЫ ПРАЦЭ́С, квазістатычны працэс,
працэс пераходу тэрмадынамічнай сістэмы з аднаго стану ў другі, пры якім сістэма праходзіць праз неперарыўны шэраг раўнаважных станаў (гл.Раўнавага тэрмадынамічная); адно з асн. паняццяў тэрмадынамікі раўнаважных працэсаў. Тэарэтычна Р.п. адбываецца бясконца павольна. Рэальны працэс набліжана лічыцца Р.п., калі адметныя змены параметраў сістэмы адбываюцца за прамежкі часу, якія значна перавышаюць час рэлаксацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
twenty[ˈtwenti]num., n. два́ццаць, двацца́тка
♦
twenty and twenty times ты́сячу разо́ў; без канца́, бяско́нца;
in the twenties ва ўзро́сце пасля́ дваццаці́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ту́пча непахв. ‘стамляльная праца’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.), ‘тупаніна (напрыклад, каня печы)’ (зэльв., Нар. словатв.). Утворана ад ту́пчаць ‘бясконца пераступаць з нагі на нагу, тупаць, таптацца’ (ТС), якое з ту́пкаць (гл.), параўн. kruhom chaty czorny kazioł tupcze (Пятк. 2, 207), у выніку абагульнення асновы асабовых форм дзеяслова. Меркаванні Грынавяцкене пра запазычанне дзеяслова з літ.tupčioti ‘прысядаць’ (LKK, 22, 196) не маюць падстаў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МА́ТРЫЦА РАССЕ́ЯННЯ, S-матрыца,
сукупнасць велічынь (матрыца), якая апісвае пераходы квантавамех. сістэм з аднаго стану ў другі пры іх узаемадзеянні (рассеянні); квантавамех. аператар. Абазначаецца Sfi; звязвае хвалевыя функцыі Ψi пачатковага і Ψf канчатковага станаў: Ψf= Sfi Ψi. Уведзена ням. фізікам В.Гейзенбергам (1943).
М.р. разглядаецца як аператар эвалюцыі сістэмы ад бясконца аддаленага мінулага да бясконца аддаленага будучага ў базісе фіз. станаў, калі ўзаемадзеянне, што выклікала адпаведны пераход сістэмы, можна не ўлічваць. Дыяганальныя элементы М.р. апісваюць пругкія працэсы (пругкае рассеянне), недыяганальныя — няпругкія працэсы (рэакцыі з ператварэннем і нараджэннем часціц). Квадрат модуля элемента М.р. вызначае імавернасць адпаведнага працэсу, а сума імавернасцей працэсаў па магчымых каналах рэакцыі роўная 1 (умова унітарнасці М.р.). М.р. мае інфармацыю аб паводзінах сістэмы, калі вядомы лікавыя значэнні яе элементаў і іх аналітычныя ўласцівасці. Напр., асаблівыя пункты (полюсы) М.р. адпавядаюць звязаным станам сістэмы з дыскрэтнымі ўзроўнямі энергіі. Вызначэнне М.р. — асн. задача квантавай механікі і квантавай тэорыі поля.
Літ.:
Берестецкий В.Б. Динамические свойства элементарных частиц и теория матрицы рассеяния // Успехи физ. наук. 1962. Т. 76, вып. 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
éwig
1.a ве́чны, адве́чны;
auf ~ наве́кі, наве́к
2.adv ве́чна, бяско́нца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЭЗА́РГ ((Désargues) Жэрар) (2.3.1593, г. Ліён, Францыя — 8.10.1662; паводле інш. звестак 1591—1661),
французскі матэматык, архітэктар і інжынер. Заснавальнік нарысоўнай і праектыўнай геаметрыі. Выкарыстоўваў перспектыўнае відарысаўтварэнне фігур. Увёў у геаметрыю паняцці бясконца аддаленых элементаў і палярнасці. Даказаў адну з асн. тэарэм праектыўнай геаметрыі (Дэзарга тэарэма). Адкрыў эпіцыклоіду і выкарыстаў яе для прафілявання зубоў зубчастых колаў.
Літ.:
Вилейтнер Г. История математики от Декарта до середины XIX столетая: Пер. с нем. 2 изд. М., 1966.