завярша́льны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з заканчэннем, завяршэннем чаго‑н. Завяршальны этап работы. □ Гарманічная завяршальная лінія будынкаў вакол плошчы рабіла яркі архітэктурны эфект. Ліс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ракако́, нескл., н.

Архітэктурны і дэкаратыўны стыль XVIII ст., які ўзнік у Францыі і вызначаўся незвычайнай складанасцю форм і дзівосным арнаментам. Стыль ракако.

[Фр. rococo.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАДУЛЬЁН, мадыльён (франц. modillon ад італьян. modiglione),

архітэктурная дэталь тыпу кранштэйна, якая падтрымлівае вынасную пліту ўвянчальнага карніза, пераважна ў ордэрнай архітэктуры (гл. Ордэр архітэктурны). Часам адыгрывае дэкар. ролю.

Мадульён.

т. 9, с. 492

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Báudenkmal n -s, -mäler архітэкту́рны по́мнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

альбо́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сшытак або кніга з чыстымі лістамі для малюнкаў, фатаграфій, якіх-н. калекцый і пад.

Сямейны а.

А. для марак.

2. Кніжнае выданне з рэпрадукцыямі карцін, малюнкаў, фатаграфій і пад., іх тэматычны збор.

А. з краявідамі Полаччыны.

Архітэктурны а.

|| прым. альбо́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пастаме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Архітэктурны фундамент помніка, калоны, статуі і пад.; п’едэстал. Гранітны пастамент.

2. Падстаўка, на якой устанаўліваецца скульптура ў музеі, на выстаўцы і пад.

[Лац. postamentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

städtebaulich a архітэкту́рны, які́ даты́чыцца гарадско́га будаўні́цтва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ЧАРЦЁЖ архітэктурны,

відарыс будынкаў і збудаванняў, іх дэталей у арх. графіцы з захаваннем асобных правіл, маштабу і шэрагу ўмоўных адзнак; выкананне арх.-буд. чарцяжоў, якое грунтуецца на нарысоўнай геаметрыі. Падзяляецца на 3 віды: у артаганальных праекцыях (гл. План, Разрэз, Фасад), перспектыве, аксанаметрыі.

т. 17, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТЫЧЫ́НА Анатоль Мікалаевіч (11.5.1897, в. Грузджай Шаўляйскага пав., Літва — 22.12.1986),

бел. графік, адзін з заснавальнікаў бел. кніжнай графікі. Працаваў у розных графічных тэхніках, пераважна ў каляровай лінагравюры, а таксама ў алейным жывапісе. У пошуках нац. стылю афармлення звяртаўся да традыцый нар. мастацтва: вокладкі кніг «Каталог 1-й Усебеларускай мастацкай выстаўкі» (1925), «Магіла льва» Я.​Купалы, «Чалавек ідзе» Я.​Маўра (абедзве 1927). Лепшым яго творам уласцівы паэтычнасць, тонкі лірызм, дасканалы малюнак, багацце тэхн. прыёмаў: «На электрастанцыі» (1925), «Мінск. Савецкая вуліца» (1940), «Разбураны Мінск» (1945), «Аднаўленне Мінска» (1948), «На рацэ Сож» (1960), «900 гадоў Мінску» (1967), «Архітэктурны помнік 18 ст.» (1971), «На возеры» (1976), «Я.​Купала ў камунараў Палесся» (1981), «М.​Багдановіч у Ялце» (1982), «На дзіцячай чыгунцы», «Зона адпачынку (Зялёны Луг)», «Праспект Леніна (Усход 1)» (усе 1984). Майстар экслібрыса: М.​Шчакаціхіна (1926), А.​Мальдзіса (1971) і інш.

Літ.:

Шлюбскі А. Exlibris’ы А.​Тычыны. Мн., 1928;

А.​М.​Тычына / Аўтар тэксту П.​Герасімовіч. Мн., 1961;

А.​М.​Тычына / Аўтар тэксту У.​Бойка. Мн., 1978.

В.​Ф.​Шматаў.

А.Тычына. Архітэктурны помнік 18 ст. 1971.

т. 16, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пакрытыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., каго-што.

1. Адзначыць недахопы, навесці крытыку на каго‑, што‑н. [Несцяровіч:] — Мы зараз, таварышы, разгледзім архітэктурны праект дома і пакрытыкуем гэты праект. Чорны.

2. і без дап. Крытыкаваць некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)