samey [ˈseɪmi] adj. BrE, infml аднаста́йны, адно́лькавы;

The food we get here is terribly samey. Яда тут кожны дзень адна і тая.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бе́дны, -ая, -ае.

1. Які не мае дастаткова матэрыяльных сродкаў; небагаты, незаможны.

Б. чалавек.

2. Аднастайны, мізэрны; які мае недахоп у чым-н.

Бедная расліннасць.

Б. слоўнікавы запас.

3. Нешчаслівы, які выклікае спачуванне да сябе.

Беднае дзіця.

4. Танны, просты.

Б. гардэроб.

Бедная вопратка.

|| наз. бе́днасць, -і, ж. (да 1, 2 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надрэ́заць, ‑рэжу, ‑рэжаш, ‑рэжа; зак., што.

Разрэзаць крыху зверху, з краю, не да канца. Надрэзаць яблык. □ Пад аднастайны перастук калёс Мікалай расказаў [брату] аб сваім плане.. У першую ноч ледзь паспелі надрэзаць край дошкі.. Пятніцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аднато́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Нязменлівы, аднастайны паводле тону, гучання; манатонны. Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. Колас. Ноч звініць за акном аднатоннымі кроплямі. Скрыган.

2. Аднаколерны. Аднатонны стэп. Афарбоўка лесу ніколі не бывае аднатоннай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

inheitlich a

1) адзі́ны, уніфікава́ны

2) аднаду́шны

3) аднаста́йны

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

аднаста́йнасць ж.

1. однообра́зие ср., однообра́зность; моното́нность;

2. однозву́чность;

3. (согласованность) единообра́зие ср.;

4. одноро́дность;

1-4 см. аднаста́йны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

віро́к, ‑рка, м.

1. Памянш. да вір (у 1 знач.); малы вір. На чорнай плыні ўсюль віры і віркі. Пташнікаў.

2. Прыстасаванне для звівання нітак. Часам мужчыны памагалі Ганне змотваць ручайкі. Тады ў хаце стаяў ціхі і аднастайны трэск вірка. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уніфармі́зм

(ад лац. uniformis = аднастайны)

гіпотэза, паводле якой у геалагічным мінулым дзейнічалі тыя ж сілы і з той жа інтэнсіўнасцю, што і зараз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

манато́нны

(ад гр. monotonos = які мае аднолькавае гучанне)

1) аднастайны па тону, інтанацыі (напр. м. спеў);

2) перан. надакучлівы, нудны (напр. м-ае жыццё).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

measured

[ˈmeʒərd]

adj.

1) рэгуля́рны; адно́лькавы; аднаста́йны, аднаро́дны

2) рытмі́чны

3) пі́саны ве́ршам, ня про́заю

4) паво́льны і стры́маны

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)