наладзіць, арганізаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

фашызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., каго-што.

Увесці (уводзіць) фашызм; арганізаваць (арганізоўваць) што‑н. на фашысцкі ўзор. Фашызаваць паліцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыро́чыць ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’ (Ласт.), параўн. рус. приуро́чить ’прымеркаваць, аднесці (да часу)’, ’арганізаваць што-небудзь з нагоды якойсьці знамянальнай падзеі, свята і пад.’, укр. приуро́чити ’тс’. Тут, відаць, аўтарскі наватвор ад рок ’прызначаны тэрмін’ (гл.), параўн. ст.-бел. рокъ ’пэўны тэрмін, час’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

сфабрыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Падрабіць што‑н. Сфабрыкаваць дакументы. // перан. Арганізаваць, стварыць што‑н. заганнае, нядобрае, ганебнае. Сфабрыкаваць судовы працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sprzysiąc się

зак. арганізаваць змову; змовіцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

рахава́ць

(польск. rachować, ад ням. rechnen)

1) рабіць разлікі, падлікі;

2) перан. узважваць, прыкідваць (напр. р., як лепш арганізаваць справу).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

блакірава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; зак. і незак.

1. каго-што. Арганізаваць (арганізоўваць) блакаду.

Б. партызан.

Б. дарогу.

2. што. Закрыць (закрываць) пуць паміж станцыямі, карыстаючыся блакіроўкай (у 2 знач.; спец.).

|| наз. блакірава́нне, -я, н. і блакіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

высокаарганізава́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае высокую арганізацыю, высокае развіццё; дасканалы. Высокаарганізаваная матэрыя.

2. Які ўмее добра арганізаваць сваю работу, наладзіць самадысцыпліну; дзелавіты, свядомы. Высокаарганізаваная асоба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

снегазатрыма́нне, ‑я, н.

Штучнае затрыманне снегу на палях для накаплення вільгаці ў глебе. Арганізаваць снегазатрыманне. □ [Васіль:] — Дарэмна вы адразу не наладзілі снегазатрымання. Бачыш, колькі вільгаці зносіць. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАГРАМЯ́Н Маўсес, дзеяч армянскага вызв. руху 18 ст. Нарадзіўся ў Карабаху, жыў у Расіі. У 1763 прыняў удзел у спробе І.​Эміна арганізаваць паўстанне ў Арменіі супраць ірана-тур. няволі. З 1768 жыў у Індыі. Аўтар «Новай кнігі, названай павучаннем» (1773), у якой заклікаў армян змагацца за вызваленне радзімы. Удзельнічаў у складанні праекта канстытуцыі незалежнай арм. бурж. дзяржавы з рэсп. ладам.

т. 2, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)