Сці́слы ’выкладзены коратка, лаканічны; кароткі’ (ТСБМ), сьці́слы, сьці́склы ’сціснуты, шчыльны; кампактны’ (Ласт.), сці́слы, сці́склы, сці́склівы ’ашчадны, скупаваты’ (брасл., паст., смарг., Сл. ПЗБ), сці́слы ’сціпла, ашчадна жывучы’ (Нас.), ’ашчадны, скупы’ (Бяльк.), ’скупы, прагны’ (Ян., Жд. 2), ’вельмі скупы, хцівы’ (Растарг.), сці́склы ’эканомны’ (Ян.), сці́склівы ’ашчадны, які намарна нічога не пусціць’ (Варл.), сці́слівы ’сарамлівы’ (Мат. Гом.). З польск. ścisły, старое ścisliwy, ściskły ’шчыльны; дакладны; скупы’, якое ад ściskać ’сціскаць’ < ciskać ’ціскаць’ (Брукнер, 530; Борысь, 614).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каркуля́тны ’ашчадны’ (КЭС, лаг.), да каракуль (гл.), з суфіксацыяй на ‑агны (‑ai‑ьnъ).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

penny-wise

[ˈpeniwaɪz]

adj.

ашча́дны (ў дро́бязях)

penny-wise and pound-foolish — ашча́дны ў малы́х выда́тках і марнатра́ўны ў вялі́кіх

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

provident

[ˈprɑ:vɪdənt]

adj.

1) прадба́члівы, асьцяро́жны

2) ашча́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

мерканты́льны

(фр. merkantile, ад іт. mercante = гандаль)

1) уласцівы меркантылізму 1;

2) перан. да дробязі ашчадны, гандлярскі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

gospodarny

гаспадарлівы, гаспадарны, руплівы; эканомны, ашчадны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

chary

[ˈtʃeri]

adj.

1) асьцяро́жны

2) сарамлі́вы

3) скупы́, ашча́дны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

skimpy

[skɪmpi]

adj.

1) каро́ткі, малы́, мізэ́рны, недастатко́вы

2) ашча́дны, скупы́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

гаспада́рлівы, ‑ая, ‑ае.

Эканомны, ашчадны, руплівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека). Кабета яна [Кацярына] гаспадарлівая — не можа дапусціць, каб «прадукцыя» псавалася. Скрыпка. [Лукашу], рупліваму і гаспадарліваму, хацелася хутчэй пачынаць уборку. Кавалёў. // Уласцівы такому чалавеку; дзелавы, клапатлівы. Гаспадарлівыя рукі. □ Максімка ішоў і гаспадарлівым вокам аглядаў сенажаць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

economic

[,i:kəˈnɑ:mɪk]

adj.

1) эканамі́чны

2) гаспада́рскі

3) ашча́дны; гаспада́рны, гаспада́рлівы, экано́мны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)