ударны муз. інструмент класа ідыяфонаў. Складаецца з 12—18 метал. труб-цыліндраў (звычайна латунных) храматычнага строю дыяметрам 25—38 мм, свабодна падвешаных у метал. або драўлянай раме выш. каля 2 м. Сучасныя З. маюць педальна-дэмпфернае прыстасаванне. Гук здабываецца ўдарам калатушкі з бочачкападобнай галоўкай, абцягнутай скурай. Выкарыстоўваюцца ў сімф.аркестры для імітацыі царк. звону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗА́ВА Сэйдзі (н. 1.9.1935, г. Хатан, Кітай),
японскі дырыжор. Вучыўся ў Токіо, у Парыжы і Зах. Берліне. З 1961 у Нью-Йоркскім філарманічным аркестры, з 1965 у Таронта, з 1970 гал. дырыжор сімф. аркестраў у Сан-Францыска і Бостане. Адзін з кіраўнікоў фестываляў Беркшырскага муз. цэнтра ў Танглвудзе (ЗША, з 1970). Першыя прэміі на Міжнар. конкурсах дырыжораў (Безансон, Францыя, 1959; Танглвуд, 1960).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ МУЗЫ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1940 у Брэсце як муз. вучылішча. З 1993 каледж. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): нар. інструменты; спевы, струнныя, духавыя і ўдарныя інструменты; тэорыя музыкі; фартэпіяна; хар. дырыжыраванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае. Пры каледжы працуюць: дзіцячая муз. школа з прафарыентацыяй (з 1994); хор, аркестры (бел. і рус.нар. інструментаў, духавы, сімфанічны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПЧЫК Міхаіл Яўстаф’евіч (н. 7.5. 1955, г. Глыбокае Віцебскай вобл.),
бел. баяніст. Засл. арт. Беларусі (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1982). З 1980 у Дзярж.акад.нар.аркестры Беларусі імя І.Жыновіча, з 1982 у Дзярж.акад.нар. хоры Беларусі імя Г.Цітовіча, з 1993 у Бел.дзярж. ансамблі нар. музыкі «Свята», з 1995 у Дзярж. ансамблі танца Беларусі. Яго выкананню характэрны высокая тэхнічнасць, эмацыянальнасць, багацце нюансіроўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 19.2.1945, г. Ташкент),
спявак і кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1994). Скончыў Маладзечанскае муз. вучылішча (1963, клас акардэона). Працаваў у калектывах эстраднага жанру, у т. л. ў ансамблі пад кіраўніцтвам В.Вуячыча, аркестры «Сучаснік», вак.-інстр. ансамблях «Пявучыя гітары», «Магістраль» (арганізатар), «Аракс» і інш. Аўтар і выканаўца папулярных песень (у т. л. «Залатая лесвіца», «Макі», «Снегіры», «Ля бяроз і сосен» і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУ́РТВЕНГЛЕР (Furtwängler) Вільгельм (25.1.1886, Берлін — 30.11.1954),
нямецкі дырыжор, кампазітар; адзін з буйн. дырыжораў 20 ст. З 1922 узначальваў аркестры Берлінскі філарманічны (з перапынкам, з 1952 дырыжор пажыццёвы), адначасова ў 1922—28 лейпцыгскі Гевандхаўза, у 1928—30 і 1939—45 Венскі філарманічны. Інтэрпрэтатар ням. і аўстр.сімф. і опернай класікі. Аўтар 3 сімфоній, канцэрта для фп. з арк., 2 санат для скрыпкі з арк. і інш., кніг пра музыку і музыкантаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯНІ́САЎ Павел Ферапонтавіч (н. 26.8.1911, г. Шахты, Расія),
бел. музыкант, трубач. Засл. арт. Беларусі (1954). Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (1935—38). З 1938 у аркестры Свярдлоўскага т-ра оперы і балета. У 1944—67 першы трубач і канцэртмайстар групы труб Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Вёў клас трубы ў Бел. кансерваторыі (1944—69) і Мінскім муз. тэхнікуме (1944—65). Кіраўнік самадз. духавых аркестраў у Мінску (1970—75) і Маскве (1976).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНДО́ШКІН Іван Яўстафавіч (1747—28 або 29.3.1804),
расійскі скрыпач, кампазітар і педагог; заснавальнік рас. скрыпічнай школы. Адзін з першых рас. скрыпачоў-віртуозаў. З 1762 у Прыдворным аркестры ў Пецярбургу, пазней капельмайстар. Выкладаў, у т. л. з 1764 у муз. класах Пецярбургскай АМ. Аўтар твораў для скрыпкі (больш за 50 цыклаў варыяцый на рус.нар. песні, санаты і інш.), гітары, аркестра. Збіраў рус.нар. песні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРСА́Н Міхаіл Іванавіч (н. 19.11.1948, с. Старая Задава Чарнавіцкай вобл., Украіна),
дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1991). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1971). Працаваў дырыжорам у розных вайск. падраздзяленнях. З 1978 на Беларусі. З 1980 у аркестры штаба БВА, з 1989 нач. ваенна-арк. службы, маст. кіраўнік і гал. дырыжор Ваеннага аркестра Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Аўтар шматлікіх аранжыровак твораў бел. кампазітараў, у т. л. Я.Глебава, Э.Зарыцкага, А.Захлеўнага, В.Іванова, І.Лучанка, Дз.Смольскага, Э.Ханка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ Васіль Васілевіч (3.1.1861, г. Бежацк Цвярской вобл. — 26.12.1918),
рускі музыкант, балалаечнік-віртуоз. У 1838 1888 заснаваў у Пецярбургу першы аркестр рус.нар. інструментаў (з 1923 імя Андрэева), канцэртаваў з ім па Расіі, краінах Зах. Еўропы, ЗША. Пры яго ўдзеле ўдасканалена нар. балалайка, створаны яе аркестравыя разнавіднасці; арганізаваны многія аркестрырус.нар. інструментаў. Зацвердзіў балалайку як канцэртны інструмент. Аўтар каля 40 п’ес для балалайкі і аркестра, школы ігры на балалайцы (1894).