бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1947), праф. (1949). Засл. дз. нав. Беларусі (1964). Скончыў Казанскі ун-т (1924). З 1949 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы. па хірург. лячэнні хвароб органаў грудной поласці, стрававальна-кішачнага тракту, навакаінавай блакадзе.
Тв.:
Диагностика и лечение кишечной непроходимости. Мн., 1953.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАСТА́К»,
кааператыўнае т-вабел. мастакоў Мінска ў 1932—38. Мела на мэце стварэнне высокамастацкіх твораў агітацыйна-масавага мастацтва, выкананне афармленчых работ. У яго ўваходзілі мастакі і скульптары Я.Красоўскі, А.Трубэ, В.Алтуф’еў, Г.Ізмайлаў, М.Карпенка, Л.Кроль, І.Мільчын, Г.Чарняўскі і інш. Члены т-ва стваралі плакаты, пано, скульптуру, распрацоўвалі праекты і афармлялі інтэр’еры грамадскіх будынкаў, выстаўкі, паркі, масавыя святочныя прадстаўленні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАТА́ЛІХА»,
бел.нар. масавы танец. Зафіксаваны ў 1970-я г. ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл.Муз. памер 2/4. Тэмп хуткі. Вылучаецца разнастайнасцю фігур. Перад пачаткам адзін з юнакоў запрашае ўсіх: «Рэж «Маталіху», музыкі, // сёння дзень у нас вялікі». Сцэн. варыянт створаны ў 1978 балетмайстрам І.Серыкавым у Віцебскім нар. ансамблі песні і танца «Маладосць». У 1980 «М.» пастаўлена Дзярж. ансамблем танца Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК (Аляксандр Рыгоравіч) (17.3.1934, г. Гомель —22.9.1997),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1985). Скончыў БДУ (1957). З 1957 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. даследаванні па распрацоўцы квантавамех. метадаў тэорыі ўзбурэнняў, тэарэт. асновах лінейнай і шматфатоннай спектраскапіі іонаў, актывізаваных крышталёў і двухатамных малекул.
Тв.:
Аналитические методы в квантовомеханической теории возмущений. Мн., 1982 (разам з У.С.Каральковым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦАПУ́РА (Сяргей Сцяпанавіч) (15.2.1919, в. Гдзень Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 17.3.1998),
Герой Сав. Саюза (1945). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Калінінскім, 1-м, 2-м Укр. і 1-м Бел. франтах. Механік-вадзіцель танка старшына М. вызначыўся ў студз. 1945 у баях пры вызваленні г. Сахачаў і Інавроцлаў (Польшча). Да 1965 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІТКЕ́ВІЧ (Рыгор Мікалаевіч) (6.5.1923, в. Дваранінавічы Кіраўскага р-на Магілёўскай вобл. — 18.10.1959),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з 1941 на 1-м Бел. фронце. Камандзір стралк. аддзялення сяржант М. вызначыўся на тэр. Польшчы ў жн. 1944 у баях за плацдарм на левым беразе р. Вісла, на тэр. Германіі ў 1945 у лютым пры фарсіраванні р. Одэр і сак. ў баі за населены пункт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХІЕ́ВІЧ (Леў Мікалаевіч) (н. 15.6.1920, в. Рэчкі Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Паўн., Карэльскім, Волхаўскім, 2-м Бел. франтах. Камандзір сапёрнага ўзвода старшына М. вызначыўся ў лютым 1944 у баях на Мурманскім, у чэрв. 1944 на Кандалакшскім напрамках, у сак. 1945 у баі каля г. Гдыня (Польшча). Да 1957 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ГІЛЕЎ (Міхаіл Веньямінавіч) (1.6.1898, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна — 14.3.1967),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1939), праф. (1946). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1924). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па аварыяльным інкрэце і яго ўзаемаадносінах з ганадатропнымі гармонамі цяжарных.
Тв.:
Эстрогенный инкрет яичника и гонадотропные гормоны беременных. Л., 1939;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МЫ И ВРЕ́МЯ»,
штотыднёвая грамадска-паліт. і інфарм. газета. Выдаецца з 1990 у Мінску на бел. і рус. мовах. З вер. 1991 незалежная левая газета, з ліст. 1996 орган КПБ. Паліт. пазіцыя газеты — адраджэнне СССР, пераарыентацыя грамадства на сацыяліст. шлях развіцця. Друкуе афіц. матэрыялы КПБ, руху «За дэмакратыю, сацыяльны прагрэс і справядлівасць», інш. левых арг-цый, тэарэт. і публіцыст. артыкулы на актуальныя паліт. тэмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАТРИО́Т РО́ДИНЫ»,
газета Мінскага патрыятычнага падполля ў Вял.Айч. вайну. Выдавалася са студз. да жн. 1942 групай А.А.Маркевіча на бел. і рус. мовах. Друкавалася на шапірографе на кватэры кіраўніка групы. Выйшла 8 нумароў (захаваліся 3), тыраж 80—100 экз. Змяшчала інфармацыю пра падзеі на франтах, жыццё сав. тылу, заклікала мінчан байкатаваць мерапрыемствы акупац. улад, змагацца з захопнікамі, надавала ўпэўненасці ў перамозе над ворагам.