inquiry [ɪnˈkwaɪəri] n. (about)

1. пыта́нне; за́пыт;

a letter of inquiry пісьмо́вы за́пыт;

make inquiries наво́дзіць даве́дкі

2. (into) рассле́даванне; дасле́даванне; апы́танне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

quiz​1 [kwɪz] n.

1. се́рыя пыта́нняў; віктары́на;

a quiz show радыёвіктары́на, тэлевіктары́на

2. кантро́льнае апыта́нне (у класе); ву́сная або́ пісьмо́вая праве́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Referéndum n -s, -den і -da рэферэ́ндум, усенаро́днае апыта́нне, усена́роднае галасава́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

poll​2 [pəʊl] v.

1. право́дзіць апыта́нне грама́дскай ду́мкі

2. галасава́ць (на выбарах); атры́мліваць пэ́ўную ко́лькасць галасо́ў;

He polled 500 votes. Ён атрымаў 500 галасоў.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Vernéhmung f -, -en до́пыт; апыта́нне;

j-n der ~ unterzíehen* дапыта́ць каго́-н.

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

до́пыт, ‑у, М ‑пыце, м.

Апытанне падследнага, сведкі і пад. для высвятлення чаго‑н., атрымання патрэбных звестак аб кім‑, чым‑н. Выклікаць на допыт. □ Допыт вёў Гнядкоў і рабіў гэта паважна, па ўсіх правілах. Шамякін. Немцы і пасаджаныя ў вёску паліцаі цягалі на допыт жонку Міхала і яго суседзяў. Васілевіч. // Разм. Настойлівае падрабязнае распытванне. Тут, вядома, пачаліся допыты: як і што, дзе быў, чаму загуляўся так позна? Няхай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Úmfrage f -, -n апыта́нне; анке́та; рэферэ́ндум;

éine ~ hálten* апы́тваць;

éine ~ veránstalten право́дзіць анкетава́нне [апыта́нне]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

э́кзіт-пол

(англ. exit-poll, ад exit = выхад + poll = падлік галасоў)

апытанне асоб, якія прымалі ўдзел у выбарах, аб выніках галасавання пры іх выхадзе з выбарчага ўчастка.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Verhör n -(e)s, -e

1) до́пыт;

j-n ins ~ néhmen* дапы́тваць каго́-н.

2) апыта́нне

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

НАЗІРА́ННЕ,

мэтанакіраваная дзейнасць чалавека, якая дазваляе яму атрымліваць інфармацыю аб навакольным свеце; у шырокім сэнсе — спосаб пазнання свету. З ускладненнем сац. рэчаіснасці і прац. аперацый Н. вылучаецца ў адносна самаст. аспект дзейнасці (навук. Н., успрыманне інфармацыі на прыборах, Н. як частка працэсу маст. творчасці і інш.). Навук. Н. накіравана на дасягненне пэўнай навук. мэты і характарызуецца сістэматычнасцю, планамернасцю, магчымасцю ажыццяўлення кантролю шляхам паўторнага Н. або выкарыстання інш. метадаў Н., напр., эксперыменту. У некаторых сац. навуках (эканам. статыстыка, дэмаграфія) пад Н. разумеюць любую палявую працэдуру (апытанне, збор звестак, візуальнае Н.), проціпастаўляючы яго ўскоснаму атрыманню звестак з літ. крыніц. Н. ў сацыялогіі — метад збору сац. інфармацыі праз прамую, непасрэдную фіксацыю падзей і з’яў. Паводле ступені фармалізацыі працэдуры адрозніваюць Н.: стандартызаванае, або кантрольнае (назіральнік працуе па папярэдне вызначанай Праграме), і нестандартызаванае (этапы і фазы даследавання папярэдне не вызначаюцца). У залежнасці ад становішча назіральніка вылучаюць Н. ўключанае (прадугледжвае інтэграцыю назіральніка ў падзеі і працэсы, што даследуюцца, і іх аналіз «знутры») і неўключанае (без мэтанакіраванага ўмяшання даследчыка ў з’явы, што вывучаюцца). Паводле ўмоў арганізацыі адрозніваюць Н. палявыя (праводзяцца ў натуральных умовах) і лабараторныя; паводле рэгулярнасці правядзення — сістэматычныя, эпізадычныя і выпадковыя (праграма не распрацоўваецца і стадыі Н. папярэдне не вызначаюцца). Н. ў псіхалогіі — адзін з асн. эмпірычных метадаў даследавання, які заключаецца ў наўмысным, сістэматычным і мэтанакіраваным успрыманні псіхічных з’яў з мэтай вывучэння іх спецыфічных змен у пэўных умовах; як адзін з псіхал. метадаў выкарыстоўваецца саманазіранне. Вынікі Н. ў значнай ступені залежаць ад асобы даследчыка, яго ўстановак і адносін да працэсаў і з’яў, што назіраюцца, ад яго стэрэатыпаў і каштоўнасных арыентацый.

І.​В.​Катляроў.

т. 11, с. 127

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)