Асякаць, асякацца ’абрэзваць (на слове)’ (Гарэц.), раптоўна перарываць’ (Др.-Падб.), асе́кацца (КТС), асыка́цца (Бір. дыс.; Гайдукевіч, Працы IM, 5, 54) ’агрызацца, рэзка адказваць’. Утворана ад дзеяслова сячы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

НААСФЕ́РА (ад грэч. noos розум + сфера),

новы эвалюцыйны Стан біясферы, пры якім разумная дзейнасць чалавека з’яўляецца гал., вырашальным фактарам яе глабальнага развіцця (часам яе вызначаюць як сферу розуму, антрапасферу, сацыясферу, тэхнасферу). Тэрмін «Н.» ўведзены франц. вучонымі Э.​Леруа і П.​Тэярам дэ Шардэнам у 1920-х г., якія тлумачылі яго ідэалістычна. У.Л.Вярнадскі развіў матэрыяліст. ўяўленне аб Н. як якасна новай форме арганізаванасці, што ўзнікае пры ўзаемадзеянні прыроды і грамадства, у выніку творчай дзейнасці чалавека, якая пераўтварае свет і грунтуецца на навук. думцы. Для Н. характэрна цесная ўзаемасувязь і гарманічнае спалучэнне законаў прыроды з законамі мыслення і сац.-эканам. законамі грамадства; чалавек павінен адказваць за лёс планеты і ўсяго жывога на ёй Пераход біясферы ў Н. для чалавецтва застаецца перспектывай.

т. 11, с. 86

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

beántworten vt адка́зваць (на што-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

неадры́ўны, ‑ая, ‑ае.

1. Такі, які адбываецца без спынення, бесперапынны. Неадрыўнае націранне.

2. Непарыўны. Літаратура павінна быць неадрыўнай ад жыцця народа, адказваць на важнейшыя пытанні часу. Хромчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

retort

I [rɪˈtɔrt]

v.i.

1) адка́зваць ху́тка або́ во́стра

2) адка́зваць тым са́мым

to retort insult for insult — адказа́ць абра́зай на абра́зу

II [rɪˈtɔrt]

n.

рэто́рта f. (для дыстыля́цыі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

respond

[rɪˈspɑ:nd]

v.t.

1) адка́зваць, дава́ць адка́з

2) адгука́цца, рэагава́ць на што

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

рэспансо́рый

(п.-лац. responsorium, ад лац. responsare = адказваць)

каталіцкае песнапенне ў форме дыялогу паміж салістам (свяшчэннікам) і хорам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

retort​2 [rɪˈtɔ:t] v. адка́зваць рэ́зка; “It’s all your fault,” he retorted. «Гэта цалкам твая віна», − адрэзаў ён.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

retaliate [rɪˈtælieɪt] v. адпла́чваць (тым жа са́мым); по́мсціць; прыма́ць ме́ры ў адка́з;

retaliate an insult адка́зваць абра́зай на абра́зу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

entgégnen vi пярэ́чыць; адка́зваць, дава́ць адка́з (у спрэчцы)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)