анансава́ць

(фр.аппопсег)

рабіць анонс аб чым-н., аб’яўляць.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пракламава́ць ’абвесціць (абвяшчаць), аб’явіць (аб’яўляць)’ (ТСБМ). З польск. proklamować ’тс’, якое у сваю чаргу ўзыходзіць да лац. proclamare < clamare ’зваць, клікаць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пракламава́ць

(лац. proclamare)

абвяшчаць, аб’яўляць пэўныя палітычныя ці іншыя погляды.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

annoncieren [anɔ˜'si:rən] vt аб’яўля́ць, анансава́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Выглаша́цьаб’яўляць’, рус. ’оглашать’ (Яруш.). З польск. wygłaszać ’прамаўляць, голасна паведамляць’, адпаведная беларуская форма была б *выгалашаць (з поўнагалоссем); параўн. галасі́ць ’крычаць на ўвесь голас’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

wypowiadać

незак.

1. выказваць;

2. аб’яўляць;

гл. wypowiedzieć

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ГЕ́НРЫКАВЫ АРТЫ́КУЛЫ (лац. Articuli Henriciani),

акт аб абмежаванні вярхоўнай улады манарха ў Рэчы Паспалітай сеймам, прыняты ў 1574 пры абранні каралём і вял. князем Генрыка Валезы (гл. ў арт. Генрых, франц. каралі). Складаўся з 18 пунктаў, паводле якіх кароль абавязваўся правіць разам з радай (18 чал. з сенатараў) без спадчыннага замацавання трона, склікаць сеймы праз 2 гады, без аднагалоснай згоды сейма не заключаць мір і не аб’яўляць вайну, не склікаць шляхецкае апалчэнне — паспалітае рушэнне, не ўводзіць новых падаткаў. Шляхце давалася права адмаўляцца ад паслушэнства каралю пры парушэнні ім Генрыкавых артыкулаў. Без змен Генрыкавы артыкулы пацвярджаліся наступнымі каралямі пры іх абранні на трон Рэчы Паспалітай.

т. 5, с. 158

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Азна́йміць (Др.-Падб., Яруш.), азнаймавацца (Нас.), азнайменне (Нас.), ст.-бел. ознаймати ’паведамляць, аб’яўляць’ (1563), ознаймити(ся) (1542), ознайменный (1517), ознайменье, ознаймовати(ся) (Булыка, Запазыч.). Запазычанне з польск. oznajmić (się) (Мартынаў, SlW, 68).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рэкламава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., каго-што.

Аб’явіць (аб’яўляць) аб чым‑н., карыстаючыся сродкамі рэкламы. Будаўнічая кампанія рэкламавала продаж гатовых дамоў. Лынькоў. // Расхваліць (расхвальваў) з мэтай папулярнасці. — Гэта ўсё новы старшыня! — рэкламаваў свайго сябра Дрозд. Карпюк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэкларава́ць

(лац. declarare = заяўляць, аб’яўляць)

афіцыйна абвяшчаць, выступаць з дэкларацыяй (напр. д. свабоду і роўнасць).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)