імпанава́ць

(лац. imponere)

адпавядаць чыім-н. патрабаванням, густам, настроям; падабацца.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

карэспандава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак.

1. з кім. Уст. Быць у перапісцы, перапісвацца.

2. Уст. Быць карэспандэнтам; накіроўваць карэспандэнцыю ў газету, часопіс і пад.

3. з чым. Кніжн. Адпавядаць чаму‑н., суадносіцца з чым‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

и́стина

1. і́сціна, -ны ж.;

расходи́ться с и́стиной не адпавяда́ць і́сціне;

2. (правда) пра́ўда, -ды ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

імпанава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак., каму-чаму.

Адпавядаць чыім‑н. патрабаванням, густам, настроям; выклікаць павагу, давер’е; падабацца. Старшыні ж імпанавала агульная ўвага прысутных, і ён не саромеўся прыняць адпаведныя свайму чыну тон, позу і настрой. Гартны.

[Ад лац. imponere — укладваць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

РАБО́ЧАЕ МЕ́СЦА,

адпаведна абсталяваная прасторавая зона знаходжання работніка, дзе адбываецца яго працоўная дзейнасць. Класіфікуюцца паводле колькасці выканаўцаў (індывідуальныя і калектыўныя), тыпу вытв-сці (адзінкавыя, серыйныя і масавыя), узроўню механізацыі (ручныя, механізаваныя і аўтаматызаваныя) і інш. Павінна адпавядаць сан. нормам, інструкцыям і правілам па эксплуатацыі абсталявання, тэхніцы бяспекі, эрганоміцы, прамысл. эстэтыцы, займаць дастатковую прастору, мець аптымальна размешчаныя арганізац. і тэхн. сродкі, сістэмы сігналізацыі і сувязі.

т. 13, с. 186

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

tally2 [ˈtæli] v. (with) адпавяда́ць; сыхо́дзіцца, супада́ць;

The lists do not tally. Спісы не сыхо́дзяцца.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

отвеча́ть несов.

1. в разн. знач. адка́зваць;

отвеча́ть на вопро́с адка́зваць на пыта́нне;

отвеча́ть за свой посту́пок адка́зваць за свой учы́нак;

отвеча́ть на дру́жбу дру́жбой адка́зваць на дру́жбу дру́жбай;

2. (соответствовать) адпавяда́ць;

отвеча́ть тре́бованиям адпавяда́ць патрабава́нням.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІЖНАРО́ДНЫЯ НЯЎРА́ДАВЫЯ АРГАНІЗА́ЦЫІ,

міжнародныя аб’яднанні нац. груп, саюзаў і прыватных асоб няўрадавага характару, створаныя імі з мэтай спрыяння міжнар. супрацоўніцтву ў паліт., эканам., навук.-тэхн., культурнай, гуманітарнай і інш. галінах чалавечай дзейнасці. Такія аб’яднанні павінны адпавядаць наст. крытэрыям: ажыццяўляць сваю дзейнасць у больш чым 2 дзяржавах, быць міжнароднымі паводле сваіх мэт, складу членаў, структуры і фін. падтрымцы. У наш час у свеце існуе больш за 3 тыс. М.н.а.

т. 10, с. 346

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

1. каму. Выказваць нязгоду з кім-, чым-н., прыводзіць доказ супраць чаго-н.

П. дакладчыку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), чаму. Не адпавядаць, маючы ў сабе супярэчнасць.

Паказанні пярэчаць адно аднаму.

Гэта пярэчыць яго погляду.

|| зак. запярэ́чыць, -чу, -чыш, -чыць (да 1 знач.).

|| наз. пярэ́чанне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

супада́ць zusmmenfallen* vi (s), zusmmentreffen* vi (s); überinstimmen аддз. vi (адпавядаць);

2. матэм. kongrueren vi, sich dcken

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)