NATO = North Atlantic Treaty Organization – НАТО (Паўночна-Атлантычны пакт)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

селядцо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да селядца, селядцоў. Селядцовы хвост. // Прызначаны для селядцоў. Селядцовая бочка. // Звязаны з промыслам і апрацоўкай селядцоў. Селядцовы промысел.

2. у знач. наз. селядцо́выя, ‑ых. Сямейства рыб, да якога адносяцца селядцы, кількі і пад. Ёсць гіганты сярод селядцовых. Гэта атлантычны тарпун. «Маладосць».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДРЭ́ЙКА ПРАЛІ́Ў (Drake Strait),

праліў паміж архіпелагам Вогненная Зямля і Паўд. Шэтландскімі а-вамі. Злучае Атлантычны і Ціхі ак. Даўж. 460 км. Самы шырокі (да 1120 км) праліў на Зямлі. Глыб. да 5249 м. Штормы, айсбергі. Названы ў гонар англ. мараплаўца Ф.Дрэйка.

т. 6, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАМА́НШ (Romanche),

глыбакаводны жолаб у экватарыяльнай зоне Атлантычнага ак. Даўж. 230 км, сярэдняя шыр. 9 км, найб. глыб. 7856 м. Уяўляе сабой упадзіну тыпу «акіянічнага трога», буйны грабен, адзін з элементаў рэльефу аднайменнай зоны разломаў, якая рассякае Сярэдзінна-Атлантычны хр. Ва ўпадзіне выяўлены выхады ультраасн. парод.

т. 13, с. 299

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГАВЕ́, Агаўэ (Ogowe, Ogooué),

рака ў Цэнтральнай Афрыцы (Конга, Габон). Даўж. каля 1200 км, пл. вадазбору 216 тыс. км². Пачынаецца на Паўд.-Гвінейскім узв., упадае ў Атлантычны ак. Парожыстая, у вярхоўі ўтварае вадаспад Пубра. Сярэдні расход вады каля 5 тыс. м³/с. Суднаходная ў ніжнім цячэнні ад вусця да г. Нджоле.

т. 1, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГІБРАЛТА́РСКІ ПРАЛІ́Ў (Estrecho de Gibraltar),

праліў паміж паўд.-зах. краем Еўропы (Пірэнейскі п-аў) і паўн.-зах. часткай Афрыкі. Злучае Атлантычны ак. з Міжземным морам. Даўж. 59 км, шыр. 44 км. Найменшая глыб. на фарватэры 338 м. На паўн. беразе парты Гібралтар (Брыт.) і Альхесірас (Іспанія), на паўд. — Танжэр (Марока).

т. 5, с. 215

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІ́НДБЕРГ (Lindbergh) Чарлз Огастус (4.2.1902, г. Дэтройт, штат Мічыган, ЗША — 26.8.1974),

амерыканскі лётчык. Брыгадны генерал (1954). У 1927 першы ажыццявіў адзіночны беспасадачны пералёт праз Атлантычны акіян (Нью-Йорк — Парыж) за 33 гадз 12 мін на самалёце «Дух Сент-Луіса». Аўтар кнігі «Дух Сент-Луіса», прысвечанай гэтаму пералёту.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 9, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧУБУ́Т (Chubut),

рака на Пд Аргенціны. Даўж. 810 км, пл. бас. каля 138 тыс. км². Вытокі ў Патагонскіх Андах, перасякае паўпустынныя вобласці Патагоніі ў вузкай глыбокай даліне, упадае ў Атлантычны ак. каля г. Росан. Гал. прыток — р. Рыо-Чыка (справа). Сярэдні расход вады каля 50 м³/с. У нізоўях ГЭС.

т. 17, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАВЕ́ЛА (італьян. caravella),

марское ветразевае судна з 3—4 мачтамі, адной палубай, высокімі бартамі і надбудовамі ў насавой частцы і на карме. Была пашырана ў краінах Міжземнага мора ў 13—17 ст. З 15 ст. на К. здзяйснялі акіянскія плаванні, напр., Х.Калумб — цераз Атлантычны ак., В. да Гама — з Еўропы ў Індыю.

Каравела.

т. 8, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАРАМА́РЫБА (Paramaribo),

горад, сталіца Сурынама, на р. Сурынам, за 20 км ад яе ўпадзення ў Атлантычны ак. Засн. ў 1640. 216 тыс. ж. (1995). Гал. порт краіны, даступны для марскіх суднаў, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Гандл. цэнтр. Харч. (вытв-сць какосавага алею), лесапільныя і дрэваапр. прадпрыемствы. Ун-т. Музей Сурынама. Бат. сад.

т. 12, с. 88

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)