peevish

[ˈpi:vɪʃ]

adj.

зласьлі́вы, грубія́нскі; раздражнёны; бурклі́вы, сварлі́вы, незадаво́лены, капры́зны (і пра дзіця́)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

suertöpfisch

a разм. зану́длівы, бурклі́вы

~e Gewssenhaftigkeit — педанты́чная добрасумле́ннасць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

журлі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Сумны, журботны. Над манежам вісела вострая цішыня. Крыкні — і ўсё сарвецца. І ў гэтай цішыні пяшчотны, журлівы хлапечы галасок праспяваў пяшчотныя словы. Караткевіч.

2. Які любіць павучаць, дакараць; бурклівы, сварлівы. Мая свякроў журлівая, А да таго і сварлівая. З нар.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Клу́нда ’хто сварлівы, бурклівы’ (Сл. паўн.-зах.). Магчыма, экспрэсіўнае ўтварэнне з суфіксам ‑да і назалізацыяй каранёвага вакалізму. Параўн. рус. шлёнда ад шляться. Тады шунда ад клуціць (< польск. kłócić). Параўн. клутня (гл.) таго ж паходжання.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

наса́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. З вялікім носам. Як жывога бачыць .. [Ніна Пятроўна] перад сабою прыгорбленага старога з насатым маршчыністым тварам, чуе яго бурклівы голас... Ус. Усёй сям’ёй з’явіліся Цецерукі стракатыя, Глушцы, вароны з совамі Ды з дзятламі насатымі. Танк.

2. З выступам, з доўгай, вялікай выступаючай часткай. Насаты чайнік. Насатая лодка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

bilious

[ˈbɪliəs]

adj.

1) жо́ўцевы

2) хво́ры на жоўць ці пе́чань

3) Figur. бурклі́вы, зласьлі́вы; зло́сны, у злым гумо́ры

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Мрук ’маўклівы, негаваркі чалавек’ (беласт., Сл. ПЗБ), мру́каць ’мармытаць’ (Нар. Гом.), мруча́ті ’муркаць, мурлыкаць, мармытаць’ (Бес.). З польск. mrukбурклівы чалавек’ (Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 3, 79), mrukać, mruczeć, mruknąć ’мармытаць’, ’бурчэць’, ’мурлыкаць’. Ст.-бел. мручати ’мармытаць’ (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. mruczeć ’тс’ (Булыка, Лекс. запазыч., 130).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

тынко́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. тынкаваць.

2. Слой тынку на паверхні будынкаў, на столі і сценах унутраных памяшканняў. Тынкоўка паадвальвалася цэлымі лапінамі, падлога выгніла, маснічыны між падвалін пазападалі, і з правалін несла сырою парахнёю. Скрыган. Пакуль хлопцы збіралі па насілкі абабітую тынкоўку, .. [Зіновій Цімафеевіч] пераходзіў у другі пакой, і зноў чуўся яго бурклівы голас: — Дрэнь... Сыплецца, як парахня... Нядзведскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буркатлі́вы, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які любіць бурчаць, бурклівы. Побач адзінока месцілася атынкаваная будка-каравулка, дзе ў сцюжу драмаў ля напаленай печы які буркатлівы дзед-вартаўнік. Быкаў.

2. Бурлівы, звонкі. Па рацэ праносіліся маторкі, буркатлівыя хвалі ад іх з шумам намотваліся на бераг, казыталі ногі. Савіцкі. Выбіраеш роўненькі пянёк дзе-небудзь ля крынічкі ці светлага буркатлівага ручая, проста лежачы жыватом на зямлі, п’еш ваду. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Мармы́льбурклівы мядзведзь, чалавек’, ’маўклівы чалавек’ (Касп., Нас., Некр.), ’маўклівы чалавек’ (клім., Мат. Маг.), мармылёк ’капрызнае дзіцё’ (Нас.), лун. мормы́ль ’мармытун, які гаворыць сам з сабой’ (Шатал.), мормэ́ля, мэрмэ́ля ’тс’ (ТС), мармы́ля ’нелюдзень’, ’той, хто незразумела гаворыць’ (докш., Янк. Мат.). Балтызм. Параўн. літ. murmùlis, murmuiỹs ’той, хто няясна гаворыць, бурчыць’ < murmė́ti, marmė́ti ’мармытаць, няясна гаварыць’ (Лаўчутэ, Балтызмы, 120).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)