Разм.Абхапіць рукамі, абняць. — Прыехаў... прыехаў... — паўтарае.. [маці], але быццам яшчэ не зусім верыць гэтаму і таму не адпускае сына, абшчапіла рукамі ягоную шыю і не адпускае.Чыгрынаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ашчарэ́піць (БРС, Шат., Янк. Мат., Бір. Дзярж.), абшчарэпіць ’моцна абхапіць за шыю абедзвюма рукамі’, ашчарэпам ’ухапіўшыся абедзвюма рукамі’ (КЭС, лаг.). Ад ашчаперыць (гл.) з метатэзай у канцы слова (рэпі — перы).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Наоблап ’пакідаючы каляіну ў сярэдзіне, між колаў (адно кола пасярэдзіне дарогі, а другое — за дарогай) пры яздзе па гразкай ці выбітай дарозе’ (ТС). З на+об+лап, параўн. аблапіць ’абхапіць’, гл. лапа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Аха́бак ’бярэмя, вязка’ (Бір. Дзярж.). Хутчэй за ўсё ахапак (гл.) з азванчэннем n у інтэрвакальным становішчы, параўн. у тым жа арэале (Міншчына) драбакаваць ’баранаваць вясной зямлю, узараную на зіму’ (Жд., з драпакаваць), стаган ’шклянка’ і інш.; аднак магчыма і самастойнае аддзеяслоўнае ўтварэнне тыпу рус.охабка ад охабить ’абхапіць’, хабить ’хапаць, захопліваць, прысвойваць’, гл. Фасмер, 3, 175; пра існаванне ў старабеларускай мове адпаведнага дзеяслова, магчыма, сведчыць цытата з аканнем «ахабивъ» (XV ст.), якую прыводзіць Карскі, 1, 136; параўн. таксама ст.-польск.ochabić ’абхапіць’ ад гукапераймальнага выклічніка xab‑, гл. Бернекер, 381.
1.што. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).
З. сена.
З. вуголле ў кучу.
2.што. Грабучы, скінуць.
З. снег з даху.
3.каго-што. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).
З. ў ахапак.
|| незак.зграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
*Сцёк, стёкы ’не з галавой (пра становішча ў вадзе)’: тут шчэ стёкы (пін., Нар. лекс.). Відаць, да ста́чыць ’быць дастатковым’ (гл.) або да сцекці́ ’дастаць, абхапіць’ (гл. сцякаць), параўн.: я тут нэ стэчу, тут тчэ нэ сцёкы (там жа).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
clasp
[klæsp]1.
n.
1) за́сьцежка, спра́жка, спра́жачка f.
2) по́ціск -у m. (рукі́), абды́мкі pl. only
2.
v.
1) зашпіля́ць
2) абхапі́ць, схапі́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)