Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ТЭАДАЛІ́Т (ад грэч. theaomai разглядаю + dolichos доўгі),
геадэзічны інструмент для вымярэння гарыз. і верт. вуглоў, вызначэння напрамку пры геадэзічных работах, тапаграфічных і маркшэйдэрскіх здымках, у буд-ве і інш.
Зрокавая труба Т. мае гарыз. і верт. восі вярчэння. Вуглы адлічваюць па гарыз. і верт. кругах. якія складаюцца з лімба і алідады. Адрозніваюць Т.: аптычны, лазерны; высокадакладны. дакладны і тэхнічны: таксама спецыялізаваныя: астранамічны, тахеометр, маркшэйдэрскі (горны). гіраскапічны (для вызначэння напрамку мерыдыяна), кодавы (фіксуе адлікі напрамку і вуглоў фотарэгістрацыяй). Выкарыстоўваецца Т. ў геадэзіі, астраноміі, авіяцыі, артылерыі, горнай і інжынернай справах. Гл. таксама Геадэзічныя прылады і інструменты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
астро́граф
(ад астра- + -граф)
астранамічны прыбор для фатаграфавання нябесных аб’ектаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГУ́СЕЎ Мацвей Мацвеевіч (26.11.1826, г. Вятка, Расія — 22.4.1866),
рускі астраном, адзін з пачынальнікаў астрафіз. даследаванняў. Скончыў Казанскі ун-т (1847). З 1850 у Пулкаўскай астр. абсерваторыі, з 1852 пам. дырэктара Віленскай астр. абсерваторыі. Адзін з першых наладзіў сістэм. фатаграфаванне паверхняў Сонца і Месяца з мэтай даследавання астрафіз. з’яў. Выдаваў першы ў Расіі часопіс па дакладным прыродазнаўстве «Вестник математических наук», пераклаў на рус. мову 3-і («астранамічны») том «Космасу» А.Гумбальта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІМУТ (ад араб. ас-сумут шляхі) нябеснага свяціла або зямнога прадмета, вугал паміж плоскасцю мерыдыяна пункта назірання і верт. плоскасцю, якая праходзіць праз гэты пункт і свяціла ці прадмет. Адлічваецца ад напрамку на Пн па гадзіннікавай стрэлцы (0°—360°). Адрозніваюць азімут астранамічны (сапраўдны), утвораны плоскасцю астранамічнага мерыдыяна, што праходзіць праз лінію адвеса ў пункце назірання; геадэзічны — плоскасцю, якая праходзіць праз нармаль да зямнога эліпсоіда; магнітны — плоскасцю магнітнага мерыдыяна. Азімут — адна з каардынат сістэмы гарызантальных каардынат у астраноміі; вымяраецца вугламерным інструментам (тэадалітам і інш.). Магнітны азімут, адрозніваецца ад сапраўднага на велічыню схілення магнітнай стрэлкі.
Да арт.Азімут. А — азімут сапраўдны; Д — магнітнае схіленне; Ам — азімут магнітны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІГНА́ЛЫ ЧА́СУ,
сігналы, якія служаць для адліку часу. Перадаюцца па радыё і тэлебачанні ў пэўныя моманты сутак. Вызначаюцца з дапамогай атамных (гл.Квантавы гадзіннік) і астр. (гл.Гадзіннік астранамічны) прылад.
Для спец. мэт (служба часу, навігацыя, геадэзія) С.ч. перадаюцца ў выглядзе груп імпульсаў, што дазваляе параўноўваць час з высокай дакладнасцю. Для праверкі звычайных гадзіннікаў у краінах СНД С.ч. перадаецца вяшчальнымі радыёстанцыямі пасылкамі з 6 імпульсаў; пачатак апошняга імпульсу супадае з пачаткам наступнай гадзіны паяснога часу. З 1972 перадаюцца ў міжнар. каардынаванай шкале атамнага часу, узгадненне якой са шкалой сусветнага часу ажыццяўляецца зрушэннем мінутнага сігналу на 1 с адначасова ўсімі радыёстанцыямі (звычайна ў канцы года).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЭ́РНБЕРГ Павел Карлавіч (2.4.1865, г. Арол, Расія — 1.2.1920),
расійскі астраном і рэвалюцыянер. Скончыў Маскоўскі ун-т (1887). У 1888—1917 у Маскоўскай астр. абсерваторыі (з 1916 дырэктар); адначасова з 1890 у Маскоўскім ун-це (з 1914 праф.) Пасля Лют. рэв. 1917 Ш. — адзін з арганізатараў і кіраўнік баявых рабочых дружын Масквы, пазней на парт. рабоце. Навук. працы па гравіметрыі і фатагр. астраметрыі. Даследаваў рух зямных полюсаў. Адзін з першых выкарыстаў фатаграфію для вывучэння падвойных зорак. Яго імем названы Дзярж.астранамічныін-т пры Маскоўскім ун-це (1931).
Літ.:
Перель Ю.Г. Выдающиеся русские астрономы. М.; Л., 1951. С. 141—175;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
квадра́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. У матэматыцы — чацвёртая частка круга.
2. Любая з чатырох абласцей (вуглоў), на якія плоскасць дзеліцца дзвюма ўзаемна перпендыкулярнымі прамымі.
3. Старадаўні вугламерны астранамічны прыбор, які служыў для вызначэння вышыні нябесных цел.
4. Прылада для наводкі гармат.
[Ад лац. quadrans, quadrantis — чвэрць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэлеско́п, ‑а, м.
Астранамічны аптычны інструмент для назірання за нябеснымі свяціламі. Вам [астраномам] убачыць здалёк давядзецца Зорку, якая зямлёю завецца. Хоць не адрозніць вам праз тэлескопы Там ані Азіі, ані Еўропы, Толькі вам радасна будзе, вядома, Знаць, што зямля вам з маленства знаёма.Куляшоў.
[Ад грэч. tēle — далёка і skopeō — гляджу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
армі́ла
(лац. armilla = бранзалет, пярсцёнак)
старажытны астранамічны інструмент для вызначэння каардынат нябесных свяціл.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)