Сту́льцы ‘бульбяныя перапечкі’ (шуміл., ігн., Сл. ПЗБ), ‘густая каша з гарохавай мукі, халодная, парэзаная на шматкі’ (Анім. дад.), ‘стоўчаная ў ступе халодная каша з бульбы’ (Гіл.). Рус.пск.сту́льцы ‘пячэнне з гарохавай мукі, слупкі; слупкі квашаніны’. Відаць, ад стульцы ‘брускі’, памянш. да стулы (гл.), параўн. яшчэ рус.стул ‘рэч, тавар, прыпас у выглядзе абрубка або кола’. Арэальнае ўтварэнне, гл. таксама рус.пск.стульца́, сту́льчик, стуле́чек ‘цвёрды, застылы кусочак’, гл. Лутавінава, Псковские говоры, Ленинград, 1979, 35–38, дзе дапускаецца роднасць зліт.stýgti ‘тырчаць, рабіцца цвёрдым’. Усувязіз гэтым нельга выключыць утварэнне ад стуліць (гл.), параўн. сту́льны ‘сціснуты, збіты, густы’ (Ласт.). Параўн. стыльцы, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Асе́чка1 ’выстрал, які не адбыўся’. Рус.осе́чка, укр.осі́чка. Аддзеяслоўны назоўнік ад дзеяслова асячыся, асекчыся: усувязіз выкарыстаннем крэменю ў затворы зброі, калі высечаны агонь не трапляў на месца. Не выключана, што беларускае слова (як і ўкраінскае) запазычана з рускай мовы.
А́сечка2 ’ласкавы адказ на кліч’ (Нас.). Рус. (дан.) асечка ласкавае перапытанне’ (параўн. ась, асе, асё, аси, асенька, асетка, асечка, аська). Утворана з памяншальным суфіксам ‑(е)чк‑ ад ась, асе, якое, паводле Даля 1, 27; Фасмера 1, 95, за‑се (гл. ась).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАЛЫНЕ́ЦКІ РАЁН.
Існаваў уБССРу 1924—29. Утвораны ў складзе Полацкай акругі. Цэнтр — мяст.Валынцы. Пл. 833 км², 558 нас. пунктаў, нас. 28 766 чал. (на 1.1.1925). Падзяляўся на 9 сельсаветаў. Усувязіз пераносам адм. цэнтра раёна змяст. Валынцы ў мяст. Боркавічы перайменаваны ў Боркавіцкі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАЛЕЗНАГО́РСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Курскай вобл. 90,4 тыс.ж. (1992). Чыг. ст. Аўтадарога Тросна—Кіеў. Прадпрыемствы горна-абагачальнай (жал. руда) і будматэрыялаў прам-сці. Узнік у 1957 як пасёлак усувязіз асваеннем Міхайлаўскага радовішча жал. руд (Курская магнітная анамалія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГНІТАДЫНА́МІКА,
раздзел вучэння пра магнетызм, у якім разглядаюцца працэсы намагнічвання ў палях, што мяняюцца ў часе. Вывучэнне частотнай залежнасці магн. уласцівасцей (напр., магнітнага рэзанансу) мае значэнне ў сувязіз выкарыстаннем ферамагн. матэрыялаў у прыладах і апаратах, што працуюць у пераменных палях (гл.Ферамагнетызм).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДВАРО́ТНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
уздзеянне вынікаў функцыянавання якой-небудзь сістэмы (аб’екта) на характар гэтага функцыянавання. Характарызуе сістэмы рэгулявання і кіравання ў жывой прыродзе, грамадстве і тэхніцы, выяўляе накіраванасць узаемадзеяння пры пераносе рэчыва, энергіі, інфармацыі. Адно з паняццяў, што выкарыстоўваецца ў замкнутых сістэмах кіравання рознай фіз. прыроды (біял., тэхн., эканам., сац.), у якіх адхіленні сістэмы ад пэўнага стану служаць для фарміравання кіроўных уздзеянняў на працэс далейшага функцыянавання сістэмы. Адмоўная адваротная сувязь змяншае вынікі адхілення сістэмы ад першапачатковага стану, напр. павышае стабільнасць каэфіцыента ўзмацнення і памяншае нелінейныя скажэнні электроннага ўзмацняльніка. Дадатная адваротная сувязь звычайна прыводзіць да няўстойлівай работы сістэмы ў цэлым, выклікае лавінны працэс; выкарыстоўваецца, напр., у радыётэхніцы для стварэння аўтавагальных сістэм генератараў гарманічных і рэлаксацыйных ваганняў. У залежнасці ад характару сувязі паміж сістэмай і органам кіравання бывае бесперапынная, дыскрэтная (эпізадычная); статычная (жорсткая), дынамічная (гнуткая); лінейная або нелінейная адваротная сувязь. У складаных сістэмах (напр., усац., біялагічных) вызначыць тып адваротнай сувязі вельмі цяжка, а то і немагчыма. Часам адваротную сувязь у такіх сістэмах разглядаюць як перадачу інфармацыі аб працяканні працэсу, на аснове якой выпрацоўваецца тое ці інш. ўздзеянне. У гэтым выпадку адваротную сувязь называюць інфармацыйнай. Прынцып адваротнай сувязі найбольш распрацаваны ў кібернетыцы, аўтаматычнага кіравання тэорыі, радыёэлектроніцы. Убіял. сістэмах адваротная сувязь ажыццяўляецца ад клеткі да цэласнага арганізма. Звычайна накіравана на падтрымліванне пастаянства асн. параметраў жыццядзейнасці, рэчыўных і энергет. затрат пры ўзаемадзеянні з навакольным асяроддзем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРАНЕ́ЦКІ РАЁН,
адміністрацыйна-тэр. адзінка ў БССРу 1940—46. Утвораны 15.1.1940 у Вілейскай вобл., цэнтр — г.п.Куранец. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 3 вер. 1944 у Маладзечанскай вобл.Уліп. 1946 усувязіз перанясеннем цэнтра раёна ў г. Вілейка перайменаваны ў Вілейскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Вы́салапіць (БРС, Нас., Гарэц., Грыг., Чач., Клім., Бес., Шн., 2, Нік., Оч., Шпіл., Янк. БФ), вы́салапіцца ’выказацца’ (Мат. Гом.). Укр.ви́солопити ’тс’, рус.вы́солопить (толькі пагран. рус. гаворкі). Беларуска-ўкраінская ізалекса, якая не мае адпаведнікаў у іншых славянскіх мовах. Слова-крыніцу (*salpiti) Мартынаў (Бел.-укр. ізал., 46) прапаноўвае аднесці да літ.-лат. лексічнай групы: літ.sul̃pti, sul̃piti ’ссаць, прысёрбваць’, лат.sulpît ’ссаць, аблізваць’. Усувязіз тым што бел. і ўкр. формы паслядоўна фіксуюць поўнагалоссе, гэта запазычанне павінна было адбыцца да метатэзы плаўных. Гл. яшчэ салупаць і Трубачоў, Слав. языкозн., 177.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУЛЬВА́РНАЯ ЛІТАРАТУ́РА,
найбольш прымітыўная і нізкапробная частка масавай літаратуры, разлічаная на непатрабавальны густ абывацеля. Атрымала распаўсюджанне ў 19 ст. ў сувязіз развіццём журналістыкі і выдавецкай справы. У творах звычайна пераважае сенсацыйнасць з абавязковай прыгодніцкай ці любоўнай інтрыгай (гучныя забойствы, раманы кіназорак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АРБІ́ТА»,
сістэма спадарожнікавай сувязі і яе наземных радыёстанцый, створаная ў былым СССР. Эксплуатуецца з 1965 на базе ШСЗ«Маланка», з 1980-х г. выкарыстоўваюцца таксама ШСЗ«Вясёлка» і «Гарызонт»; мае прыёмна-перадавальныя і прыёмныя радыёстанцыі. Ажыццяўляе рэтрансляцыю праграм тэлебачання, тэлеф., тэлеграф, і фотатэлеграф, сувязь.
Тыповая прыёмная станцыя мае антэну з парабалічным адбівальнікам дыяметрам 12 м, якая пры дапамозе паваротнай сістэмы суправаджае спадарожнік сувязіз высокай дакладнасцю (да некалькіх вуглавых мінут). Радыёсігналы выпрамяняюцца перадавальнай станцыяй у напрамку спадарожніка, прымаюцца ім, узмацняюцца і перадаюцца на Зямлю. Прынятыя і ўзмоцненыя (да 10 млн. разоў) прыёмнай станцыяй сігналы перадаюцца ў эфір. Працягласць сеансаў радыёсувязі праз адзін ШСЗ «Маланка» 6—10 гадз за суткі. Пры выкарыстанні 3 і болей ШСЗ, рух якіх сінхранізаваны, дасягаецца кругласутачная радыёсувязь.