1. Абвіць чым‑н. што‑н.; абвязаць. Колы грукаталі па карэннях, што перавілі лясную дарогу, рыпелі, але гэта, здавалася, не парушала глыбокай цішыні ночы.Асіпенка.
3.каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).
Раптоўна схапіла мяне галава.
Жывот схапіла (безас.).
4.перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).
С. думку выкладчыка.
С. вокам (улавіць).
5.што. Перавязаць, абвязаць чым-н.
С. талію поясам.
6.што. Змацаваць, злучыць (спец.).
С. сцяну клямарам.
7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).
Адразу ўсё не схопіш.
|| незак.схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аблы́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Апавіць, абвязаць, абматаць што‑н. вяроўкай, дротам і пад. [Ніне] здавалася, што калючы дрот аблытаў, апутаў, як павуцінне, увесь горад.Мележ.
2.перан. Пазбавіць каго‑н. свабоды дзеянняў; падпарадкаваць сабе. Лазун хацеў бы валодаць усёй вёскай, трымаць яе ў сваіх руках, аблытаць павуцінай даўгоў, зрабіць залежнай ад сябе.Хромчанка.
3.перан. Збіць з толку, увесці ў зман. [Мелех:] Аблыталі мяне ліхія людзі, і я вялік грэх мог на душу ўзяць.Глебка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прывязаць, прымацаваць што‑н. пад чым‑н. Падвязаць званочак. Падвязаць вядро пад воз.// Абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н., пазбавіўшы магчымасці падаць, апускацца. Падвязаць памідоры. □ Самы блізкі да вулляў рад маладых яблынек дзяўчаты прапанавалі падвязаць увечары, калі ўгамоняцца пчолы.Дуброўскі.
2.Абвязаць зверху чым‑н. Падвязаць шчаку хусткай.//Разм. Надзець што‑н. зверху, завязаўшы канцы. Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала.Брыль.
3. Дадаць вязаннем яшчэ крыху; падвязаць. Падвязаць шалік. Падвязаць рукавіцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераці́снуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; зак.
1.каго-што. Моцна сціснуць, здушыць. Пераціснуць аорту пальцамі. □ Адзін [крот] залез галавой у пастку, спружына пераціснула яму шыю.Жычка./убезас.ужыв.Слова «спазніўся» Барашкін не мог вымавіць і змоўк — пераціснула горла.Савіцкі.// Вельмі туга перавязаць, абвязаць, сцягнуць чым‑н. Якаву ўдалося першаму падпаўзці да.. [Паўла Іванавіча], жгутом са сваёй кашулі пераціснуць нагу вышэй раны.Кулакоўскі.Раман склаў усё ў вузел і пераціснуў яго папругай.Чарнышэвіч.
2.каго-што. Ціскам раздзяліць на часткі, расплюшчыць у якім‑н. месцы. Пераціснуць змяю колам.
3.што. Спец. Зрабіць паўторны адбітак чаго‑н. на чым‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уці́снуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Паглыбіцца, улезці ў глыб, унутр чаго‑н., куды‑н. Здавалася, што зараз на галаву ўпадзе міна. Хацелася ўціснуцца глыбей у зямлю, каб ніякі асколак не зачапіў.Мележ.
2. З цяжкасцю ўвайсці, пранікнуць у што‑н. цеснае, запоўненае; ушыцца. Нарэшце падышоў аўтобус. Ён быў перапоўнены, аднак мы ўсё ж сяк-так уціснуліся ў заднія дзверцы і пакацілі ў напрамку вакзала.Шыловіч.
3.Разм. Цесна абвязаць сябе чым‑н. Уціснуцца папружкай.
4.перан.Разм. Якім‑н. чынам уладкавацца куды‑н. Сяк-так уціснуўся ў кулінарны тэхнікум.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Абвіць, абматаць што‑н. вакол чаго‑н. Аднак ён усё ж убіў у зямлю адно з нашых моцных вёсел і некалькі разоў абкруціў вакол яго жалезны ланцуг, прыкаваны да лодкі.Кірэенка.
2. Абматаць, абвязаць што‑н. чым‑н. Сотнікаў прыпыніўся, заціснуў між каленяў вінтоўку і змёрзлымі нягнуткімі пальцамі тоўста і нязграбна абкруціў прастуджаную шыю.Быкаў.// Загарнуць у што‑н., накрыць, ахінуць чым‑н. з усіх бакоў. Было прыемна цяпер скінуць цесныя чаравікі, абкруціць нагу сухой і шурпатай анучкай, надзець шырокі і ўвесь у латках бот.М. Стральцоў.
3.перан.Разм. Абхітраваць. [Салдат:] — Тут справа такая цяпер, што ці мы зямлю возьмем і засеем з восені, ці паны нас абкруцяць...Галавач.
4.Разм. Ажаніць. Замуж Хадору Бацькі выдавалі. З хлопцам чужым У царкве абкруцілі.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)