уе́хаць, уе́ду, уе́дзеш, уе́дзе; уе́дзь; зак.
1. Едучы, трапіць, пранікнуць унутр.
У. у лес.
2. Праехаць які-н. шлях (разм.).
За дзень уехалі сто кіламетраў.
3. перан. Увайсці ў што-н. мяккае, сыпучае; асесці, угрузнуць.
Хата ўехала ў зямлю.
|| незак. уязджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. уе́зд, -у, м.; прым. уязны́, -а́я, -о́е.
Уязная брама.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Асе́лы, асе́ласць. Рус. оседлый, оседлость, укр. осілий, осілість, осідлий, польск. osiadły, osiadłość ’тс’, славац. osadlosť ’група будоў у гаспадарцы селяніна’. Утворана ад дзеяслова асесці ’пастаянна пасяліцца’ (гл. Яруш., 200), які з прыстаўкай *о‑ ад сесці. Оселость зарэгістраваў ужо ў Статуце 1588 г. Карскі, 1, 352, адзначаючы фанетычную заканамернасць выпадзення тут ‑д‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пааб’язджа́ць, ‑ае; зак.
Разм.
1. каго-што. Аб’ехаць усё, многае або ўсіх, многіх.
2. Асесці, асунуцца — пра ўсё, многае. Так ад таго лета і зеўрае пасярод вёскі незасыпаная яма. Бакі яе пааб’язджалі, абсунуліся. Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
осе́сть сов.
1. в разн. знач. асе́сці, мног. паасяда́ць;
дом осе́л дом асе́ў;
гу́ща осе́ла на дне сосу́да гу́шча асе́ла на дне пасу́дзіны;
пыль осе́ла пыл асе́ў;
осе́сть на Куба́ни асе́сці на Куба́ні;
2. (сместиться вниз) аб’е́хаць, мног. пааб’язджа́ць.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкла́сціся, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -кладзе́цца; зак.
1. Асесці, назбірацца.
Іл адклаўся за гады на дне возера.
2. Адтэрмінавацца, перанесціся на больш позні час.
Паездка за горад адклалася.
3. перан. Запасці ў памяць, душу і пад., адлюстравацца, захавацца.
Уражанні дзяцінства адклаліся ў сэрцы надоўга.
|| незак. адклада́цца, -а́ецца і адкла́двацца, -аецца.
|| наз. адклада́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спаўза́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Незак. да спаўзці.
2. Апаўзці, асесці пад уздзеяннем дажджу, падземных вод і пад. (пра глебу, горныя пароды). Высокія берагі, падмытыя вадою, раптам спаўзалі ў ваду і знікалі бясследна. Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
панасяда́ць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
1. пераважна безас. Насесці ў вялікай колькасці. У аўтобус панасядала людзей.
2. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Асесці на ўсім, многім або на чым‑н. у вялікай колькасці. На мэблі панасядала пылу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.
Улада ўсталявалася.
Зіма ўсталявалася.
Усталявалася цішыня.
2. Асесці, уладкавацца дзе-н.
Ён усталяваўся на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.
Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.
У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.
|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. усталява́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апаўзці́, ‑зу, ‑зеш, ‑зе; ‑зём, ‑зяце; пр. апоўз, апаўзла, апаўзло; зак.
1. Спаўзці ўніз (пад дзеяннем цяжару); асесці. Зямля апаўзла. □ Радзецкі ўзмахнуў рукамі, сутаргава ўхапіўся за дрэва з дуплом, але не ўтрымаўся і апоўз на зямлю. Гурскі.
2. Тое, што і абпаўзці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уле́жацца, ‑жыцца; зак.
1. Асесці, ушчыльніцца ад доўгага ляжання. Улежалася зямля. Улежаўся снег.
2. Пасля доўгага ляжання стаць гатовым для карыстання, далейшай апрацоўкі (пра садавіну, лён). — Не вельмі .. [яблыкі] ўжо і зялёныя, — не згадзіўся Хрупак. — Улежацца ў саломе. Чыгрынаў. [Марыля:] Добры быў лянок; палала яго, рвала, слала, а як улежаўся — сушыла, мяла. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)