мяккія абалонкі зтэхн. тканін ці арміраваных плёнак, нясучая здольнасць якіх забяспечваецца ўнутр. ціскам паветра. Адрозніваюць П.к. паветраапорныя (сціснутае паветра падаецца непасрэдна пад абалонку збудавання) і паветранясёныя (моцна сціснутае паветра напаўняе толькі нясучыя элементы). Выкарыстоўваюцца ў якасці памяшканняў для складоў, гаражоў, рамонтных майстэрняў, укрыцця аб’ектаў, якія будуюцца.
Да арт.Пнеўматычныя канструкцыі: а — паветраапорная; б — паветранясёная; 1 — паветраны шлюз; 2 — абалонка; 3 — паветрадуўка; 4 — пнеўматычны каркас (трубчастая арка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАФІНО́ЗА,
трыцукрыд, які складаецца з астаткаў глюкозы, фруктозы і галактозы (C18H32O16 або C18H32O16∙5H2O). Пашырана ў раслінах (асабліва ў цукр. бураках). Салодкасць Р. складае 23% салодкасці цукрозы. Адносіцца да вугляводаў, якія не засвойваюцца арганізмам чалавека.
Белы крышт. парашок, устойлівы да шчолачаў. Пад уплывам ферменту рафіназы Р. гідралізуецца на фруктозу і дыцукрыд мелібіёзу, ферменту эмульсіну — на цукрозу і галактозу. Выкарыстоўваецца як харч. дабаўка для атрымання сумесей вугляводаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́СА ((Rosso) Медарда) (20.6.1858, г. Турын, Італія — 31.3.1928),
італьянскі скульптар; прадстаўнік імпрэсіянізму. Працаваў у Мілане і Венецыі, з 1886 пераважна ў Парыжы. Аўтар шматфігурных кампазіцый і партрэтаў дзяцей, у якіх імкнуўся перадаць зменлівасць натуры, надаць пластыцы жывапісную аморфнасць і цякучасць, выявіць мяккасць аб’ёмаў і светлавую ўспрымальнасць фактуры: «Залаты век» (1886—87), «Дзяўчынка смяецца», «Мацярынства» (абедзве 1889), «Жанчына пад вуаллю» (1893), «Ecce Puer» (1906) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́ме ’названне па імені’ (Нас.). З пратэтычнага в і імя, ймя (гл.), ы, відавочна, пад уплывам дзеяслоўных форм; параўн. выменовываць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Вярабя́к ’верабей’ (шчуч., З нар. сл.). Да верабей (гл.). Суф. ‑як узнік, магчыма, пад уплывам літ.‑iùkas: žvirbliùkas, žvirbliū́kštis ’верабейка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ґарда́вы ’картавы’ (Жд. 1). Слова узнікла азванчэннем глухіх (к > ґ, т > д) пад уплывам санорнага рзкарта́вы ’тс’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пага́рда ’ганарлівыя адносіны да каго-н., ганарыстасць’ (ТСБМ, Яруш.), паго́рда ’тс’ (Гарэц.). Зпольск.pogarda ’тс’; пагордапад уплывам горды.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Маздаголіцца ’доўга збірацца’ (ваўк., Сцяшк. Сл.). Змазголіцца ’доўга поркацца’ ў выніку пашырэння кораня суфіксам ‑да‑пад уплывам мадыгава́цца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Навурзня́ ’непаваротлівы пузаты чалавек’ (полац., Нар. лекс.). Відаць, ад наву́рзацца ’наесціся многа, насёрбацца’ з экспрэсіўнай суфіксацыяй, параўн. мазгаўня і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Адкі́нуцца ’адмовіцца’ (Некр.). Магчыма, калька зпольск.odrzucić, тады зваротная форма пад уплывам адмовіцца. Параўн. польск.zarzut і бел.закід.