Акэ́шкацьачысціць’ (Шат.), няясна, гл. кешкацца ’варушыцца’. Магчыма, запазычанне з балтыйскага. Параўн. літ. kèkšti, keškù ’біць, штурхаць’ і kẽgždalas ’мякіна, высеўкі’. Калі акэшкаць азначала ’ачысціць зерне’, тады два значэнні беларускіх слоў можна аб’яднаць. Фрэнкель, 236, 234.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ачышча́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да ачысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акары́ць, акару́, ако́рыш, ако́рыць; ако́раны; зак., што.

Зняць, ачысціць ад кары.

А. бярвенне.

|| незак. ако́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ако́рванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ачы́шчаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад ачысціць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашурава́ць

ачысціць, адскрэбці што-небудзь і без прамога дапаўнення; прабегчы пэўны час або пэўную адлегласць (кіламетр) і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашуру́ю прашуру́ем
2-я ас. прашуру́еш прашуру́еце
3-я ас. прашуру́е прашуру́юць
Прошлы час
м. прашурава́ў прашурава́лі
ж. прашурава́ла
н. прашурава́ла
Загадны лад
2-я ас. прашуру́й прашуру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час прашурава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

апала́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што (разм.).

Ачысціць ад мякіны зерне, крупы пры дапамозе апалушак.

А. ячмень.

|| незак. пала́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ЗАЛЕ́ННЕ,

аперацыя падрыхтоўкі шкуры да дублення ў гарбарнай вытв-сці. Робяць воднымі суспензіямі гашанай вапны з сульфатам натрыю (радзей з інш. рэчывамі) у спец. апаратах (тыпу бетоназмяшальнікаў). У выніку З. раствараюцца волас і эпідэрміс ці аслабляецца іх сувязь з дэрмай, што дазваляе без пашкоджанняў ачысціць шкуру ад воласу. У выніку З. атрымліваюць паўфабрыкат — галлё.

т. 6, с. 512

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вы́веяць, ‑вею, ‑вееш, ‑вее; зак., што.

Ачысціць збожжа веяннем.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Расплінтава́ць ’разраўняць, ачысціць паверхню зямлі, балота і пад.’ (ТСБМ). Да плінтаваць, плянтаваць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дыстылява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).

Ачысціць (ачышчаць) перагонкай.

Д. ваду.

|| наз. дыстыля́цыя, -і, ж.

|| прым. дыстыляцы́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)