тэ́лекс, -а, м.

1. Міжнародная сетка абаненцкага тэлеграфавання.

Звязацца па тэлексе.

2. Апарат для такога тэлеграфавання.

3. Тэкст паведамлення, атрыманы з дапамогай такога апарата.

Атрыманы тэрміновы т.

|| прым. тэ́лексны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Rhrmeister m -s, - вайск. камандзі́р тарпе́днага апара́та

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

мікратэлефо́н, ‑а, м.

Частка тэлефоннага апарата, якая складаецца з мікрафона і тэлефона, аб’яднаных у адным апараце.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і тэлефон.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

святлапі́с, ‑у, м.

Атрыманне адбіткаў пры дапамозе аптычнага апарата на аснове дзеяння святла на святлоадчувальныя рэчывы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адшчо́ўкваць

‘утвараць рэзкі, адрывісты гук пры ўдары, сутыкненні, у час работы якога-н. апарата, прыбора, механізма і пад.; лічыць што-небудзь; счышчаць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. адшчо́ўкваю адшчо́ўкваем
2-я ас. адшчо́ўкваеш адшчо́ўкваеце
3-я ас. адшчо́ўквае адшчо́ўкваюць
Прошлы час
м. адшчо́ўкваў адшчо́ўквалі
ж. адшчо́ўквала
н. адшчо́ўквала
Загадны лад
2-я ас. адшчо́ўквай адшчо́ўквайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час адшчо́ўкваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

КРЭН (ад галанд. krengen класці судна на бок),

нахіл набок судна або лятальнага апарата. У судна К. узнікае пры несіметрычнай загрузцы і ўздзеянні хваль у час бартавой качкі, вымяраецца крэнометрам; у лятальнага апарата К. узнікае пры разваротах і інш. манеўрах, вымяраецца авіягарызонтам.

т. 8, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

патало́к, ‑лка, м.

Спец. Найбольшая вышыня пад’ёму лятальнага апарата. Паталок самалёта. // перан. Найбольшая магчымая норма, мяжа чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассява́льны, ‑ая, ‑ае.

Прызначаны, прыстасаваны для рассявання. Пакуль калгаснікі запаўнялі бак рассявальнага апарата, лётчык праводзіў інструктаж сігнальшчыкаў. Стаховіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фанаско́п, ‑а, м.

Спец. Апарат для вывучэння гукавых асаблівасцей маўлення і спосабаў утварэння гукаў пры дапамозе галасавога апарата.

[Ад грэч. phōnē — гук і skopeō — гляджу.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фотааб’екты́ў, ‑тыва, м.

Аб’ектыў фатаграфічнага апарата. Відаць, загадвалі яму [юнаку] спецыяльна глядзець у фотааб’ектыў, калі рабілі гэты здымак. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)