СА́ВВА (Вадзім Аляксандравіч) (н. 13.7.1941, г. Самара, Расія),
бел. фізік.
Д-р фіз.-матэм.н. (1989). Скончыў БДУ (1963). З 1963 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі (з 1996 заг. лабараторыі). Навук.працы па лазернай фізіцы і оптыцы. Развіў тэорыю дынамічных рэжымаў генерацыі светлавых імпульсаў у розных тыпах лазераў, распрацаваў метады селектыўнага ўзбуджэння малекулярных ваганняў магутнымі лазернымі імпульсамі, прапанаваў аналіт. метады даследавання дынамікі шматузроўневых малекулярных сістэм у магутных эл.магн. палях.
Тв.:
Аналитический метод в динамике квантовых многоуровневых систем — моделей многофотонного возбуждения молекул инфракрасным лазерным излучением (у сааўт.) // Современная оптика и лазерная физика. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІНЫ ((Savigny) Фрыдрых Карл фон) (21.2.1779, г. Франкфурт-на-Майне, Германія — 25.10.1861),
нямецкі юрыст; заснавальнік гістарычнай школы права. У 1810—42 праф. Берлінскага ун-та. У 1842—48 прускі міністр па рэформе заканадаўства. Аўтар прац па рымскім і цывільным праве. У праграмнай працы «Пра схільнасць нашага часу да заканадаўства і правазнаўства» (1814) трактаваў права як прадукт нейкага містычнага «народнага духу», які развіваецца спантанна. Выступаў супраць кадыфікацыі герм. цывільнага права, знаходзячы яе заўчаснай (лічыў, што права не зыходзіць ад дзярж. улады і таму не можа ўстанаўлівацца заканадаўцам). Задачу юрыстаў бачыў у выяўленні «свядомасці народа» і ўзгадненні з ім дзеючага заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Барыс Парфёнавіч) (н. 25.1.1933, Мінск),
бел. вучоны ў галіне заалогіі і экалогіі. Д-рбіял.н. (1973), праф. (1976). Скончыў БДУ (1955). З 1974 у Гомельскім ун-це (заг. кафедры), з 1990 у Вярх. Савеце Беларусі (член Прэзідыума, старшыня камісіі), з 1996 у Ін-це заалогіі Нац.АН Беларусі. Навук.працы па экалогіі ўзбуджальнікаў асабліва небяспечных інфекцый, фауне і экалогіі кровасысучых членістаногіх, агульнай экалогіі, змене фауны пад уплывам меліярацыі, ахове прыроды.
Тв.:
Трансмиссивные зоонозы в Гомельской области. Мозырь, 1999 (разам з Л.С.Цвірко);
Популяционно-генетические ресурсы пихты белой в Беларуси. Гомель, 2000 (разам з Р.Р.Ганчарэнкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Маркел Сцяпанавіч) (19.6.1898, в. Расасна Дубровенскага р-на Віцебскай вобл. — 24.7.1975),
бел. вучоны ў галіне раслінаводства. Д-рс.-г.н. (1962), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1924). З 1963 заг. кафедры БСГА. Навук.працы па агратэхніцы збожжавых культур. Прапанаваў структурную формулу ўраджайнасці палявых культур, распрацаваў методыку норм высеву збожжавых культур па аптымальным сцебластоі.
Тв.:
Биологические и агрономические основы формирования высоких урожаев зерновых культур. М., 1968;
Теоретические основы методики определения норм высева зерновых культур по оптимальному стеблестою // Нормы высева, способы посева и площади питания сельскохозяйственных культур. М., 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ (Мікалай Іванавіч) (н. 4.2.1934, в. Паўлаўшчына Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны. ў галіне эканомікі. Канд.эканам.н. (1963), праф. (1982). Скончыў Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1957). З 1964 у Бел.эканам. ун-це (у 1965—86 заг. кафедры). Навук.працы па эканам. інфарматыцы, праграмаванні, тэхналогіі захоўвання і апрацоўкі звестак, аўтаматызацыі ўліку.
Тв.:
Техника вычислений и механизация учета. 3 изд. М., 1979;
Вычислительные машины и программирование. 2 изд Мн., 1980;
Руска-беларуска-англійскі слоўнік па інфарматыцы і вылічальнай тэхніцы. Мн., 1992;
Эканамічная інфарматыка і вылічальная тэхніка. Мн., 1996;
Тэхналогіі арганізацыі, захоўвання і апрацоўкі звестак. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЕ́ВІЧ (Канстанцін Фёдаравіч) (н. 12.7.1956, в. Ясень Пружанскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне лесазнаўства і аховы прыроды. Д-рбіял.н. (1992), праф. (1998). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1978). З 1994 у Бел.агр.тэхн. ун-це (з 1997 дэкан). Навук.працы па тэарэт. канцэпцыі трафічных біягеацэнатычных гарызонтаў, кармавой ёмістасці ўгоддзяў, уліку ніжніх ярусаў расліннасці і карысных дзікарослых раслін, нарыхтоўцы лек. раслін, арганізацыі вучэбных лясніцтваў і паляўнічых гаспадарак.
Тв.:
Охрана возобновимых ресурсов. Мн., 1992;
Мониторинг лесных экосистем. Мн., 1992;
Аналіз экакліматычных паказчыкаў у лесе і на адкрытым месцы. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЗЕРЛЕНД ((Sutherland) Эрл Уілбур) (19.11.1915, г. Берлінгейм, штат Канзас, ЗША —3.9.1974),
амерыканскі біяхімік і фармаколаг. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў мед. школу Вашынгтонскага ун-та ў г. Сент-Луіс (1942) і працаваў у ім. З 1953 у Зах. ун-це ў г. Кліўленд, у 1963—73 ва ун-це Вандэрбільда ў г. Нашвіл. Навук.працы па вугляводным абмене, механізмах уздзеяння гарманальных і лек. рэчываў на арганізм. Адкрыў у жывёльных тканках цыклічную адэназінманафосфарную к-ту і даследаваў яе ролю ў механізме дзеяння гармонаў, рэгуляванні актыўнасці нерв. клетак, экспрэсіі генаў у бактэрый. Нобелеўская прэмія 1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЙКО́ (Аляксандр Пятровіч) (н. 16.2.1954, в. Зубкі Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1976). З 1976 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук.працы па квантавай электроніцы, фізіцы цвёрдага цела. Развіў тэорыю кагерэнтных нелінейнааптычных з’яў у крышталях пры моцным электрон-фанонным узаемадзеянні. Даў тлумачэнне бістабільнасці пругкіх і цеплавых характарыстык у аксідных звышправадніках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 2.1.1937, в. Палікараўка Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Д-рмед.н. (1985), праф. (1990). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1960), з 1975 працаваў у ім, з 1998 у Бел.НДІ траўматалогіі і артапедыі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук.працы па праблемах прыроджанай і набытай паталогіі тазасцегнавога сустава, у т. л. прыроджаным і паталаг. вывіху сцягна, асептычных некрозах, дэгенератыўна-дыстрафічных захворваннях.
Тв.:
Хирургическое лечение заболеваний тазобедренного сустава. Мн., 1993 (разам з А.С.Крукам);
Патологический вывих бедра. Мн., 1997 (разам з А.А.Сакалоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКС ((Sachs) Юліус) (2.10.1832, г. Вроцлаў, Польшча —29.5.1897),
нямецкі батанік, адзін з заснавальнікаў эксперым. фізіялогіі раслін. Скончыў Пражскі ун-т. З 1861 праф.с.-г. акадэміі ў г. Попельсдорф з 1867 праф. Фрэйбургскага, з 1868 — Вюрцбургскага ун-таў (Германія). Навук.працы па пытаннях фотасінтэзу, формаўтварэння, росту і руху раслін, іх мінер. жыўленні і водным рэжыме, фізіял. паталогіі і гісторыі біялогіі. Высветліў, што крухмал утвараецца ў хларапластах у выніку засваення раслінамі вуглякіслага газу на сонечным святле, што хларапласты здольны самастойна рухацца, увёў паняцце пра «вял. перыяд росту». Склаў першую фізіял. класіфікацыю расл. тканак.