Прыйсці да згоды ў выніку перагавораў; дагаварыцца. Было б вельмі важна дамовіцца .. аб тым, каб дно мораў і акіянаў не выкарыстоўвалася з ваеннымі мэтамі, а заставалася сферай мірнай дзейнасці чалавека.«Звязда».У суботу, пасля работы, Міхал з Дзіміным дамовіліся з’ездзіць на паляванне — недалёка і ненадоўга.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бі́тва, ‑ы, ж.
Бой, барацьба паміж варожымі сіламі. Бітва пад Масквой. Бітва на рэйках. Поле бітвы.//зашто. Змаганне, барацьба. Бітва за ўраджай. □ [Ладынін:] — Трэба зразумець, таварышы, добра сабе ўсвядоміць, што мы пачалі вялікую бітву за поўны дастатак.Шамякін.//Разм. Бойка, сутычка. Бабы смяюцца, жартуюць і гавораць аб учарашняй бітве Драздоў і Дзятлоў.Бядуля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адзвіне́ць, ‑ніць; зак.
1. Празвінець; перастаць звінець, заціхнуць. Яшчэ не адзвінеў званок у калідоры, а мы імчаліся з другога паверха ў раздзявалку..Хадкевіч.// Адгучаць, перастаць гучаць. Даўно за лесам — ціхім борам — Адзвінела песня ў жытніх хвалях.Вітка.
2.перан. Мінуць, прайсці (аб часе). Без пары адцвілі, адзвінелі гады, І цябе [Багдановіча] падкасіла нядоля.Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
атакава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак. і незак.
Зрабіць (рабіць) імклівы напад на пазіцыі праціўніка. [Сцяпанаў] паспеў ужо атакаваць чацвёрку «фокераў», аб якіх папярэджваў наводчык.Алешка./ У спартыўных гульнях. Пешкі белых атакавалі пазіцыю чорнага караля.//перан.Разм. Настойліва і неаднаразова дамагацца чаго‑н. Забыўшыся на свае абавязкі гаспадара,.. [Лявон] атакаваў свайго госця безліччу пытанняў.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абамле́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Страціць прытомнасць. [Панас] змогся, страціў многа крыві і абамлеў ад голаду, холаду і страху.Колас.// Абмярцвець, анямець, збянтэжыцца ад нечаканага страху, здзіўлення і пад. Вось.. [хлопчык] падышоў зусім блізка і абамлеў ад страху і здзіўлення.Маўр.
2.Аб частках цела — знямець, здранцвець, зацячы. Ад нязручнага сядзення абамлела нага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абво́страны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад абвастрыць.
2.узнач.прым. Пра рысы твару — завостраны, з адзнакамі схуднеласці.
3.узнач.прым. Больш востры, чым звычайна; павышаны, узмоцнены (пра пачуцці, успрыманні і пад.). Абвостраны слых.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
закліна́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. заклінаць.
2. Словы і выразы, якімі заклінаюць (у 1 знач.). Услед ёй бярозы глядзелі з тугою, Вятры заклінанне дзяўчыны няслі: «Эх, стаць бы навекі мне шумнай ракою, Каб толькі вярнуцца да роднай зямлі!»Ляпёшкін.
3. Гарачая просьба, мальба аб чым‑н.
4. Праклён, лаянка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метафі́зіка, ‑і, ДМ ‑зіцы, ж.
1. Процілеглы дыялектыцы філасофскі спосаб мышлення і метад пазнання, які разглядае прадметы і з’явы прыроды ў адрыве адзін ад аднаго.
2. Ідэалістычнае філасофскае вучэнне аб нязменных першаасновах свету, якія выходзяць за межы вопыту (бог, душа і інш.).