Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
апера́тарка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Разм. Жанчына-аператар, якая кіруе работай складанага механізма або адказвае за выкананне вытворчага працэсу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
УЧЫ́ЦЕЛЬ Яфім Юльевіч (28.10.1913, г. Ціраспаль, Малдова — 18.8.1988),
расійскі аператар і рэжысёр дакумент. кіно. Нар.арт.СССР (1976). Вучыўся ў Ленінградскім ін-це кінаінжынераў (1930—35). Адзін з аператараў фільма «Лінія Манергейма» (1940). У Вял.Айч. вайну франтавы аператар, рэж.-аператар (сумесна з інш.) фільмаў: «Ленінград у барацьбе» (1942, Дзярж. прэмія СССР 1943), «Лагер смерці Клаога» (1944, абодва дэманстраваліся на Нюрнбергскім працэсе як абвінаваўчыя дакументы), «Прарыў блакады Ленінграда» (1944), «Берлін», «Парад Перамогі» (абодва 1945) і інш. Тэма Расіі, партрэты сучаснікаў у фільмах «Рускі характар» (1957), «Дочкі Расіі» (1959), «Мір дому твайму» (1963, за ўсе Дзярж. прэмія Расіі 1967), «Тваё шчодрае сэрца» (1967), «Вілягодскія мужыкі» (1971), «Граніца» (1972), «Помнік» (1975), «Добрай раніцы, людзі» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Хайцін (аператар) 10/388
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЙНЯРО́ВІЧ Іосіф Навумавіч (н. 28.11.1909, Мінск),
бел. кінааператар і рэжысёр. Нар.арт. Беларусі (1973). Скончыў Дзярж.ін-т кінематаграфіі ў Маскве (1934). З 1926 аператар кінахронікі, у 1946—90 рэжысёр-аператар кінастудыі «Беларусьфільм». У Вял.Айч. вайну здымаў франтавую і партыз. хроніку (Дзярж. прэмія СССР 1943), якая ўвайшла ў фільмы «Наша Масква» (1941), «Дзень вайны» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944), выкарыстана ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). Рэж.-аператар фільмаў: «Балада пра маці» (1965), «Генерал Пушча» (1967, Дзярж. прэмія Беларусі 1968), «Права на бессмяротнасць» (1976), «На трывожных скрыжаваннях» (1980); рэжысёр фільмаў: «Пра маці можна расказваць бясконца», «Магілёў. Дні і ночы мужнасці» (абодва 1975), «Неўміручы подзвіг Мінска» (1978), «Добрага вам здароўя» (1981) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫВЕРГЕ́НЦЫЯў матэматыцы, скалярная велічыня, якая характарызуе шчыльнасць крыніц некат. вектарнага поля, зададзенага адпаведнай вектар-функцыяй
. Абазначаецца або , дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла), — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат,
. Паняцце выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Паўлавіч (25.10.1913, Мінск — 22.1.1977),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1932). З 1933 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1935 на Мінскай студыі кінахронікі. У Вял.Айч. вайну франтавы аператар: удзельнічаў у здымках фільмаў «Дзень вайны» (1942), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944) і інш.; яго кадры выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў хроніку, дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. Аператар фільмаў «Шчасце народа» (1949), «Народны паэт» (1952), «Кастусь Каліноўскі», «Магілы не маўчаць» (абодва 1963), «Птушка «ікс» (1972) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сустрэча герояў Брэста» (1961, з У.Шэлегам), «Штрыхі да партрэта» (1968, з І.Пікманам і Р.Ясінскім), «Край крынічны» (1972). Рэжысёр-аператар фільмаў «Балгарскія сустрэчы» (1961), «Па дарогах Беларусі» (1967), «У добры шлях» (1969), «Паўстагоддзя ў кіно» (1971) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАДЫЕ́НТ [ад лац. gradiens (gradientis) які крочыць], вектар, што паказвае напрамак найхутчэйшай змены скалярнай функцыі каардынат . Пазначаецца або ∇φ, дзе
— аператар Гамільтана (аператар набла), , , — орты прамавугольнай дэкартавай сістэмы каардынат,
,
. Паняцце градыента выкарыстоўваецца ў механіцы, фізіцы, метэаралогіі і інш.Гл. таксама Поля тэорыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЧАР Фелікс Айзікавіч (н. 10.2.1935, Мінск),
бел.аператар, рэжысёр дакумент. кіно. Сын А.Кучара. Скончыў БДУ (1951), Усесаюзны дзярж.ін-т кінематаграфіі (1971). З 1965 працуе на кінастудыі «Беларусьфільм». Аператардакумент. фільмаў (усе з рэж. С.Лук’янчыкавым) «Гульня» (1972), «Старт» (1973), «Боль» (1988), «Сорам» (1991) і інш., якія вылучаюцца майстэрствам рэпартажных і псіхал. здымак. Маст. фільмам (усе з рэж. В.Рыбаравым) «Жывы зрэз» (1977), «Сведка» (1985), «Мяне завуць Арлекіна» (1987) і інш. уласціва стрыманая эмацыянальнасць, рэалістычнасць і духоўнасць. Рэжысёр дакумент. фільма «Развітальнае» (1995).