Рэ- прыстаўка са значэннем ’аднаўленне або паўторнасць дзеяння; процілеглае дзеянне або супрацьдзеянне’ (ТСБМ). З лац. rě‑ (rěd‑) ’тс’ (Брукнер, 456).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рэ́піць ’заўзята, з захапленнем граць, скакаць’ (Сцяшк. МГ). Ад рыпаць 2 (гл.). Чаргаванне ы : э, магчыма, пад уплывам польск. rzępolić ’кепска граць на скрыпцы’, rzępak ’музыка’, rzępolą ’той, хто кепска грае на скрыпцы’. Польскія словы Брукнер звязвае з rząp ’хвасцец, зад’ (Брукнер, 474), што неверагодна. Можна таксама дапусціць уплыў назвы народнага танца Рэпка > рэпіць ’скакаць або граць Рэпку’ > ’граць, скакаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Са́пка 1 ’матыка’ (Касп., ТС, Клім., Выг.), са́па ’тс’ (Мат. Гом.). Рус. паўдн. сапа́, са́пка, укр. са́па́, са́пка ’тс’. Праз польск. sapa ’тс’ (Брукнер, 481) з франц. sape ’матыка’, італ. zappa, sapa ’тс’ (гл. Міклашыч, 27; Бернекер, 1, 121). Румынскае пасрэдніцтва (Мацэнаўэр, LF, 19 246; Брукнер, там жа) адхіляецца Фасмерам (3, 558).
Са́пка 2 ’раптам’ (Сл. рэг. лекс.). Да сапці (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дастрэ́нчыць ’дагадзіць’ (Шат.). Запазычанне з польск. dostręczyć. Па паходжанню гэта дзеяслоў з прэфіксам do‑. Адносна этымалогіі польск. stręczyć параўн. Брукнер, 518.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Карвашы́ ’адкладныя нарукаўнікі ў світках часцей за ўсё каляровага сукна’ (КЭС), запазычанне з польск. karwasz, якое з венг. karvas (Брукнер, 221).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палко́ўнік ’афіцэрскае званне або чын’ (ТСБМ). З польск. pułkownik < pułk ’полк’, як і рус. полко́вник (гл. Брукнер, 448; Фасмер, 3, 311).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Парава́н ’занавеска’ (Сцяшк., Мат. Гом.). З польск. parawan (ik) ’шырма, прыкрыццё’. Польск. з франц. paravent ’тс’, літаральна ’супраць ветру’ (Брукнер, 396).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балта ’сякера’ (Нас.). Відавочна, запазычанне з польск. bałta ’тс’ (а гэта з венг. balta < цюрк.; Брукнер, 12). Параўн. яшчэ Фасмер, 1, 118.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́нчка ’кольца, якім замацоўваецца каса на касільне’ (ДАБМ, 832). Запазычанне з польск. bączek ’кольца’ (паходжанне польск. слова, мабыць, гукапераймальнае, гл. Брукнер, 19).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вала́н ’шырокая ці вузкая прысабраная частка спадніцы’ (КЭС, Інстр. I). Праз польск. wolant ’тс’ < франц. volant, якое да voler ’лётаць’ (Брукнер, 630).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)