Які мае адносіны да соладу (у 1 знач.). Соладавы цукар.// Які з’яўляецца соладам. Соладавы раствор.// Прыгатаваны з соладам. Соладавы пернік. Соладавыя дрожджы.// Які мае адносіны да вытворчасці соладу. Соладавы цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сушы́льны, ‑ая, ‑ае.
Які служыць, прызначаны для сушкі чаго‑н. Сушыльны цэх. Сушыльная шафа. □ Прафесар паказаў рукой на будынак. — У гэтай палове сама станцыя, — сказаў ён, — а злева сушыльнае аддзяленне брыкетнага завода.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шамо́тавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шамоту; які з’яўляецца шамотам. Шамотавая гліна.// Выраблены з шамоту, які змяшчае шамот. Шамотавая цэгла. Шамотавыя вырабы.// Звязаны з вытворчасцю вырабаў з шамоту. Шамотавы завод. Шамотавы цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мясі́ць, мяшу́, ме́сіш, ме́сіць; ме́шаны; незак.
1.што. Размякчаць, размінаць якую-н. густую масу, перамешваючы з вадой.
М. цеста.
М. гліну.
2.перан., што. Хадзіць, ездзіць па чым-н. гразкім, топкім, сыпкім і пад.; мяць, шкодзіць, топчучы (разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
друка́рскі, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да друку 1 (у 1 знач.). Друкарская справа.// Прызначаны для друкавання. Друкарскі станок. Друкарскі цэх. □ З расчыненых дзвярэй пацягнула насустрач знаёмымі пахамі друкарскай фарбы і спрасаванай паперы.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
часучо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да часучы. Часучовая вытворчасць. Часучовы цэх.// Зроблены з часучы. Часучовы гарнітур. □ Сакалоў, апрануты ў белыя часучовыя штаны і блакітную майку, ляжаў на спіне, падаслаўшы пад сябе газету.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВЕРХНЯДЗВІ́НСКАЕ ТКА́ЦТВА,
народнае мастацкае ручное ўзорыстае ткацтва на тэр. Верхнядзвінскага р-на Віцебскай вобл. Вядомае здаўна (у л-ры — з 19 ст.). Тут ткалі посцілкі, дываны, ручнікі. Адметнае ў Верхнядзінскім ткацтве традыц. спалучэнне 2 колераў: чорнага з малінавым, белым, чырвоным ці аранжавым. Разнастайнасць дасягаецца ўзбуйненнем ці здрабненнем асобных матываў, рознымі перапляценнямі нітак пры захаванні адзінага кампазіцыйнага ладу. Тэхніка — перабор, шматрамізная, выбарная; узоры — «у дымкі», «у ромбы» і г.д. З 1967 пры Верхнядзвінскай ф-цы маст. вырабаў працуе цэхмаст. ткацтва, дзе ткуць ручнікі, посцілкі, накідкі на крэслы ў традыц. колерах з бел. арнаментам. Матэрыял — лён, віскоза, воўна, чарот (з яго робяць сурвэткі, сумкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБРУ́ЙСКАЯ КЕРАМІ́КА,
традыцыйныя ганчарныя вырабы майстроў з Бабруйска. Промысел вядомы з даўніх часоў. У канцы 19 — пач. 20 ст. ў Бабруйску працавала каля 60 майстроў. Выраблялі дымленыя (т.зв. сінія), з 1930-х г. паліваныя рэчы. Акрамя сталовага, кухоннага, тарнага посуду выраблялі дэкар. дробную пластыку, цацкі. Своеасаблівасць маст. аблічча бабруйскай керамікі вызначалі мясц. сыравіна, майстэрства рамеснікаў, тэхнал. ўзровень вытворчасці. Бабруйскую кераміку вылучаюць прапарцыянальны строй і прыёмы фармоўкі, спалучэнне бясколерных празрыстых глазураў з багатым каларытам светла-чырвоных глін, сціплае дэкарыраванне адводкамі і штампікамі, асаблівасці ў канструкцыі накрывак і ручак. У Бабруйску працуе цэхмаст. керамікі, дзе акрамя ганчарнага спосабу фармоўкі існуе адліўка і прасаванне, наладжаны выпуск рэчаў з ангобнай размалёўкай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛО́НІМСКІ КАРДО́ННА-ПАПЯРО́ВЫ ЗАВО́ДЗасн. ў 1927 у г. Слонім Гродзенскай вобл. як кардонная ф-ка «Альбярцін». Выпускала шматслойны белы і каляровы кардон. У Вял.Айч. вайну разбурана. Аднавіла работу ў 1946. За перыяд 1954—1972 пушчаны 2-я—5-я кардонавырабныя машыны. З 1961 кардонная ф-ка «Беларусь», з 1972 папярова-кардонны камбінат, з 1976 — кардонна-папяровы з-д, з 1988 — народнае прадпрыемства «Альбярцін», з 1995 адкрытае акц.т-ва «Слонімскі кардонна-папяровы завод «Альбярцін». Асн. прадукцыя (2001): кардон паліграф. і запалкавы, папера ўпаковачная, пачкавая, парафінаваная, мелаваная, мяшочная, туалетная, сурвэткі (белыя і каляровыя), шпагат папяровы, шпалеры, канцылярскія вырабы, тавары для школьнікаў і інш.
Слонімскі кардонна-папяровы завод. Цэх па вытворчасці папяровай масы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УРЭ́ЦКІ СПІРТАВЫ́ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1830 як вінакурны з-д у мяст. Урэчча Бабруйскага пав. (цяпер гар. пасёлак Любанскага р-на Мінскай вобл.). Меў вадзяны рухавік, паравы кацёл, 4 печы, горан, 2 кубы, 3 чаны. На ім працавала 7 чал., выраблялася 7400 вёдраў спірту за год. У 1847 для з-да пабудаваны 2-павярховы будынак. Завод неаднаразова рэканструяваўся. У 1982—98 уведзена ў эксплуатацыю новае спіртасховішча, поўнасцю рэканструяваны рэктыфікацыйны цэх, часткова брадзільны; устаноўлены брагарэктыфікацыйная ўстаноўка, 4 брадзільныя чаны, што дазваляе атрымліваць са збожжа спірт высокай якасці («Экстра», «Люкс»). Асн. прадукцыя (2002) — спірт-рэктыфікат; спадарожная — вуглякіслы газ і брага. З 2001 У.с.з. у складзе вытв.-гандл.рэсп. унітарнага прадпрыемства «Мінск Крышталь» на правах філіяла.