РУБАНЮ́К Іван Андрэевіч (29.8.1896, б.в. Прышаходы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. — 3.10.1959),
генерал-палкоўнік (1955). У арміі з 1915, у Чырв. Арміі з 1918. У грамадз. вайну 1918—20 камандзір узвода, пам. камандзіра роты, ад’ютант палка. З 1921 камандзір батальёна, палка. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Закаўказскім, Паўн.Каўказскім, 3-м і 4-м Укр. франтах: камандзір палка, дывізіі, корпуса. Удзельнік баёў за г. Растоў, вызвалення Данбаса, Украіны, Крыма, Чэхаславакіі, Аўстрыі. Пасля вайны на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМІРНО́Ў Мікалай Аляксандравіч (5.5.1898, Мінск — 19.11.1960),
генерал-лейтэнант артылерыі (1958). Скончыў Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1917), Кіеўскую школу камсаставу (1926). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны на Зах. і Паўд. франтах: камандзір узвода, нам. камандзіра батарэі, ад’ютант дывізіёна. У Вял.Айч. вайну на Паўд., Сталінградскім, 1-м і 4-м Укр. франтах: камандзір артыл. палка, камандуючы артылерыяй дывізіі, корпуса, арміі. Удзельнік баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, у Польшчы, Чэхіі, Славакіі. У 1945—58 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНАМАРО́Ў Сяргей Аляксеевіч (31.12.1908, в. Мікалаеўка Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 17.10.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы ўдасканалення каманднага саставу. З 1932 у НКУС. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Паўн.-Зах., Бранскім, Бел., 1-м Укр., 3-м і 1-м Прыбалт., 1-м Бел. франтах. Старшы ад’ютантстралк. батальёна капітан П. вызначыўся ў баях у час прарыву абароны ворага каля г. Кутна, на р. Піліца (Польшча) і ўступлення сав. войск на тэр. Германіі. Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ЛТАН Станіслаў (1746 або 27.8.1756—1836),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. З роду Солтанаў. Ген.-ад’ютант польнай булавы ВКЛ, харунжы ВКЛ з 1782, падкаморы ВКЛ з 1790, маршалак надворны ВКЛ з 1791, староста слонімскі. Актыўны ўдзельнік падрыхтоўкі паўстання 1794. Пасля яго задушэння сасланы ў Казань. Вызвалены Паўлам I. У 1806—07 разам з палк. Ф.Патоцкім рыхтаваў новае паўстанне ў б.ВКЛ. Загадам Напалеона 1.7.1812 прызначаны старшынёй Часовага ўрада Вялікага княства Літоўскага, адначасова ўзначальваў к-т харчавання і магазінаў. Пасля вайны 1812 у эміграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
aide
[eɪd]
n.
1) ад’юта́нт -а m.
2) асыстэ́нт, дара́днік -а m.
a presidential aide — дара́днік прэзыдэ́нта
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МІХА́ЛКІН Уладзімір Міхайлавіч (н. 30.6.1927, г. Бабруйск Магілёўскай вобл.),
савецкі военачальнік. Маршал артылерыі (1989). Скончыў Ленінградскае артыл. вучылішча (1953), Ваен.артыл. акадэмію імя Калініна (1962). У Чырв. Арміі з 1941 (добраахвотна). У Вял.Айч. вайну шафёр, тэлефаніст, з 1944 ад’ютант камандуючага артылерыяй 42-й арміі. Пасля вайны камандаваў артыл. падраздзяленнямі, з 1965 камандзір артыл. палка, дывізіі. З 1974 нач. ракетных войск і артылерыі танк. арміі БВА. З 1979 нач. штаба — нам. камандуючага, з 1982 1-ы нам. камандуючага, у 1983—91 камандуючы (з 1987 нач.) ракетнымі войскамі і артылерыяй Сухап. войск СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бабу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
Разм.
1. Упасці гучна. /убезас.ужыв.Бабухнула недзе: відаць, абваліўся ў ваду бераг.Караткевіч.
2. Выстраліць. Бабухнуць з дубальтоўкі.
3. Моцна ўдарыць; гучна стукнуць. [Уладусь:] — Каменем як бабухнуў [хлапчук] па назе, дык от яна і хруснула.Чарнышэвіч./уперан.ужыв.Першы бабухнуў у звон віленскі губернатар генерал-ад’ютант Назімаў.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ШУВА́ЛАВЫ,
расійскі дваранскі род, прадстаўнікі якога займалі значныя дзярж., ваен. і дыпламат. пасады ў 18—19 ст.Найб. вядомы: Пётр Іванавіч (1710—15.1.1762), граф (з 1746), ген.-фельдмаршал (1761). Адзін з арганізатараў дварцовага перавароту (снеж. 1741), у выніку якога на рас. прастол узышла Лізавета Пятроўна (1741); пры ёй у 1750-я г. быў фактычным кіраўніком урада; адзін з арганізатараў рус. арміі ў гады Сямігадовай вайны 1756—63. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны новыя ўзоры артылерыі, у т. л. «сакрэтная» гаўбіца і гаўбіца аднарог, якая была на ўзбраенні рус. арміі больш за 100 гадоў. Яго стрыечны брат Іван Іванавіч (12.11.1727, Масква —25.11.1797), ген.-ад’ютант (1760), фаварыт Лізаветы Пятроўны (з 1749); апекаваў асвету і навуку, дапамагаў М.В.Ламаносаву, 1-ы куратар Маскоўскага ун-та (з 1755), ініцыятар стварэння (1757) і 1-ы прэзідэнт (1757—63) Акадэміі мастацтваў; у 1763—77 выконваў за мяжой дыпламат. і інш. даручэнні ўрада. Аляксандр Іванавіч (1710—71), граф, ген.-фельдмаршал (1761), у 1746—62 нач.Тайнай канцылярыі. Пётр Андрэевіч (27.6.1827, Пецярбург — 2.3.1889), граф, ген. ад кавалерыі (1872); нач. штаба (1861), шэф (1866—74) корпуса жандараў, кіраўнік (1861), нач. (1866—74) Трэцяга аддзялення; найбліжэйшы саветнік Аляксандра II; у 1874—79 пасол Расіі ў Вялікабрытаніі. Яго брат Павел Андрэевіч (25.11.1830, Пецярбург — 20.4.1908), граф, ген. ад інфантэрыі, ген.-ад’ютант, чл.Дзярж. савета (1896); удзельнік Крымскай (1853—56) і рус.-тур. (1877—78) войнаў; пасол Расіі ў Германіі (1885—94), ген.-губернатар Прывіслінскага краю (1894—96).
Літ.:
Анисимов Е.В. Россия в середине XVIII в. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РЫН Эраст Паўлавіч (10.11.1902, г. Разань, Расія — 4.9.1980),
рускі акцёр, рэжысёр. Нар.арт.СССР (1977). Скончыў Вышэйшыя эксперыментальныя тэатр. майстэрні (1926). Працаваў у Т-ры імя У.Меерхольда (з 1922), Ленінградскім т-ры Камедыі (з 1936, акцёр і рэжысёр), Т-ры-студыі кінаакцёра (Масква, з 1950). Вострахарактарны камедыйны акцёр. Сярод роляў: Гулячкін («Мандат» М.Эрдмана), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля). З 1934 здымаўся ў кіно: Ад’ютант («Паручнік Кіжэ»), Альфрэд Тараканаў («Музычная гісторыя»), Кароль («Папялушка»), Каін XVIII (аднайм. фільм) і інш. Паставіў (разам з Х.А.Лакшыной) фільмы: «Жаніцьба» (1937; і роля Падкалёсіна), «Прынц і жабрак» (1942), «Звычайны цуд» (1965; і роля Караля) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУ́БЕЛЬТ Лявонцій Васілевіч (1792, г. Магілёў — 9.5.1862),
ваенны і дзярж. дзеяч, адзін з арганізатараў паліт. вышуку ў Расіі. Генерал ад кавалерыі (1856). Скончыў Горны кадэцкі корпус (1807), служыў у пяхоце (да 1830). Ўдзельнік кампаній 1807 і 1812—15, ад’ютант Дз.С.Дахтурова, М.М.Раеўскага. У пач. 1820-х г. масон. З 1830 у Корпусе жандараў, з 1835 нач. штаба корпуса. У 1839—56 адначасова кіраўнік «Трэцяга аддзялення», чл.Гал. ўпраўлення цэнзуры і Сакрэтнага к-та аб раскольніках. Кіраваў праследаваннем паэтаў А.С.Пушкіна і М.А.Някрасава, расследаваў справы Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства і петрашэўцаў. З 1856 у адстаўцы.
Літ.:
Оржеховский И.В. Самодержавие против революционной России (1826—1880 гг.). М., 1982.