аднапалатны парламент Даніі. Выбіраецца на 4 гады грамадзянамі краіны, якія дасягнулі ўзросту 20 гадоў. Складаецца з 179 дэпутатаў. Работай Ф. кіруюць старшыня і віцэ-старшыня; Прымае законы, бюджэт, кантралюе ўрад і адм. апарат, вырашае знешнепаліт. пытанні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
збалансава́ць, ‑сую, ‑суеш, ‑суе; зак.
1. Аднавіць страчаную раўнавагу рухамі цела. Збалансаваць на канаце.
2.што. Прывесці ў правільныя суадносіны ўзаемазвязаныя між сабой часткі чаго‑н. Збалансаваць бюджэт. Збалансаваць рацыён кармлення жывёлы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Háushaltm -(e)s, -e
1) ха́тняя гаспада́рка;
den ~ führen гаспада́рнічаць
2) бюджэ́т;
den ~ verábschieden зацвярджа́ць бюджэ́т
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
саю́зны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да саюза, саюзу (у 2, 3 і 4 знач.). Саюзная армія. Саюзны бюджэт. □ Камсамолец Віктар ведае добра свае саюзныя абавязкі.Зарэцкі.// Які ўваходзіць у саюз, знаходзіцца ў саюзе. Саюзныя рэспублікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ФІНА́НСАВАЕ ПЛАНАВА́ННЕ,
сістэма мер, якія забяспечваюць рух фін. рэсурсаў і адпаведных фін. адносін. Аб’ектам Ф.п. з’яўляецца фін. дзейнасць дзяржавы, асобных рэгіёнаў, галін, прадпрыемстваў, устаноў па фарміраванні і выкарыстанні фондаў грашовых сродкаў для задавальнення агульнадзярж., калектыўных і асабістых патрэб членаў грамадства. Прадугледжвае распрацоўку перспектыўных, бягучых і аператыўных фін. планаў на ўсіх узроўнях кіравання, якія аб’ядноўваюцца ў цэнтралізаваныя, або агульнадзярж. планы (дзярж.бюджэт, фін. план дзярж. маёмаснага і асабістага страхавання, бюджэтсац. страхавання, баланс фін. рэсурсаў дзяржавы) і дэцэнтралізаваныя планы (фін. планы прадпрыемстваў, устаноў, арг-цый, ведамстваў, мін-ваў). Фін. планы адлюстроўваюць даходы і расходы кожнага звяна і распрацоўваюцца на аснове вытв. паказчыкаў і нарматываў. З іх дапамогай вызначаюцца фін. магчымасці дзяржавы, галіны і іх пярвічных звёнаў, устанаўліваюцца параметры іх фін. дзейнасці і канчатковыя вынікі, узгадняецца рух фін. і матэрыяльных каштоўнасцей. Ва ўмовах перабудовы эканомікі арганізацыя Ф.п. дэмакратызуецца, расшыраюцца правы рэгіянальных органаў улады і прадпрыемстваў у складанні фін. планаў і выкарыстанні іх рэсурсаў. Асновай для іх распрацоўкі становяцца кантрольныя лічбы, ліміты, нарматывы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРА́ЛЬНАЕ РАЗВЕ́ДВАЛЬНАЕ ЎПРАЎЛЕ́ННЕ (ЦРУ; Central Intelligence Agency — CIA),
каардынуючы цэнтр цывільнай і ваен. разведкі, асноўны орган стратэг. разведкі ЗША, які ажыццяўляе сваю дзейнасць на правах самаст.развед. ведамства. Створана ў 1947. Узначальвае дырэктар ЦРУ, які падпарадкоўваецца непасрэдна прэзідэнту ЗША. Пад яго кантролем распрацоўваецца бюджэтнац. разведкі, рыхтуецца важнейшая развед. інфармацыя для вышэйшага ваен.-паліт. кіраўніцтва краіны. ЦРУ налічвае 15—18 тыс. супрацоўнікаў у цэнтры, 4—5 тыс. за межамі краіны і тысячы агентаў унутры краіны; больш за 100 рэзідэнтур і рэгіянальных апорных цэнтраў за мяжой, а таксама шэраг аб’ектаў на тэр. ЗША. Гадавы бюджэт больш за 3 млрд.дол. Для вядзення разведкі ЦРУ апрача свайго апарата выкарыстоўвае прадстаўнікоў інш. ведамстваў і арг-цый, цесна супрацоўнічае з развед. службамі шэрагу інш. дзяржаў, найперш членаў блока НАТО.
Літ.:
ЦРУ глазами американцев: Сб. материалов зарубежной прессы. 2 изд. М., 1977;
Проблемы конституционализма. Вып. 6. Специальные службы в условиях конституционной демократии: Республика Беларусь и междунар. опыт. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТО́РЦІНГ (storting),
назва парламента ў Нарвегіі. Працай С. кіруюць яго прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт, якія разам з прэзідэнтамі і віцэ-прэзідэнтамі абедзвюх палат С. (лагцінга і одэльсцінга) утвараюць прэзідэнцкі савет. С. зацвярджае дзярж.бюджэт, прымае законы, ратыфікуе міжнар. дагаворы, ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю ўрада і інш.Гл. таксама раздзел пра дзярж. лад у арт.Нарвегія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФЕ́РТНЫЯ ПЛАЦЯЖЫ́,
грашовыя выплаты з дзярж. бюджэту насельніцтву і прыватным прадпрымальнікам, што ажыццяўляюцца ў парадку пераразмеркавання праз бюджэт сродкаў на карысць грамадзян, якія маюць у іх большую патрэбу; адна са схем пераразмеркавання дзярж. бюджэтных сродкаў. Адрозніваюць тры формы Т.п.: субсідыі прыватным прадпрымальнікам, выплаты працэнтаў па дзярж. доўгу, дзярж. грашовыя выплаты на сац. патрэбы (пенсіі, дапамогі і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖА́ЎНЫЯ РАСХО́ДЫ,
расходы дзяржавы, звязаныя з ажыццяўленнем яе функцый. Выкарыстоўваюцца як сродак рэгулявання эканомікі і пераразмеркавання нац. даходу. За кошт дзяржавы ажыццяўляюцца буйныя ўкладанні ў развіццё нар. гаспадаркі, фінансаванне праграм сац.-эканам. развіцця, сац. абароны насельніцтва, прыярытэтных кірункаў інвестыцыйнай дзейнасці, знешнеэканам. дзейнасці і інш. Паводле эканам. зместу і ролі ў стварэнні нац. даходу і сукупнага грамадскага прадукту Дз.р. падзяляюцца на расходы ў вытв. сферы, абумоўленыя пашырэннем вытв-сці і ўтварэннем дзярж. рэзерваў, і расходы ў невытв. сферы (сац.-культ. мерапрыемствы, кіраванне і абарона). Дз.р. групуюцца па галіновай і рэгіянальнай прыкметах, па мэтавым прызначэнні (капітальныя ўкладанні, павелічэнне абаротных сродкаў, аператыўныя расходы, заработная плата ў бюджэтных установах і інш.). Па крыніцах фінансавання Дз.р. падзяляюцца на цэнтралізаваныя (дзярж.бюджэт) і дэцэнтралізаваныя (расходы прадпрыемстваў і дзярж. арг-цый), па метадах фінансавання — на ўласныя, бюджэтныя і крэдытныя. У бюджэтных Дз.р. асн. аб’ём займаюць дзярж. датацыі (паліва-энергет. і аграпрамысл. комплексы, транспарт і інш.), дзярж. інвестыцыі (праграмы капітальнага буд-ва, сац. абароны, канверсіі, ліквідацыі вынікаў стыхійных бедстваў і катастроф і інш.). Гл. таксама Бюджэт дзяржаўны, Датацыя, Інвестыцыі.