1. Металічная ці драўляная кольцападобная пласціна, якая набіваецца на бочкі, падушкі і пад. Стары Гарась, як помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубкамі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы.Ракітны.
2. Гімнастычная прылада. Рабіць практыкаванні з абручом.// Кольца, якое дзеці качаюць пры дапамозе загнутага дроціка. Вуліца, звінела ад абручоў, за якімі заняліся па тратуарах шустрыя малыя хлапчукі.Якімовіч.
3. Жаночае ўпрыгожанне — кольца, якое надзяецца на галаву. Залаты абруч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Рмн.‑пак. Кожная асобная дошчачка, з якіх складаюць бочку, дзежку, кадушку і пад. Стары Гарась, як і помніць Даша, заўсёды стругаў пад паветкай клёпкі, гулка грымеў на ўсе суседскія двары вочкамі і кубламі, наганяючы на іх то лазовыя, то арэхавыя абручы.Ракітны.Дзежка грымнулася аб зледзянелую сцежку, клёпкі са звонам рассыпаліся ва ўсе бакі.Дуброўскі.
•••
Клёпкі ў галаве не хапае (не стае)гл. хапаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маза́іка, ‑і, ДМ ‑заіцы, ж.
1. Узор або малюнак з рознакаляровых кавалачкаў шкла, дрэва, мармуру і пад., шчыльна падагнаных адзін да аднаго. Высокія брамы [палаца] багата ўпрыгожаны мазаікай.В. Вольскі.//зб. Кавалачкі мармуру, дрэва, шкла і пад., якімі выкладваюць такія ўзоры. //перан. Пра сумесь разнародных элементаў. Уважлівыя адносіны да кожнага факта дазволілі даследчыку стварыць надзвычай багатую мазаіку культурнага і літаратурнага жыцця.«Полымя».
2. Майстэрства рабіць такія рысункі, узоры. Майстар мазаікі.
3. Вірусная хвароба раслін, якая характарызуецца з’яўленнем стракатых плям на лістах, пладах.
[Фр. mosáïque.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заганя́ць1, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.
Незак.да загнаць.
заганя́ць2, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
Разм.
1. Змарыць, давесці да стомы, прымушаючы многа хадзіць, бегаць і пад. Анісім Папок заганяў свайго Буланчыка, ездзячы ў раён.Сабаленка.
2.перан. Стаміць працай, шматлікімі даручэннямі, прыдзіркамі і пад. Мікіта. Шэпча сам сабе: «Добра, што хоць ніхто не ведае, а каб ведалі, заганялі б мяне людзі, затукалі б, а мо’ і яшчэ горай было б».Галавач.Свякроўка ж мяне заганяе, Ніколі мне не паспагадае.З нар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пло́скасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць плоскага.
2. Роўная, гладкая паверхня. // У геаметрыі — паверхня, якая мае толькі два вымярэнні і характарызуецца тым, што прамая лінія, праведзеная паміж любымі дзвюма кропкамі яе, поўнасцю сальецца з гэтай паверхняй.
3.перан. Пэўны погляд на рэчы, адносіны; пункт погляду, падыходу. Пытанне, па сутнасці, магло ставіцца ў дзвюх розных плоскасцях: ёсць ці няма наогул пралетарскай літаратуры.Перкін.
4.Спец. Крыло самалёта. [Ярохін] залез пад самалёт і, хаваючыся ад дажджу пад яго плоскасцямі, пачаў капаць нажом зямлю.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рашэ́нне, ‑я, ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. рашаць — рашыць (у 1–3 знач.).
2. Заключэнне, вывад, намер зрабіць што‑н. і пад., да якога прыходзяць пасля абдумвання, абмеркавання. Камандзір прыняў смелае рашэнне... — Зняць аўтаматчыкаў! Ісці да вёскі лесам.Шамякін.Не маладушнічаць, а памерці з высока ўзнятай галавой, як і належыць савецкаму чалавеку, — прыйшло выразнае і канчатковае рашэнне.Шчарбатаў.
3. Пастанова. Рашэнне суда. Рашэнні з’езда.
4. Адказ да задачы, красворда і пад.
•••
Саламонава рашэнне — мудрае рашэнне якога‑н. спрэчнага, складанага пытання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ́йка, ‑і, ДМ рэйцы; Рмн. рэек; ж.
1. Вузкі стальны брус, які замацоўваецца на шпалах (у два рады) для руху паяздоў, ваганетак і пад. У два рады між палёў Роўна рэйкі ляглі.Колас.Па рэйках тых бягуць цягнікі.Лынькоў.Павольна стукаюць на рэйках колы цягніка.Ставер.
2. Вузкая і тонкая драўляная дошка ці брусок. Мы прыладзілі да.. [карты] тоненькія рэйкі, старанна яе падклейвалі.Даніленка.
3. Драўляны брусок з дзяленнямі для вымярэння ўзроўню вады і пад. Вадамерная рэйка. Снегамерная рэйка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тру́бны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да трубы (у 1 знач.). Трубны дым.// Які звязаны з вытворчасцю труб. Трубны завод. Трубны цэх.
2. Які ўтвараецца трубой (у 2 знач.). Трубныя гукі.// Які па сіле, тэмбру і пад. нагадвае гукі трубы. Як толькі чытанне рэзалюцыі было скончана, Бабека, як арол, акінуў вачамі залу і трубным голасам аддаў загад: — Асуджанага Лабановіча Андрэя Пятровіча зараз жа ўзяць пад варту!Колас.Над галавой, дзесьці высока ў небе, чуваць трубныя крыкі адлётных жураўлёў...Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАДВО́ДНАЯ ЛО́ДКА,
баявы карабель, здольны апускацца і працяглы час дзейнічаць ў падводным становішчы. Прызначаны для знішчэння караблёў і суднаў праціўніка, паражэння яго наземных аб’ектаў, пастаноўкі мінных загарод, вядзення разведкі, высадкі дыверсійных груп і выканання інш. задач, што патрабуюць скрытнасці і раптоўнасці. Існуюць таксама П.л. для навук. даследаванняў.
Першы эскіз праекта П.л. зрабіў Леанарда да Вінчы. Спробы пабудовы П.л. зроблены ў Вялікабрытаніі галандскім вучоным К. ван Дрэбелем (1620), у Расіі Я.Ніканавым (1724), у Паўн. Амерыцы Д.Бушнелем (1776), у Францыі Р.Фултанам (1801), у Германіі В.Баўэрам (1850). Мінскі дваранін К.Г.Чарноўскі прапанаваў праект метал. П.л. з перыскопам (1829), які рэалізаваў К.А.Шыльдэр (1834). Да пач. 20 ст. многія марскія дзяржавы пачалі буд-ва баявых П.л. Шырока выкарыстоўваліся ў 1-ю і 2-ю сусв. войны (гл.Падводная вайна).
П.л. мае стальны герметычны абцякальны корпус цыгара-, шара- ці кроплепадобнай формы Бывае аднакорпуснай (без лёгкага корпуса), паўтаракорпуснай (лёгкім корпусам часткова ахопліваецца моцны корпус) і двухкорпуснай (моцны корпус ахоплены лёгкім корпусам). Моцны корпус здольны вытрымаць вонкавы ціск вады на вял. глыбіні. Пл. ўнутры падзелена воданепранікальнымі перагародкамі на 4—8 адсекаў. У моцным корпусе размяшчаюцца экіпаж, зброя, механізмы, розныя сістэмы і ўстройствы, паліва, запасы прэснай вады і інш. Лёгкі корпус служыць для надання П.л. абцякальных абводаў, размяшчэння цыстэрнаў, трубаправодаў, якарных і інш. прыстасаванняў. Для апускання П.л. баластныя цыстэрны запаўняюць вадой, для ўсплывання іх прадзімаюць сціснутым паветрам. Пл.пад вадой кіруюць верт. (па напрамку) і гарыз. (па глыбіні) рулямі. Паводле гал.энергет. установак Пл падзяляюцца на атамныя і дызельныя (дызель-акумулятарныя). Атамная мае ядз.энергет. ўстаноўку, можа знаходзіцца пад вадой некалькі месяцаў; дызельная ў надводным стане рухаецца з дапамогай дызеляў, пад вадой — электрарухавікоў, што сілкуюцца ад акумулятарных батарэй. Для сачэння за гарызонтам, вадой і паветрам П.л. мае перыскоп. Паводле асн. ўзбраення П.л. падзяляюцца на тарпедныя, ракетныя (з міжкантынент. балістычнымі або крылатымі) і ракетна-тарпедныя, паводле прызначэння — на стратэг. і шматмэтавыя. Аснашчаны гідраэлектроннай, радыёэлектроннай, радыёлакацыйнай і інш. апаратурамі. Дызельныя Пл. (водазмяшчэнне да 10 тыс. тон) маюць глыбіню апускання да 300 м, скорасць руху пад вадой 20 вузлоў (37 км/гадз); атамныя стратэг. (водазмяшчэнне да 26 тыс.т) — глыбіня апускання да 500 м і больш, скорасць руху пад вадой да 36 вузлоў (да 66,7 км/гадз). Гал. кірункі развіцця і ўдасканалення П.л.: павелічэнне глыбіні апускання, скорасці ходу, далёкасці і аўтаномнасці падводнага плавання, зніжэнне шуму, удасканаленне ўзбраення, радыёэлектроннага абсталявання і інш. П.л. знаходзяцца на ўзбраенні ЗША, Расіі, Кітая і інш.
Л.А.Пенязь, В.М.Пташнік.
Атамная падводная лодка «Акула» (Расія).Разрэз атамнай ракетнай падводнай лодкі тыпу «Агайо» (ЗША): 1 — баластныя цыстэрны; 2 — адсек галоўных і дапаможных агрэгатаў; 3 — рэактарны адсек; 4 — ракетны адсек; 5 — навігацыйныя прылады; 6 — жылыя памяшканні; 7 — цэнтральны пост; 8 — акумулятарныя батарэі; 9 — тарпедны адсек; 10 — гідраакустычная антэна; 11 — перыскоп і антэна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
По́крупне ’высеўкі’ (Сцяшк. Сл.); сюды ж падкру́пніца ’тс’ (пух., Сл. ПЗБ), падкру́пʼя ’дробныя грэцкія крупы’ (Бяльк.). Рус.подкрупка ’мука, высеяная з крупаў’, подкру́пье ’тс’. Першапачаткова, магчыма, покрупʼез далейшым пераходам ‑пʼе ў ‑пне. Семантыка: тое, што застаецца ’па крупах’, г. зн. пасля таго, як зерне змелена. Да по- і крупы (гл.). Формы зпад‑, відаць, пад уплывам народнай этымалогіі з семантыкай ’нібы крупы; не зусім крупы’, параўн. под- (гл.).