удасто́іцца, ‑стоюся, ‑стоішся, ‑стоіцца; зак., чаго.

Аказацца дастойным высокай ацэнкі, узнагароды, звання і пад. Удастоіцца прэміі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рассупо́ніцца, ‑ніцца; зак.

Развязацца (пра супоню). // Аказацца з развязанай або аслабленай супоняй (пра запрэжанага каня). Конь рассупоніўся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схематызава́цца, ‑зуецца; зак. і незак.

1. Стаць (станавіцца), аказацца (аказвацца) схематызаваным.

2. толькі незак. Зал. да схематызаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

entpppen, sich

1. заал. вылупля́цца (з кукалкі)

2) аказа́цца, вы́явіцца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

прыйсці́ся, прыйду́ся, пры́йдзешся, пры́йдзецца; прыйшо́ўся, -шла́ся, -ло́ся; прыйдзі́ся; зак.

1. Аказацца адпаведным, падыходзячым.

Туфлі прыйшліся па густу.

Зрабіць што-н. як прыйдзецца (сяк-так; разм.). Есці што прыйдзецца (што трапіцца, што знойдзецца; разм.).

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Супасці з чым-н.; трапіць куды-н., у што-н.

Свята прыйшлося на нядзелю.

3. безас. Выпасці на долю.

Мне не прыйшлося многа вучыцца.

На кожнага прыйшлося па дваццаць рублёў.

4. безас., з інф. Аказацца вымушаным (што-н. рабіць).

Мне прыйдзецца тэрмінова паехаць.

|| незак. прыхо́дзіцца, -джуся, -дзішся, -дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́весціся¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ведзецца; вы́веўся, -велася; зак.

1. Перастаць існаваць; выйсці з ужытку.

Вывелася рыба ў сажалцы.

Такія звычаі ўжо даўно вывеліся.

2. Знікнуць, знішчыцца, аказацца выведзеным (гл. вывесці¹ ў 4 знач.).

Плямы вывеліся.

|| незак. выво́дзіцца, -во́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́йгрыш, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. гл. выйграць.

2. Тое, што выйграна.

Вялікі в. па пазыцы.

Быць у выйгрышы (выйграць; таксама перан.: аказацца ў больш выгадным становішчы).

|| прым. вы́йгрышны, -ая, -ае.

Выйгрышная пазіцыя (якая абяцае выйгрыш або ўдачу, поспех; перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апраўда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак.

1. Даказаць сваю невінаватасць.

А. перад народам.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пацвердзіцца; аказацца правільным.

Спадзяванні апраўдаліся.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Акупіцца, атрымаць кампенсацыю.

Расходы апраўдаліся.

|| незак. апра́ўдвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -сегняце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.

Выйсці за якія-н. межы; аказацца большым за што-н. вызначанае.

Слава аб гераічным учынку перасягнула межы краіны.

Ураджай бульбы перасягнуў 200 цэнтнераў з гектара.

|| незак. перасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пацве́рдзіцца, ‑дзіцца; зак.

Аказацца правільным, падмацавацца доказамі. Здагадкі пацвердзіліся. □ [Кацялёў]: — Я вам сказаў: многія факты ў выніку маёй праверкі пацвердзіліся. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)