Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
szprotka
szprotk|a
ж. шпрота;
~i w oliwie — шпроты ў алеі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГРУНТО́ЎКІ, грунты,
матэрыялы, якія ўтвараюць ніжнія (грунтовачныя) слаі лакафарбавых пакрыццяў. Забяспечваюць больш моцнае счапленне пакрыцця з паверхняй, ахоўваюць металы ад карозіі, запаўняюць сітавіны ў драўніне, надаюць паветранепранікальнасць тканінам. Аснова грунтовак — сінт. і прыродныя плёнкаўтваральныя рэчывы (алкідныя, поліэфірныя, эпаксідныя смолы, эфіры цэлюлозы, алеі), якія выкарыстоўваюць у выглядзе раствораў (лакаў) ці дысперсіі Грунтоўкі, у састаў якіх уваходзяць пігменты (напр., антыкаразійныя), атрымліваюць тымі ж метадамі, што і фарбы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́НАВА (Святлана Уладзіміраўна) (н. 18.9.1963, Мінск),
бел. жывапісец. Скончыла Мінскае маст. вучылішча (1982), Бел.АМ (1991). Разнастайная па тэматыцы творчасць пабудавана на кантрастах: работы ў алеі яркія, дынамічныя (трыпціх «Музыканты», «Сасуд», абедзве 1995), у тэмперы — больш мяккія, у блакітна-бірузовым, ружова-пастэльным каларыце (трыпціх «Стыхіі», 1994, «Эўрыдыкі» 1997). Свет створаных ёй вобразаў непаўторны, сімвалічны і сведчыць пра пошук уласнай адметнай стылістыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЭ́ПАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем насення свірэпіцы. Вадкасць зеленавата-бурага колеру, шчыльн. 918 кг/м³, т-ра застывання -8 °C. Не раствараецца ў вадзе, метаноле і этаноле. Паўвысыхальны алей; мае значную колькасць (31—47% па масе) трыгліцэрыдаў ненасычанай эрукавай к-ты (C21H41COOH). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пакостаў, алкідных смол, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў; рафінаваны С.а. — харч. прадукт. Гл. таксама Алеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прагу́лачны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да прагулкі, прызначаны для прагулкі. Каб вярней папасці на сходку, .. [Рыгор] завідна прагулачным шагам пайшоў на Задзвінне.Гартны.Неяк нядзельным надвячоркам мы плылі на вялікім прагулачным параходзе.Грахоўскі.Да галоўнай алеі прымыкаюць прагулачныя дарожкі, таксама абсаджаныя дрэвамі.Гавеман.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эму́льсія, ‑і, ж.
Спец.
1. Непразрыстая вадкасць, у якой нерастваральныя ў вадзе эфірныя алеі, бальзамы і інш. знаходзяцца ў выглядзе дробных кропелек. Эмульсія сцірала гэтую празрыстасць, і на бабіну ішла ўжо бліскучая фіялетавая нітка.Савіцкі.
2. Святлоадчувальны слой на фотапласцінках, плёнках. паперы.
[Фр. émulsion ад лац. emulgere — даіць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скараба́чаны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад скарабаціць.
2.узнач.прым. Пагнуты, пакручаны; знявечаны. Ля старой скарабачанай асіны Юля прыпынілася.Сачанка.Апаў скарабачаны дубовы лісток, яго падхапіў вецер і пагнаў па алеі.Гурскі.Людзі з пятліцамі завіхаліся ля скарабачаных рэштак самалёта.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛЕІ́НАВАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная ненасычаная карбонавая кіслата, CH3(CH2)7CH = CH(CH2)7COOH. Мал. м. 282. Бясколерная вязкая вадкасць, (tкіп 232 °C (15 мм рт. сл.), шчыльн. 0,89∙103кг/м³, нерастваральная ў вадзе, раствараецца ў арган. растваральніках. Уваходзіць у састаў алеяў і жывёльных тлушчаў, у аліўкавым алеі 70—85%. Эфіры алеінавай кіслаты выкарыстоўваюцца ў вытв-сці алейных фарбаў, касметычных прэпаратаў, флатарэагентаў, пластыфікатараў, тэкстыльна-дапаможных рэчываў. Этылавы эфір алеінавай кіслаты (лінетол) — лек. сродак для зніжэння халестэрыну. Здольная выклікаць экзэму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРУ́ЙСКІ ПАРК,
помнік сядзібна-паркавага мастацтва. Закладзены ў пач. 19 ст. ў г.п. Друя Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. Парк рэгулярнага тыпу. Пл. каля 4 га. Цэнтр кампазіцыі — мураваны 1-павярховы палац на левым беразе Зах. Дзвіны (будынак неаднаразова перабудоўваўся і страціў пачатковы выгляд). Парк выцягнуты з У на З, у паўд.ч. зберагліся алеі, у заходняй — старыя ліпы. Растуць мясц. пароды дрэў, у т. л. конскі каштан звычайны, вяз шурпаты ніцы і інш.