пані́зіць, -ніжу, -нізіш, -нізіць; -ніжаны; зак., каго-што.

Зрабіць больш нізкім (у 2, 3 і 7 знач.).

П. цэны.

П. узровень вады.

П. каго-н. па пасадзе.

П. напружанне ў электрасетцы.

П. гук.

Панізіць голас — пачаць гаварыць цішэй, ціха.

|| незак. паніжа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. паніжэ́нне, -я, н.; прым. паніжа́льны, -ая, -ае (спец.).

Паніжальная падстанцыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панізо́ўе, -я, н.

Мясцовасць па ніжнім цячэнні ракі.

|| прым. панізо́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

па́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Непераадольны жах і разгубленасць, якія адразу авалодваюць чалавекам або мноствам людзей.

Людзі кідаліся ў паніцы хто куды.

У варожым стане пачалася п.

|| прым. пані́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; незак. (разм.).

Паддавацца паніцы, моцна хвалявацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікадзі́ла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Люстра або кандэлябр у царкве.

|| прым. панікадзі́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто паддаецца паніцы, распаўсюджвае яе.

|| ж. панікёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. панікёрскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікёрстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак. (разм., неадабр.).

Упадаць у паніку.

|| наз. панікёрства, -а, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́клы, -ая, -ае.

1. Схілены, прыгнуты.

Паніклая ад гарачыні расліннасць.

2. перан. Прыгнечаны; разбіты духоўна.

Чалавек стаяў п.

Выгляд у жанчыны быў п. і разгублены.

|| наз. пані́класць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пані́кнуць, -ну, -неш, -не; пані́к, -кла; -ні; зак.

1. гл. нікнуць.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць духоўна разбітым.

Пасля пачутых слоў чалавек адразу панік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паніхі́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -хі́д, ж.

Царкоўная служба па нябожчыку.

Грамадзянская паніхіда — сход перад пахаваннем, прысвечаны памяці памерлага, жалобны мітынг.

|| прым. паніхі́дны, -ая, -ае.

П. настрой (перан.).