МІКСБО́РДЭР (ад англ. mix змешваць + border аблямоўка),
шматрадковая мяшаная пасадка кветкава-дэкаратыўных раслін, падабраных так, каб іх цвіценне працягвалася з ранняй вясны да позняй восені. Ствараюць у выглядзе шырокіх (1,2—4 м) палос уздоўж жывых агароджаў, кветнікаў, будынкаў, дарожак і інш. Адрозніваюць М. аднабаковыя (расліны задняга плана найб. высокія) і двухбаковыя (высокія расліны ў цэнтры). Выкарыстоўваюць у зялёным будаўніцтве. Расліны падбіраюць па тэрмінах аблісцення і цвіцення, выш. (0,3—2 м), вонкавым выглядзе, спалучэнні колераў; высаджваюць палосамі ці ў выглядзе невял. груп, плям, геам. фігур. Дадаткова могуць выкарыстоўвацца малыя арх. формы (вазы, скульптуры, фантаны і інш.). Найб. эфектны М. з 2-га года пасадкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апу́ха ’аблямоўка кажуха’ (БРС), ’дошкі, якія прымацоўваюцца на краях саламянай страхі’ (Інстр. I, Мат. Гродз., Бірыла, Бел. антр., 2, 22). Рус.зах.опуха, рус., укр.опушка, польск.opucha ’футравая аблямоўка’. Рус. значэнне ’край лесу’, як і бел. ’дошкі на краю страхі’, трэба лічыць пераносным ад ’аблямоўка адзення’. Агульнапрынятае тлумачэнне рус.опушка ад ст.-рус.опушити ’аблямаваць’ (суч. бел.апушыць), звязанага з пухъ (Булахоўскі, Труды ИРЯ, 1, 159; Фасмер, 3, 147). Ст.-бел.опуха ўтворана, пэўна, у сувязі з гэтым жа дзеясловам (параўн. ст.-рус.просуха, прогрѣха, потѣха, утѣха). Апушына ’дошка з краю страхі’ < апух + ина.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Трэ́мзлі (трэ́мзьлі) ‘махры з нітак’ (навагр., Нар. сл.), ‘рыззё’ (гродз., ЖНС). З польск.trędzla ‘аблямоўка з нітак’, у такой форме з XVII ст. Гл. фрэнзлі.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Ля́мты ’стужкі ці вузкія палоскі матэрыялу, нашытыя ў некалькі радоў на спадніцы’ (ельск., Хрэст. дыял.). У выніку кантамінацыі лексем ля́мка ’аблямоўка, палоска тканіны’ і ле́нты ’стужкі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́нтмэйсар ’спецыяльная шавецкая прылада для апрацоўкі рантаў па краях абутку’ (Скарбы) — з ням.Rand ’край, шлячок, аблямоўка’ і Meißel ці Messer ’разец, зубіла, нож’, магчыма, праз ідыш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Saumm -s, Säume
1) аблямо́ўка
2) узле́сак
3) тэх. кант, край
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
муро́жка Аблямаванне зелянінай градак, клумбаў; вузкая зялёная дзярновая аблямоўка дарожак у садах (Слаўг.). Тое ж рабатка (Зах. Бел.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)