Ге́незіс ’генезіс’ (БРС). Рус. ге́незис, укр. ге́незис. Першакрыніца — грэч. γένεσις ’тс’. У рус. мове слова запазычана непасрэдна з англ. або ням. мовы. Бел. і ўкр. лексемы, відавочна, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 50.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Графі́н ’графін’ (БРС). Рус. графи́н. Відавочна, у бел. мове запазычанне непасрэдна з рус. (< ням. Karaffine або франц. carafine; крыніцай з’яўляецца іт. caraffina, запазычанае з араб. крыніцы). Гл. Фасмер, 1, 453; Шанскі, 1, Г, 163.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бага́ж. Рус. бага́ж, укр. бага́ж. Запазычанне з франц. bagage або ням. Bagage (< франц.). Франц. bagage < bague < ст.-ісл. baggi ’клунак’. Гл. Фасмер, 1, 101; Даза, 68; Клюге, 44. Параўн. таксама Шанскі, 1, Б, 6.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бака́л (БРС). Рус. бока́л, укр. бока́л. Запазычанне з раманскіх моў. Параўн. франц. bocal, італ. boccale. Гл. Праабражэнскі, 1, 34; Брукнер, 35; параўн. яшчэ Клюге, 557; Шанскі, 1, Б, 153; Гютль–Ворт, For. Words, 63.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Балаці́раваць. Рус. баллоти́ровать. Запазычанне з ням. ballotieren (< франц. balloter < італ. ballotare). Наўрад ці (насуперак Фасмеру, 1, 117) непасрэднай крыніцай можа быць і франц. слова (супраць гэтага сведчыць суфіксацыя). Параўн. Шанскі, 1, Б, 26–27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Башыбузу́к. Укр. башибузу́к. Запазычанне з рус. башибузу́к (раней ’салдат нерэгулярнага турэцкага войска’) < тур. başibozuk ’атрады нерэгулярнага войска’ (baş ’галава’, bozuk, buzuk ’шалёны, сапсаваны’). Адносна рус. слова гл. Фасмер, 1, 138; Шанскі, 1, Б, 62.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Алі́ ’ці, або’ (Нас.), рус. али, ст.-рус. али, серб.-харв. а̏ли, славен. ali ’тс’ да а і лі (гл.). Частковая семантычная кантамінацыя з але (гл.), якое іншага паходжання. Параўн. Шанскі, 1, А, 75.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дука́т ’дукат’. Рус. дука́т, укр. дука́т. Запазычанне з італ. ducato ’тс’ праз ням. Dukat. Першакрыніцай з’яўляецца с.-лац. ducatus (вытворнае ад duca ’герцаг’). Гл. Фасмер, 1, 550; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 206–207.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дыя́вал ’д’ябал’ (Нас.). Рус. дья́вол, укр. дия́вол, дія́вол. Усх.-слав. лексемы запазычаны праз ц.-слав. мову прама з грэч. διάβολος ’тс’. Гл. Фасмер, 1, 560; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 225–226. Параўн. д’я́бал.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дэгуста́цыя ’дэгустацыя’ (БРС). Відаць, з рус. дегуста́ция ’тс’ (< франц. dégustation < déguster ’дэгуставаць’). Дэгуста́тар ’дэгустатар’ < рус. дегуста́тор ’тс’ (а гэта запазычанне ў канцы XIX ст. з франц. dégustateur). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 43.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)