вы́весціся¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ведзецца; вы́веўся, -велася; зак.

1. Перастаць існаваць; выйсці з ужытку.

Вывелася рыба ў сажалцы.

Такія звычаі ўжо даўно вывеліся.

2. Знікнуць, знішчыцца, аказацца выведзеным (гл. вывесці¹ ў 4 знач.).

Плямы вывеліся.

|| незак. выво́дзіцца, -во́дзіцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)