náchschleichen*vi(s) (D) упо́тай ісці́сле́дам (за кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
náchwollen*vi (D) разм. хаце́ць [збіра́цца] ісці́сле́дам (за кім-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пратары́ць, ‑тару, ‑торыш, ‑торыць; зак., што.
Пракласці яздой, хадзьбой (дарогу і пад.). Раней тут дарогі не было, яе пратарылі партызаны.Янкоўскі.Следам [за першым савецкім спадарожнікам] пратарыў першую сцежку ў космас наш чалавек.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЖАЛІ́ЛЬ (Джалілаў) Муса Мустафіевіч
(15.2.1906, в. Мустафіна Арэнбургскай вобл., Расія — 25.8.1944),
татарскі паэт.Герой Сав. Саюза (1956). Скончыў Маск. ун-т (1931). Друкаваўся з 1919. Аўтар зб-каў паэзіі «Мы ідзём» (1925), «Ліст з акопа» (на рус. мове 1944), паэмы «Пісьманосец» (1938, выд. 1940), шматлікіх вершаў, лібрэта опер («Залатавалосая», 1941, Дзярж. прэмія СССР 1948; «Ільдар», 1941), літ.-крытычных і публіцыстычных артыкулаў. З 1941 на фронце. Цяжка паранены, у 1942 трапіў у палон. Вершамі працягваў падпольнае змаганне ў турме, за што быў пакараны смерцю. Блакнот з вершамі, напісанымі ў турме (больш за 100), быў перададзены з канцлагера на волю і склаў т.зв. «Маабіцкі сшытак» (1942—44, Ленінская прэмія 1957). Вершы гэтага цыкла прасякнуты верай у непераможнасць народа ў змаганні з фашызмам. На бел. мову творы Дж. пераклалі Э.Агняцвет, М.Аўрамчык, М.Гамолка, С.Гаўрусёў, Л.Дайнека, А.Пысін, Я.Семяжон і інш.
Тв.:
Бел.пер. — Маабіцкі сшытак: Вершы. Мн., 1975;
Я гляджу на зоры. Мн., 1985.
Літ.:
Воздвиженский В.Г. «Моабитские тетради» Мусы Джалиля. М., 1969;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЦЦЯКО́Ў Пётр Мікалаевіч (12.11.1909, г. Кастрама, Расія — 12.6.1976),
расійскі археолаг і гісторык. Чл.-кар.АНСССР (1958). Д-ргіст.н. (1945). Скончыў Ленінградскі ун-т (1930). У 1950—53 гал. рэдактар час. «Вопросы истории». З 1951 дырэктар Ін-та славяназнаўства АНСССР, з 1959 у Ленінградскім аддзяленні Ін-та археалогіі АНСССР. Даследаваў праблемы этнагенезу і стараж. гісторыі ўсх. славян, працэс складвання стараж.-рус. народнасці. У 1951 узначаліў Славянскую (Верхнедняпроўскую) экспедыцыю, якая пачала вывучэнне культур ранняга жал. веку і 1-га тыс.н.э. ў Верхнім Падняпроўі. У 1951—53 разам з Ю.У.Кухарэнкам і В.М.Мельнікоўскай адкрыў і абследаваў шэраг помнікаў зарубінецкай і мілаградскай культур на Гомельшчыне. Ўдзельнічаў у падрыхтоўцы кадраў бел. археолагаў. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Восточнославянские племена. 2 изд. М., 1953;
Раннеславянские поселения и могильники на территории Белоруссии // Краткие сообщения Ин-та археологии. Киев, 1955. Вып. 4;
Чаплинское городище // Памятники зарубинецкой культуры. М.; Л., 1959;
Финно-угры, балты и славяне на Днепре и Волге. М.; Л., 1966;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бо́мала, ‑ы, ж.
Абл. Званок ці прыстасаванне, падобнае на званок, якое начэпліваецца жывёліне на шыю, калі яна пасецца ў лесе. Недзе паблізу на збродлівым кані зазваніла бомала ды следам тоненька заржала жарабятка.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПЛЮСКВАМПЕРФЕ́КТ (ад лац. plusquamperfectum), даўно мінулы час,
складаная дзеяслоўная форма прошлага часу старажытных славянскіх моў. У стараж.-рус. мове ўжываўся пераважна для абазначэння даўно мінулага дзеяння, якое адбылося раней за якое-н. інш. дзеянне. Утвараўся шляхам спалучэння дапаможнага дзеяслова «быти» ў форме імперфекта і аорыста адпаведнай асобы з дзеепрыметнікам на «-л», які змяняўся па родах і ліках. Са знікненнем у жывой мове аорыста і імперфекта дапаможны дзеяслоў у складзе П. ўжываўся ў форме перфекта «есмь былъ пришелъ». Паступова была страчана звязка ў складзе перфекта і ў дзеепрыметніках мужч. роду адз. л., канцавое «л» змянілася ў «ў»: «есмъ былъ пришелъ — я быў прыйшоў». П. зрэдку выкарыстоўваецца ў сучаснай бел. мове для абазначэння мінулага дзеяння, якое толькі пачыналася, але было перапынена якім-н. іншым: «Дзве хурманкі прыехалі былі на вяселле, дык і тыя сёння рана паехалі дадому» (К.Крапіва). У літ. творах зрэдку пад уплывам рус. мовы трапляюцца формы П., дзе пры дзеепрыметніку на «-л» ужываецца нязменная часціца «было»: «Следам за ім памкнуліся было злазіць і сувязныя, але Злобіч стрымаў іх» (М.Ткачоў). Аднак такое ўжыванне — парушэнне літ. нормы.
Літ.:
Булыка А.М., Жураўскі А.І., Крамко І.І. Гістарычная марфалогія беларускай мовы. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
за́мець, ‑і, ж.
1. Завіруха, мяцеліца. На дварэ круціла замець, зямля курылася халодным белым дымам.Шашкоў.
2. Снег, які гоніцца ветрам па зямлі. Снегавая замець курэла за .. [Валодзем] следам.Хадкевіч.Па брусчатцы слалася замець.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Се́кта ‘рэлігійная суполка па-за традыцыйнай царквой’ (ТСБМ). З лац.secta ‘вучэнне, кірунак, школа’, што звязана з sequor ‘іду следам’ (Сной₂, 646; ЕСУМ, 5, 207), магчыма, праз заходнееўрапейскае і рускае пасрэдніцтва.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
náchfliegen*vi(s) (D) лята́ць [ляце́ць] сле́дам (за кім-н., за чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)